лопа́та ж. лапа́та, -ты ж.; (заступ) жалязня́к, род. жалезняка́ м., ры́даль, -для м., рыдлёўка, -кі ж.; (совковая) шу́фель, -фля м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чах, выкл.

1. Выкарыстоўваецца гукапераймальны для абазначэння моцнага адрывістага гуку, які чуецца пры рытмічнай працы, дзеянні і інш. Чах, чах — грызе і грызе жвір і каменне рыдлёўка... Пташнікаў.

2. у знач. вык. Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. чахаць — чахнуць ​2. З пісталета ў сасонку — чах! — стрэліў [немец]. Масарэнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзы́нкаць і дзі́нькаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Утвараць высокія звінючыя гукі (пра шкло, метал, насякомых і пад.). Рыдлёўка глуха совалася ў зямлю, шоргалася, дзынкала аб каменне. Бядуля. Гулі і дзынкалі пчолы ў густым вецці прысад і ў пышных кветніках. Грахоўскі. На высокай лясной жоўтай мятліцы пад сонцам дзінькаюць мухі, трымціць павуціна. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лускерка ’рыба гусцяра, Blicca bjoerkna L.’ (Зах. Дзвіна; віц., Нік. Очерки), укр. луски́рь ’рыба’, рус. ласкы́рь, лыска́рь ’рыба Abramis blicca; Abramis vimba’, паводле Фасмера (2, 462), звязаны з лыска́рь (бел. луска́р) ’рыдлёўка’, таму што нос у гэтай рыбы выступае наперад; аналагічна новав.-ням. Näsling, Meernase (дзе Nase ’нос’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зру́чны

1. удо́бный; ло́вкий;

~нае крэ́сла — удо́бное кре́сло;

з. прае́зд — удо́бный прое́зд;

~ная рыдлёўка — удо́бная (ло́вкая) лопа́та;

2. удо́бный, благоприя́тный; подходя́щий;

з. вы́падак — удо́бный, (благоприя́тный, подходя́щий) слу́чай

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лапата, рыдлёўка / для перамяшчэння сыпкіх матэрыялаў: шуфель; жалязняк (разм.); заступ (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Ірва́ць1, рваць ’вырываць, зрываць; разрываць’ (ТСБМ, Нас., Шат.), ірва́цца, рва́цца ’разрывацца, узрывацца; старацца вызваліцца, вырвацца’ (ТСБМ, Нас.), ’крычаць’ (Юрч. Сін., 231), ’кідацца’ (Нас.). Рус. рвать, дыял. ирва́ть, укр. ірва́ти, рва́ти, польск. rwać, в.-луж. rwać, н.-луж. rwaś, палаб. råvat, чэш. rváti, славац. rváť, славен. ruvati, rvati ’вырываць’, серб.-харв. р̀вати се ’змагацца’, балг. ръ́вам, ръ́фам ’кусаць, ірваць’. Ст.-слав., ст.-рус. ръвати ’рваць, зрываць’. Пачатковае і‑ мае пратэтычны характар. Прасл. *rъvati, *rujǫ генетычна роднаснае літ. ráuti, raúju ’вырываць’, ravė́ti, raviù ’палоць’, лат. ravêt ’тс’, ст.-інд. rávati ’разбівае, дробіць’, грэч. ἐρυσίχθων ’разграбаючы зямлю’, лац. ruō, ‑ere ’разрываць, раскопваць’. rutrumрыдлёўка’, ірл. ruam ’жалязняк, рыдлёўка’, якія ўзыходзяць да і.-е. *reu‑ ’разрываць, рыць’. Гл. Покарны, 1, 868; Праабражэнскі, 1, 187–189; Брукнер, 470; Фасмер, 3, 452 (з літ-рай). Махэк₂ (526) рэканструюе і.-е. *rou‑mi < *rouə‑mi з зыходнай семантыкай ’вырываць з зямлі’. Параўн. рыць.

Ірва́ць2 ’ванітаваць’ (ТСБМ, Бяльк., Касп.). Аддзеяслоўны назоўнік ірво́та (Нас., Касп., Мат. Гом.); параўн. рус. рвать ’ванітаваць’ — рвота. Ад ірваць1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жалязня́к1 ’парода, што змяшчае жалезную руду’ (ТСБМ). Рус. железня́к, укр. залізня́к, славац. železniak, славен. železnjak ’тс’. Утворана ў выніку кандэнсацыі са спалучэння тыпу жалезны камень. Час утварэння няпэўны, хаця наяўнасць слова ў мовах усіх трох груп, а таксама семантыка і словаўтварэнне (гл. SP, 1, 89) не выключаюць вельмі даўняга яго паходжання.

Жалязня́к2рыдлёўка’ (абл., ТСБМ, Сцяшк. МГ, Сл. паўн.-зах.). Рус. калуж. железня́к, смал. желе́зник ’лапата’. Утворана ў выніку кандэнсацыі са спалучэння жалезная лапата пры дапамозе суфікса ‑як, відаць, даволі позна (XIX–XX стст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зле́гчыся, злягуся, зляжашся, зляжацца; пр. злёгся, злеглася і зляглася, злеглася і зляглося; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць больш цвёрдым, шчыльным ад доўгага ляжання. — А снег так злёгся, што рыдлёўка яго не бярэ, хоць сякерай сячы. Чарнышэвіч. Калі Юрка не думае пра Жэньку, чуе тады, як зноў пад ім шапаціць сухое сена, — не зляглося яшчэ: нядаўна прывезлі з Цянёў з бацькам два вазы. Пташнікаў.

2. Абл. Звязацца, падружыцца з кім‑н. — Сам ведаеш: злягліся яны з Юзікам Громам. Людзі ўжо гавораць. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

łopata

łopat|a

ж.

1. рыдлёўка;

2. тэх.. лопасць;

kłaść ~ą do głowy (w głowę) — падаваць на талерачцы (на сподку); перажоўваць (падрабязна тлумачыць)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)