рыдлёўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -лёвак, ж.

Ручная прылада для капання; металічная лапата.

|| прым. рыдлёвачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рыдлё́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. рыдлё́ўка рыдлё́ўкі
Р. рыдлё́ўкі рыдлё́вак
Д. рыдлё́ўцы рыдлё́ўкам
В. рыдлё́ўку рыдлё́ўкі
Т. рыдлё́ўкай
рыдлё́ўкаю
рыдлё́ўкамі
М. рыдлё́ўцы рыдлё́ўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рыдлёўка ж. лопа́та, за́ступ м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рыдлёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы; Р мн. ‑лёвак; ж.

Ручная прылада для капання; металічная лапата. Мы ўзяліся за работу: я рыдлёўкай выкопваў бульбу, а Ганка падбірала яе. М. Стральцоў. Бясшумна кідалі рыдлёўкі зямлю, Тужліва гучаў У прасторы салют. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рыдлёўка, рыдля́ўка ’лапата’ (ТСБМ, ТС, Сцяшк.; смарг., лід., маст., вільн., нараўл., шчуч., дзятл., Сл. ПЗБ; Бяльк., Сцяц.), ’заступ’ (Гарэц.), рыдлёўнік ’дзяржанне ў лапаце’ (паст., Сл. ПЗБ), ры́длярыдлёўка’ (Сл. Гродз.). Сюды ж рыллёўка ’лапата’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Ад рыць, ры́ла (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жалязня́к

рыдлёўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. жалязня́к жалезнякі́
Р. жалезняка́ жалезняко́ў
Д. жалезняку́ жалезняка́м
В. жалязня́к жалезнякі́
Т. жалезняко́м жалезняка́мі
М. жалезняку́ жалезняка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

за́ступ м. жалязня́к, род. жалезняка́ м., рыдлёўка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сапёрны сапёрный;

~ная рыдлёўка — сапёрная лопа́та;

с. батальён — сапёрный батальо́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

за́ступ, ‑а, м.

Абл. Рыдлёўка, лапата. На .. цагельні заступам гліну капаюць, на тачках возяць. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рылёўка, рыля́ўка ’лапата’ (Сцяшк. Сл.). Ад рыдлёўка (гл.) у выніку прыпадабнення р да л з наступным сцяжэннем лл у л (рыдлёўка > рыллёўка > рылёўка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)