бала́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑лады, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Вясёлы гаварун, жартаўнік. Побач з Паўлам у траншэі, як і заўсёды быў ягоны неразлучны сябра Саша Пасмітны, шахцёр з Данбаса, ротны весялун і балака. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зненаві́дзець, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.
Адчуць нянавісць, пранікнуцца нянавісцю да каго‑, чаго‑н. Саша ніколі раней не прала і з першых жа дзён зненавідзела гэту дапатопную работу. Шамякін. — Калі вы яшчэ хоць раз схлусіце мне ці каму-небудзь іншаму, я зненавіджу вас назаўсёды. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пла́ўны, ‑ая, ‑ае.
Роўны, без рэзкіх пераходаў (аб рухах, гуках і пад.). Шырокі і плаўны круг зрабіў самалёт над полем. Краўчанка. Саша плаўнаю хадою пайшла да дзвярэй. Пестрак. У вялікай рэстараннай зале іграў аркестр, а сюды даляталі толькі прыглушаныя, плаўныя гукі, якія танулі ў вясёлым гармідары. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жук, ‑а, м.
1. Насякомае з жорсткім надкрыллем.
2. перан. Разм. Пра хітрага, пранырлівага чалавека. «Жук гэты Адзярыха, — думае Саша. — Не пра фермы, вядома, клапоціцца. Але ліха з ім». Навуменка.
•••
Каларадскі жук — буравата-жоўты з чорнымі палоскамі шкодны жук, які аб’ядае лісце бульбы.
Майскі жук — тое, што і хрушч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
небяспе́чны, ‑ая, ‑ае.
Які пагражае небяспекай, можа прычыніць няшчасце, зло, шкоду. Становішча для рэспублікі стваралася небяспечнае, прыходзілася прымаць надзвычайныя меры. Колас. [Крушынскі:] — Я занядужаў яшчэ раней за вас і мая хвароба больш небяспечная за вашу. Бядуля. // Звязаны з небяспекай, рызыкай. Саша ахвотна згадзілася ехаць у горад, хоць ведала, што паездка небяспечная. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пае́здка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
Выезд куды‑н. на некаторы час; кароткае падарожжа. Паездка за мяжу. □ Конь стары, слабенькі. Але шаўцу для паездак па вёсках, дзе ён скупляе і аўчыны, лепшага і не трэба. Жычка. Саша ахвотна згадзілася ехаць у горад, хоць ведала, што паездка небяспечная. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пы́рснуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Аднакр. да пырскаць.
2. Раптоўна і моцна паліцца. Саша захліпнулася, і слёзы пырснулі з вачэй. Пестрак. Кроў фантанам пырснула з раны. Новікаў. // перан. Раптоўна з’явіцца, паказацца (пра сонечныя прамяні, святло, агонь). Назаўтра, ледзь сонца пырснула з-за Некрашоў, Шэмет ужо быў на стадоле. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скрану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
Зрушыцца з месца. Нібы прыкуты быў да месца Міколка, не мог скрануцца, ні паварушыцца. Лынькоў. Хацелася сесці і адпачыць. Але нам было вядома, што лепш не спыняцца, бо затым не скранешся. Лось. Саша скранулася з месца і ішла павольна да стала, як баючыся. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шаша́ Гравійная або асфальтавая дарога; выбрукаваны гасцінец (БРС). Тое ж саша́ (Бых., Глуск. Янк. II, Кузн. Касп., Рэч., Слаўг.), сашэй, сашэя (Слаўг.), шосса («Наша Ніва», 1913, № 42).
□ Олькеніцкая шосса («Наша Ніва», 1913, № 42).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
памча́цца, ‑мчуся, ‑мчышся, ‑мчыцца; зак.
Пачаць рухацца з вялікай хуткасцю; панесціся 1. Напалову пусты аўтобус развярнуўся і хутка памчаўся па вуліцы. Грахоўскі. Двое коннікаў тут жа памчаліся ў другі канец вёскі. Пальчэўскі. Саша падхапіў веласіпед і памчаўся. Новікаў. // Хутка пабегчы, накіравацца куды‑н. Якаў на хаду схапіў бушлат і памчаўся ў гараж. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)