лекавыя сродкі, якія выклікаюць фізіял. эфекты, падобныя на ўздзеянне медыятараў — норадрэналіну, адрэналіну, дафаміну. У залежнасці ад тыпу адрэнарэцэптара, з якім узаемадзейнічаюць адрэнаміметыкі, іх падзяляюць на α-, β- і αβ-адрэнаміметыкі.
α-адрэнаміметыкі (мезатон, нафтызін) звужаюць крывяносныя сасуды, павышаюць артэрыяльны ціск. Выкарыстоўваюць пры рэзкім паніжэнні артэрыяльнага ціску (гіпатаніі) і мясцова — для звужэння сасудаў (пры насмарку, кан’юнктывітах і інш.). β-адрэнаміметыкі (ізадрын, салбутамол) стымулююць работу сэрца, ліквідуюць бронхаспазму, актывізуюць абмен рэчываў. Ужываюць пры лячэнні бранхіяльнай астмы і некаторых парушэннях сардэчнага рытму. α, β-адрэнаміметыкі (адрэналін, эфедрын) стымулююць работу сэрца, звужаюць сасуды, павышаюць артэрыяльны ціск, актывізуюць абмен рэчываў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
трахе́я, ‑і, ж.
Спец.
1. Дыхальнае горла.
2.толькімн. (трахе́і, ‑яў). У членістаногіх — дыхальныя трубкі, якія адкрываюцца на паверхні цела.
3.толькімн. (трахе́і, ‑яў). Сасуды ў раслін.
[Грэч. trachéia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ábbinden*vt
1) адвя́зваць, развя́зваць
2) мед. перавя́зваць (сасу́ды)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КАПІЛЯ́РЫ (ад лац. capillaris валосны),
найдрабнейшыя крывяносныя і лімфатычныя сасуды (дыям. 2—30 мкм), якія пранізваюць органы і тканкі ў большасці жывёл і чалавека. Апісаны М.Мальпігі (1661). Крывяносныя К. злучаюць перыферычныя канцы артэрый і вен і замыкаюць круг кровазвароту. Праз іх сценкі адбываецца абмен рэчываў паміж крывёю і міжтканкавай вадкасцю. У чалавека сярэдні дыяметр К. каля 7 мкм. Шырокія К. наз. сінусоідамі. Лімфатычныя К. пачынаюцца ў міжклетачных прамежках органаў (акрамя галаўнога і спіннога мозга, парэнхімы, селязёнкі, лімфатычных вузлоў, храсткоў, склеры, хрусталіка вока), канчаюцца ў тканках сляпымі вырастамі. Выконваюць дрэнажную функцыю ў тканках, фільтруюць плазму крыві, забяспечваюць інтэнсіўнасць адтоку і састаў лімфы. Упадаюць у дробныя лімфатычныя сасуды, якія ўпадаюць у большыя, потым у грудную пратоку. Гл. таксама Крывяносная сістэма, Лімфатычная сістэма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Трахе́я ‘дыхальнае горла’, трахе́і ‘сасуды ў раслін’ (ТСБМ). Запазычанне з лацінскай медыцынскай наменклатуры, параўн. с.-лац.trāchea < ст.-грэч.(ἀρτηρία) τραχεῖα ‘дыхальнае горла’ (літаральна ‘цвёрдая ці шорсткая артэрыя’) (Голуб-Ліер, 486; ЕСУМ, 5, 624–625). Сюды ж трахеі́т ‘запаленне слізістай абалонкі трахеі’ (ТСБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ІН’Е́КЦЫЯ (ад лац. injectio укідванне),
увядзенне стэрыльных лякарстваў (у растворах ці эмульсіях) шпрыцам у тканкі і поласці цела: скуру, падскурную клятчатку, унутрымышачна, у крывяносныя сасуды, поласць плеўры, суставаў, спіннамазгавы канал і інш. І. дасягаецца больш хуткае і эфектыўнае дзеянне лякарстваў, іх дакладная дазіроўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лігату́ра, -ы, ж. (спец.).
1. Прымесь медзі ці волава да золата, серабра для надання ім большай цвёрдасці.
2. Дапаможны сплаў, які дабаўляецца ў метал у плавільнай печы.
3. Нітка, якой перавязваюць крывяносныя сасуды пры аперацыі.
4. Знак, які састаўлены з элементаў двух (ці больш) пісьмовых знакаў, напр., Æ.
|| прым.лігату́рны, -ая, -ае.
Лігатурнае золата.
Л. шоўк.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
крывяно́сны Blut-;
крывяно́сная сістэ́маанат. Blútkreislauf m -(e)s;
крывяно́сныя сасу́дыанат. Blútgefäße pl
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
centrifugal
[,sentrɪˈfju:gəl]
adj.
1) цэнтрабе́жны
2) Physiol. які́ адво́дзіць ад цэ́нтру (пра нэ́рвы, крывяно́сныя сасу́ды)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
АЛАНТО́ІС (ад грэч. allantoeidēs каўбасападобны),
адна з зародкавых абалонак вышэйшых пазваночных жывёл. У рэптылій і птушак зрастаецца з харыёнам і выконвае функцыі органа эмбрыянальнага дыхання і збору прадуктаў абмену рэчываў зародка. У млекакормячых у мезенхіме алантоіса ўтвараюцца сасуды пупавіны, пазней з унутрызародкавай яго часткі фарміруецца мачавы пузыр.