Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Саша́ ’шаша’ (Касп., Сцяшк., Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Ян., Нар. лекс., Янк. 2, Янк. 3.). Рус.нар.саша́ ’тс’. З шаша (гл.) у выніку дысіміляцыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АНДРЭ́ЕЎ Барыс Фёдаравіч (9.2.1915, Саратаў — 25.4.1982),
рускі кінаакцёр. Нар.арт.СССР (1962). Скончыў Саратаўскі тэатр. тэхнікум (1937). Ствараў вобразы простых, знешне грубаватых хлопцаў, у якіх раскрываў душэўную шчодрасць, шырыню рус.нар. характару (Назар Дума ў «Трактарыстах», 1939; Бурмак у «Паданні аб зямлі Сібірскай», 1948); Саша Свінцоў у фільме «Два байцы», 1943). З 1950 выконваў пераважна псіхалагічна глыбокія драм. ролі: Сава Зарудны («Паэма пра мора», 1958), Глазуноў («Аповесць палымяных гадоў», 1961), Расамаха («Шлях да прычала», 1962), Важак («Аптымістычная трагедыя», 1963) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1948, 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кроватачы́ць, краваточыць; незак.
Выдзяляць кроў. Саша пачала перавязваць.. [Лялькевіча] і жахнулася: натруджаныя за дзень раны адкрыліся, кроватачылі.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
буры́льшчык, ‑а, м.
Рабочы, спецыяліст па бурэнню. Круглашчокі, як дзяўчынка, бурыльшчык Саша Шубіч ввінчваў бурыльныя трубы.Кірэйчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
капані́ца, ‑ы, ж.
Абл. Матыка. Саша знаходзіць у пажоўклай і палеглай траве каліўе бульбы, выварочвае капаніцай мокрую зямлю.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ШАНГІ́Н Барыс Аляксандравіч (н. 10.10.1927, г.п. Ніжнеангарск Паўн.-Байкальскага р-на, Бурація),
бел. гукааператар. Засл. дз. маст. Беларусі (1979). Скончыў Мінскае муз. вучылішча імя М.Глінкі (1958). З 1960 гукарэжысёр Мінскай студыі тэлебачання, з 1964 гукааператар кінастудыі «Беларусьфільм». Першы на Беларусі ўжыў раздзельны запіс аркестра і салістаў, арк. груп. Сярод агучаных ім фільмаў: «Каханая» (1965), «Саша-Сашачка» (1967), «Чакай мяне, Ганна!» (1969), «Магіла льва» (1972), «Чорная бяроза» (1979, стэрэафанічны), «Пункт адліку» (1980), «Палёт у краіну пачвар» (1986), «Чалавек, які браў інтэрв’ю» (1987), «Звер, які выходзіць з мора» (1992); тэлевізійныя фільмы «Час-Не-Чакае» (1975), «Зацішша» (1981), мультыплікацыйны «Песня пра Зубра» (1982), дакумент. «Вялікі тэатр — 200-ы сезон» (1976).