святкава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. святкаваць; працэс адзначэння свят. Святкаванне Першага мая. // Свята (у 1 знач.). Святы Казімер карыстаецца вялікаю пашанаю сярод католікаў, і святкаванне яго выпадае напрадвесні. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

celebrate [ˈselɪbreɪt] v.

1. святкава́ць; урачы́ста адзнача́ць

2. праслаўля́ць, услаўля́ць; апява́ць

3. служы́ць (абедню); адпраўля́ць царко́ўную слу́жбу, ве́сці набажэ́нства

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

święcić

незак.

1. святкаваць;

święcić zwycięstwo — святкаваць перамогу;

święcić czyją pamięć — шанаваць чыю памяць;

2. рэл. свяціць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

святкава́цца, ‑куецца; незак.

1. Урачыста адзначацца. Яшчэ з дзён Віцебскай вобласці ў Мінску, як святкаваўся юбілей рэспублікі, засела недзе ў маёй душы стрэмка-думка: завітаць калі-небудзь на Аршаншчыну, у вёску Пугляі. «ЛіМ».

2. Зал. да святкаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсвяткава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

1. Закончыць святкаваць. Адгрымелі салюты ў гонар перамогі, людзі адсвяткавалі сваё найвялікшае свята. Шахавец.

2. Справіць свята, наладзіць урачыстасць з якой‑н. нагоды. Адсвяткаваць юбілей. □ Калі нас куля праміне, Мы адсвяткуем нашу страчу. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пурыта́нін, ‑а; мн. ‑тане, ‑тан; м.

1. Прыхільнік, паслядоўнік пурытанізму.

2. перан. Пра чалавека строгай маралі, нецярпімага да адхіленняў ад прынятай маралі. Дык які ж сухі пурытанін вырашыў, што немэтазгодна святкаваць беларусам Купалле, рускім — Русальны дзень, а латышам — Ліго. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

торжествова́ть несов.

1. (праздновать) уст. святкава́ць;

торжествова́ть побе́ду святкава́ць перамо́гу;

2. (иметь успех, быть победителем над кем, над чем) перамага́ць (каго, што), браць верх (над кім, над чым), трыумфава́ць;

торжествова́ть над враго́м перамага́ць во́рага, браць верх над во́рагам;

3. (радоваться, ликовать) ра́давацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

jubileusz, ~u

м. юбілей;

obchodzić jubileusz — святкаваць (адзначаць) юбілей

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

uroczyście

урачыста, па-святочнаму, святочна;

uroczyście obchodzić — урачыста святкаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

талачы́ць, ‑лачу, ‑лочыш, ‑лочыць; незак.

Разм.

1. Талакою выконваць якую‑н. работу (вывозіць гной, вазіць бярвенне і пад.). // Адзначаць, святкаваць заканчэнне работы, якая выконвалася талакою.

2. што. Таптаць, мясіць, есці на корані (пра пасевы, траву). Конь казацкі тут ступаў І збажынку з ярынамі Талачыў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)