Do you approve of my decision? Вы лічыце маё рашэнне правільным?
2. зацвярджа́ць; прыма́ць; ухваля́ць;
The report was unanimously approved. Справаздача была зацверджана аднагалосна.
3.рэкамендава́ць (для карыстання)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
polecać
незак.
1. даручаць; загадваць;
2.рэкамендаваць;
3. аддаваць пад чыю апеку
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Заляца́ць ’папярэджваць, запэўніваць’ (Нас.). Суадносіцца з польск.zalecać ’рабіць’, ’даручаць’, дзе ‑lecaćСлаўскі (4, 96) узвёў да прасл.lětiti ’даваць у апеку, даручаць’ < прасл.lětь ’воля, дазвол’. Гл. лець (Нас.). Націск бел. слова ўказвае на бел. яго паходжанне, хаця нельга выключаць і запазычанне з польск. з пераносам націску. Параўн. ст.-бел.залецати ’рэкамендаваць’ і шэраг вытворных, паводле Булыкі (Запазыч., 116), з польск.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Празантава́ць ’ганіць, ганьбаваць’ (Юрч.), ’абгаворваць’ (лях., Сл. ПЗБ). сюды ж празеліт, прэзент ’віднае месца’ (карэл., в.-дзв., Сл. ПЗБ), празентавацца ’хваліцца’ (ашм., Сл. ПЗБ). З польск.prezentować ’прадстаўляць, рэкамендаваць, знаёміць’ (там жа), што з лац.praeseniāre ’прадстаўляць, паказваць у наяўнасці’, сучаснае франц.presenter, ням.präsentieren ’тс’. Гл. прэзентаваць, прэзент. Ст.-бел.презентация (1605 г.) < польск.prezentacja (Булыка, Запазыч., 258). Адмоўнае адценне мае іранічны характар.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
empféhlen*
1.vtрэкамендава́ць, ра́іць;
gut empfóhlen sein мець до́брыя рэкаменда́цыі
2.~, sich
1) адві́твацца, разві́твацца
2) прапано́ўваць свае́ паслу́гі
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
рэкаменда́цыя, ‑і, ж.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл.рэкамендаваць.
2. Спрыяльны водзыў (звычайна ў пісьмовай форме). Атрымаць добрую рэкамендацыю. □ [Барыс:] — Ну што ты: мая ж рэкамендацыя! Мала таго, што параіў, дык яшчэ запэўніў Арсена Уладзіміравіча, што толькі ён, мой найлепшы сябар, можа паправіць нашы фінансавыя справы, вывесці завод у людзі.Скрыган.[Шахневіч:] — Ты прасіў у мяне рэкамендацыю ў партыю? Вось яна, трымай.Краўчанка.
3. Парада, нежаданне, прапанова. Рэкамендацыя бібліятэкара. Навуковыя рэкамендацыі — у жыццё.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
prezentować
prezent|ować
незак.
1. прэзентаваць; дэманстраваць; паказваць;
2.рэкамендаваць, знаёміць;
3.кніжн. выяўляць;
~uj broń! вайск. на каравул!
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Пя́ліць звычайна ў вылазах: пя́ліць во́чы (зе́нкі) (Юрч. Фраз. 2), пя́ліць пя́ля ’вытарашчваць вочы’ (ТС), параўн. укр.дыял.пʼяли́ти ’нацягваць, расцягваць’, рус.пя́лить ’раздзіраць, разрываць; выстаўляць’, пялить глаза (бельмы, рот, рожу і пад.) ’напружваць; напружана глядзець, крычаць, дэманстраваць’, польск.дыял.piądlić ’распінаць скуру для прасушкі; прымушаць, прыціскаць’, чэш.дыял.padliť sa ’напружвацца, успінацца, выпінацца’, славац.piadliť sa ’лезці, узмоцнена імкнуцца’, славен.pẹ́liti ’напінаць, расцягваць (пра адзенне)’, харв.péliti ’навязваць, рэкамендаваць’. Прасл.*pędliti ’напінаць, напружваць’ < *pędło ’прылада для расцягвання скуры’ (гл. пя́ла), утворана ад *pęti ’цягнуць, напінаць’, гл. пяць (Бязлай, 3, 23; Махэк, 426; Шустар-Шэўц, 2, 1076: далучае сюды і ‑pjel, што выступае ў в.-луж., н.-луж.srokopjel ’птушка Lanius collurio’, што сумнеўна).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пілі́ць1 ’пілаваць’ (чырв., З нар. сл.). Адназоўнікавае ўтварэнне. Да піла́1 (гл.). Магчыма, пад уплывам рус.пили́ть ’тс’. Сюды ж пі́льшчык ’рабочы, заняты пілаваннем’ (Сл. ПЗБ), пі́льнік ’тс’ (Касп.).
Пілі́ць2, прыпі́ліваць ’падахвочваць, прымушаць, настойліва і часта нагадваць, прасіць’ (Нас.), польск.pilić, przypilić ’тс’, чэш.píliti, píleti ’спяшацца’, ’падганяць каго-н.’, славен.píliti ’вучыцца’, ’старацца’, ’шчыраваць, рупіцца, дбаць’, магчыма, харв.péliti ’рэкамендаваць’. Прасл.*piliti (sę). Далейшыя сувязі з і.-е. мовамі адсутнічаюць. Няясна (Фасмер, 3, 262). Сюды ж бел.пі́льма пілі́ць ’налягаючы, прымушаць’, рус.уладз.пиль (ж. р.) ’пільніца, жніво, гарачая пара’ і чэш.píle ’стараннасць, дбайнасць’ (< *pil‑ja), польск.pila ’тс’, якое Банькоўскі (2, 579) збліжае з piła (гл. піла, піліць). Ад піліць утвораны прыметнік пільны (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
назна́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
1. Прызначыць на якую‑н. пасаду, працу. Назначыць дзяжурных. □ [Пан:] — Хітры ты чалавек, Палуян. Недарма цябе солтысам назначылі.Брыль.
2. Вызначыць загадзя тэрмін, час чаго‑н. Назначыць спатканне. □ Кангрэс назначылі на нядзелю, ён павінен быў пачацца пасля паўдня.Чорны.
3. Намеціць што‑н. зрабіць. Ніякай работы на гэты дзень.. [Раман] яшчэ не назначыў сабе.Колас.
4. Устанавіць (пенсію, утрыманне, прэмію і пад.). У канцы пісьма штаб палка прапанаваў.. назначыць сям’і памёршага пенсію.Чорны.// Устанавіць памеры платы. Назначыць цану.
5. Прадпісаць, рэкамендаваць выкананне чаго‑н. Назначыць лякарства. Назначыць вапны.
6. Прысудзіць (у якой‑н. гульні). Назначыць штрафны ўдар.
7. Паставіць знак, метку на чым‑н.; абазначыць. Назначыць меткай качанят. Назначыць дрэвы на высечку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)