Суно́жацьсенажаць’ (мазыр., ГЧ). Ад больш ранняга сено́жаць (гл. сенажаць) з прыпадабненнем галосных. Параўн. таксама сенажа́ць ’тс’, санажа́тка ’тс’ (ашм., лаг., Стан.), што адзначаны ў дакументах XIII–XV стст. (Станкевіч, Язык, 986).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

луг м. луг, род. лу́гу м.; (угодье для сенокоса) сенажа́ць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

залуже́ние ср. залужэ́нне, -ння ср., неоконч. залу́жванне, -ння ср., запуска́нне пад сенажа́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уго́дье ср. (участок земли) уго́ддзе, -ддзя ср.; (сенокосное угодье — ещё) сенажа́ць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прырэ́чны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца, размяшчаецца каля ракі. Прырэчны луг. Прырэчная сенажаць. □ Голыя галіны прырэчных кустоў хіліліся да вады, гайдаліся на ветры. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сынажа́ць ’сенакосны ўчастак у лесе’ (Некр.), ’сенажаць’ (Шат.). Прыпадабненне вакалізму першага складу слова сенажаць (гл.) да наступных, параўн. яшчэ санажа́ць ’тс’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КУЗЬМІЧЫ́ І МА́Р’ІНА,

балота ў Любанскім і Салігорскім р-нах Мінскай вобл., у вадазборы р. Арэса. Нізіннага тыпу. Пл. 10,5 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 7,5 тыс. га. Сярэдняя глыб. торфу 1,7 м. Асушана, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.

т. 8, с. 565

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУ́ЦЬКАВА БАЛО́ТА,

у Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл., у вадазборы Дняпроўска-Бугскага канала. Нізіннага тыпу. Пл. 7,8 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 0,5 тыс. га. Глыб. торфу да 3,2 м, сярэдняя 0,9 м. Асушана, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.

т. 9, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРЫ́ЛКА,

бандарны выраб у беларусаў; двухдонная бочачка на 5—10 л. Прызначалася, як і біклага, для пераносу вады на поле, сенажаць, лесасеку. Звычайна рабілася з дубовых клёпак, сцягнутых па краях некалькімі парамі абручоў, пасярэдзіне клёпак былі 1—2 адтуліны, якія затыкаліся коркамі.

Барылка.

т. 2, с. 326

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАСЦІ́ШЧА,

балота на Пн Маладзечанскага р-на Мінскай вобл., у пойме р. Уша. Нізіннага тыпу. Пл. 6,4 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 4,6 тыс. га. Глыб. торфу да 3,5 м, сярэдняя 1,4 м. Балота асушана, выкарыстоўваецца пераважна пад ворыва, сенажаць і пашу.

т. 10, с. 202

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)