бел. жывапісец. Вучылася ў студыях пры маст. вучылішчы ў Растове-на-Доне (1935—37) і пры Мінскім доме нар. творчасці, у М.Тарасікава і В.Волкава (1937—41). Працавала ў жанрах нацюрморта, пейзажа, партрэта. Насычаныя колеры ў яе творах перадаюць свежасць і непасрэднасць успрымання прыроды: «Нацюрморт з гарлачом» (1947), «Нацюрморт з кветкамі і ручніком» (1956), «Нацюрморт з беларускай посцілкай» (1966), «Жоўтыя кветкі на стале» (1973), «Карпы і ракі» (1976), «Півоні светлыя» (1980); пейзажы «Бераг Нарачы» (1954), «Мінскае мора» (1957); партрэты маці (1954), мастака М.В.Дучыца (1964), аўтапартрэт (1966) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́ДЗІН (Мікалай Міхайлавіч) (19.5.1903, г. Самара, Расія — 10.4.1987),
расійскі жывапісец. Нар. мастак СССР (1971). Правадз.чл.АМСССР (1967). Вучыўся ў маск. Вышэйшых маст.-тэхн. майстэрнях — ін-це (1923—30). У 1930-я г. працаваў пераважна ў гіст.-рэв. жанры («Прыфрантавы рэўком», 1934—37). Вядомасць набылі лірычныя пейзажы, якім уласцівы свежасць успрыняцця прыроды, эпічная казачнасць, праца пры вячэрнім асвятленні. Сярод твораў: «Сяло Хмялёўка» (1944), серыі «Волга — руская рака» (1944 45), «Рускія мелодыі» (1946—57), «Чатыры пары года» (1952—53), «Кудзінскае возера» (1974—78) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́СА ((Cossa) Франчэска дэль) (каля 1436, г. Ферара, Італія — каля 1478),
італьянскі жывапісец эпохі Ранняга Адраджэння. Вучыўся, магчыма, у К.Туры. Зазнаў уплывы А.Мантэньі і П’ера дэла Франчэска. Адзін з буйнейшых мастакоў ферарскай школы жывапісу. Яго фрэскам у замку Скіфаноя ў Ферары (1469—70) уласцівы свежасць успрыняцця свету, гучнасць каларыту. Пісаў карціны прыдворнага жыцця герцагаў д’Эстэ, дзе алегарычныя кампазіцыі перамяжоўваюцца са сцэнамі сялянскага жыцця ў сімвалічных выявах месяцаў года. Творам характэрны выразнасць контураў, вял. ўвага да быт. дэталяў, арнаментыкі, элементаў ант. архітэктуры («Дабравешчанне», «Іаан Хрысціцель», алтар для капэлы Грыфоні ў царкве Сан-Петроніо ў Балонні, каля 1473; «Мадонна са святымі і данатарам» 1474; і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зжу́хнуць, ‑не; зак.
Страціць яркасць, пацямнець, стаць жухлым (пра колеры, фарбы). // Страціць свежасць, пасохнуць (пра лісце, траву). Травы няма: тая, што сям-там узрасла — ..зжухла і зжоўкла. Яно і не дзіва — лета было сухое.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ссо́хнуць, -ну, -неш, -не; ссох, -хла; -ні; зак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ужыв.). Пра расліны: высахнуць, завянуць, загінуць ад неспрыяльных умоў.
Яблыні ссохлі.
2.перан. Стаць худым ад перажыванняў, турбот і пад., зачахнуць (разм.).
Ссохла дзяўчына з-за хлопца.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Страціць свежасць; сасмягнуць (пра вусны).
|| незак.ссыха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.ссыха́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
стая́лы, ‑ая, ‑ае.
Не праточны. Каля стаялых азярын засвяціліся залацістыя шарыкі вербалозу.Даніленка.// Які страціў свежасць ад працяглай і доўгай нерухомасці. Стаялы квас./увобразнымужыв.[Творчая думка] Не хоча спыніцца ў стаялай вадзе, хоць там і люструюцца зоры.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адквітне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Скончыць цвісці; адцвісці. Даўно адквітнелі каштаны І восень апала з дубоў.Прыходзька.// Пражыць маладыя гады, страціць свежасць; пастарэць. Часам сумна становіцца дужа, Што ўжо восень, завяла трава, І што ты адквітнела, як ружа.Смагаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адру́злы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які страціў пругкасць, свежасць; вялы, зморшчаны (пра твар, скуру і пад.). Адрузлы, з чырвона-карычневымі плямамі загару, твар у Вабейкі ільсніўся ад поту.Хадкевіч.Чорныя вочкі хутка глянулі і зноў схаваліся пад адрузлымі павекамі.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)