Зажве́рыць ’ударыць, стукнуць’ (смарг., Сл. паўн.-зах.). Відаць, з літ. žveriáuti ’паляваць’ са зменай семантыкі і прэфіксам (як лакальнае запазычанне).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перасцёбаць ’перашыць’ (свісл., Сцяшк. Сл.). З рус. перестега́ть ’тс’, відаць, на аснове атаясамлення семантыкі рус. стегать і сцёбаць ’лупцаваць, біць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прычалаве́чыцца ’прывесці сябе ў парадак: прыбрацца, умыцца, прычасацца’ (чэрв., Жыв. сл.). Да чалавек (гл.). Параўн. у адносінах семантыкі вы́людзець (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прымгну́ць ’задрамаць’ (паст., Сл. ПЗБ), прымгну́ты ’тс’ (кобр., Нар. лекс.), прымгну́ць, прымгну́цца ’прыжмурыць; задрамаць’, рус. кур., смал. примгну́ть ’заснуць ненадоўга, задрамаць’, з працягам семантыкі ’прыціхнуць, супакоіцца; патухнуць, згаснуць’. Параўнанне з літ. primìgti ’тс’ дае падставы рэканструяваць арэальна абмежаванае прасл. *primьgnǫti, прэфіксальнае ўтварэнне ад *mьgnǫti (гл. з аглядам форм і семантыкі ЭССЯ, 21, 97–98). Гл. таксама мжыць; ЕСУМ, 3, 456 (мжи́ти).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прызя́бнуць ’прыхапіць лядком’: быстры речки призябнули, ручаёчки ни цекуць (Дзмітр.). Да зя́бнуць ’мерзнуць’ (гл.) < прасл. *zęb(nǫ)ti з пашырэннем семантыкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мушкаты́р ’неспакойны, адчайны чалавек’ (Федар. 4). У выніку пераносу семантыкі з ⁺мушке́тыр, якое з польск. muszkietyr ’салдат, узброены мушкетам’. Да мушке́т (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Памсці́цца ’адважыцца, намерыцца’ (Бяльк.), ’адпомсціць у зручны момант’ (Гарэц.). Гл. по́мсціць. Першае значэнне магло ўзнікнуць у выніку расшырэння семантыкі ’наме́рыцца адпо́мсціць → наме́рыцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рацымо́нія ’цырымонія’, сюды ж вытворнае з пашырэннем семантыкі рацымо́ницьца ’прадстаўляць рацыі’, жарт. ’цырымоніцца’ (Нас.). Трансфармацыя цырымонія (гл.) пад уплывам рацыя, рацэя (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Схі́лкі ’маршчыны’, схі́лачкі ’складачкі’ (смарг., Сл. ПЗБ). Дэрыват ад схіліць, гл. хіліць ’згібаць, складваць’, да семантыкі параўн. балг. хи́ля се ’ўхмыляцца, усміхацца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кало́дачка ’каленца (у сцябле)’ (бяроз., Шатал.), ’сустаў’ (там жа). Адносна семантыкі параўн. ілюстрацыю да першага значэння: «На соломынэ аж тры колодычкы вырослі» (с. 70). Паводле Цыхуна (вусн. паведамл.), тут перанос ад першапачатковага калода ’трубка, сцябліна ў злакавых’. Да матывацыі параўн. калена як ’патаўшчэнне, вузел на сцябліне’ і ’частка сцябліны паміж патаўшчэннямі’. Прыклады адпаведных утварэнняў: калена ’сустаў пальца рукі’, і на той жа тэрыторыі (бяроз.) «жыта пошло ў каленцы». Зыходзячы з прыведзеных фактаў, менш верагодна думаць аб першаснасці значэння ’сучляненне як патаўшчэнне’. Паводле першага тлумачэння назва матывуецца звычайнымі пераносамі ў межах устаноўленай (і ўжо дыфузнай) семантыкі; калі ж прыняць другую версію, цяжка абгрунтаваць яе з боку семантыкі. Параўн. яшчэ інфармацыю па калода.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)