этнаграфічная група літоўцаў. Жывуць на ПдУ Літвы (у раёне г. Друскінінкай, Ігналіна, Тракай, Шальчынінкай, Швянчоніс і інш.), на ПнУ Польшчы і ў Зах. Беларусі (Воранава, Гервяты, Радунь). Займаюцца земляробствам, жывёлагадоўляй, пчалярствам. Традыцыйная вопратка — спадніцы ў клетку, тканыя паясы. Посцілкі і ручнікі побач з геам. арнаментам упрыгожваліся і раслінным узорам. Пашыраныя стравы: халодны боршч, аладкі з цёртай бульбы. Да сярэдзіны 20 ст. зберагалі самабытнасць вопраткі, харчавання, грамадскага жыцця. У 2-й пал. 19—1-й пал. 20 ст. частка Дз. асімілявана беларусамі і палякамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУПЕ́НА, саламонава пячатка (Polygonatum),
род кветкавых раслін сям. спаржавых. Больш за 30 відаў (па інш. звестках, каля 50). Пашырана ва ўмераным і субтрапічным паясах Паўн. паўшар’я. На Беларусі 2 віды: К. духмяная (P. odoratum, нар. назвы зязюліны ручнікі, пупнік, грыжнік) і К. шматкветная (P. multiflorum). Трапляецца ў хваёвых, мяшаных лясах, сярод хмызняку.
Шматгадовыя травяністыя расліны з тоўстым мясістым карэнішчам, на якім застаюцца круглыя ўціснутыя сляды леташніх парасткаў («пячаткі»). Лісце падоўжана-эліптычнае. Кветкі зеленавата-белыя, часам ружовыя, на звіслых кветаножках, адзіночныя ці ў гронках. Плод — ягада. Лек., дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НСКАЯ ФА́БРЫКА МАСТА́ЦКІХ ВЫ́РАБАЎ «КРЫНІ́ЦА ПАЛЕ́ССЯ» Створана ў 1960 на базе арцелі «8 Сакавіка» ў г. Пінск Брэсцкай вобл. З 2000 наз. «Крыніца Палесся». Асн. прадукцыя: тканыя (ручнікі, абрусы, сурвэты, камплекты для кавы, кухні, шторы, пакрывалы) і строчана-вышытыя (камплекты пасцельнай і сталовай бялізны, абрусы, фіранкі, сурвэты) вырабы; размалёўкі па дрэве (наборы дошак для кухні, пано, хлебніцы, падносы, наборы для сыпучых прадуктаў, яйкі-пісанкі); касцюмы і абутак для калектываў маст. самадзейнасці.
С.А.Саляйчук.
Да арт.Пінская фабрыка мастацкіх вырабаў «Крыніца Палесся». Вышываныя пано і размалёўка па дрэве.Да арт.Пінская фабрыка мастацкіх вырабаў «Крыніца Палесся». Сталовыя камплекты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зрэ́б’е, ‑я, н.
1. Грубая кастрывая кудзеля, якая аддзяляецца пры трапанні лёну, пянькі.
2. Палатно з такой кудзелі. Час ад часу Волька прыходзіла сюды ткаць зрэб’е на мяшкі і ручнікі.Чорны.// Адзенне з такога палатна. Часта, ідучы ў школу ці дадому, бачыла яго Люба, сухога, галоднага, апранутага ў грубое зрэб’е.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. і без дап. Рубіць некаторы час (гл. рубіць 1).
парубі́ць2, ‑рублю, ‑рубіш, ‑рубіць; зак., што.
1. Зрубіць усё, многае.
2. Вырубіць усё, многае.
3. і без дап. Рубіць некаторы час (гл. рубіць 2).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЛЕКСЮТО́ВІЧ (Ларыса Канстанцінаўна) (н. 20.1.1913, Мінск),
бел. танцоўшчыца, балетмайстар. Засл. дз. маст. Беларусі (1995). Дачка К.А.Алексютовіча. Вучылася ў балетнай студыі пры БДТ-1 (1921—28), адначасова працавала ў балетнай трупе т-ра. З 1928 артыстка Бел. аб’яднання муз., эстрадных і цыркавых работнікаў, у 1937—41 — Ансамбля бел.нар. песні і танца Бел. філармоніі. У 1950—73 балетмайстар ансамбля танца БДУ, выкладчык Бел. харэагр. вучылішча. Ставіла танцы ў драм. спектаклях. Стварыла шэраг сцэнічных танцаў на традыц. аснове («Ручнікі», «Вязанка», «Кола» і інш.). Аўтар вучэбнага дапаможніка «Беларускія народныя танцы, карагоды, гульні» (1978), кнігі пра бацьку «Балетмайстар Канстанцін Алексютовіч. Жыццё і творчы шлях» (1984).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́МАВІЦКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́ЙЗасн. ў 1978 у г. Клімавічы Магілёўскай вобл. на базе матэрыялаў краязн. музея гар. сярэдняй школы № 3. Адкрыты ў 1984. Пл. экспазіцыі 282 м², больш за 3,8 тыс. экспанатаў асн. фонду (1998). Мае калекцыі пісьмовых крыніц, прадметаў археалогіі, нумізматыкі, зброі, ткацтва, нар. побыту, твораў выяўл. мастацтва Клімавіцкага р-на. Сярод экспанатаў бівень маманта, каменныя прылады працы 3—2-га тыс. да н.э., «Трэбнік» 2-й пал. 19 ст., мінея на крас. 1868, узоры нар. адзення, тканыя посцілкі, ручнікі, матэрыялы пра Клімавіцкія гімназіі, дзейнасць падполля ў Вял.Айч. вайну, землякоў Герояў Сав. Саюза і поўных кавалераў ордэна Славы, вучоных, мастакоў і пісьменнікаў.
4. Зрасходаваць у працэсе ткання. За дзень уткала кілаграм пражы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папяро́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
Брус, жэрдка, планка і пад., замацаваныя ўпоперак чаго‑н. або паміж чым‑н. Засталіся толькі два слупы. Вартаўнік прыбіў да іх папярочкі, і цяпер даяркі сушаць там ручнікі, цадзілкі, вёдры і бітоны...Нядзведскі.Коні стаялі прывязаныя да вазоў або да знарок змайстраваных жардзяных папярочак.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)