Нядо́кратка ’сарамлівая’ (Сцяшк. Сл.). Да кратаць ’кранаць, рухаць’ па тыпу недаты́ка ’незачэпа’, рус. недотрога ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

устремля́ть несов.

1. (стремительно двигать) накіро́ўваць, ру́хаць;

2. перен. накіро́ўваць; (обращать) звярта́ць; (уставлять — о взгляде, глазах и т. п.) утаро́пліваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

калыха́ць, -лышу́, -лы́шаш, -лы́ша; -лышы́; незак.

1. каго-што. Злёгку мерна рухаць зверху ўніз ці з боку ў бок; гайдаць, хістаць.

Вецер калыхаў галінку.

Вагон калыхала (безас.) на паваротах.

2. каго (што). Гайдаючы калыску, спяваючы калыханку, усыпляць (дзіця).

К. дзіця.

3. чым. Рабіць чым-н. павольныя, мерныя рухі.

К. нагой.

|| аднакр. калыхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. калыха́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

со́ўгаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; незак. (разм.).

1. што. Перасоўваць што-н. з месца на месца.

С. сталы з аднаго пакоя ў іншы.

2. што. Соваць, рухаць чым-н. у розных напрамках (звычайна на паверхні).

С. скрынкі.

3. чым. Соваць, поркаць куды-н., у што-н.

С. палкай у гразь.

|| аднакр. саўгану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. со́ўганне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рухо́мы, -ая, -ае.

1. Здольны рухацца, які можа рухаць.

Р. блок.

2. Які пераязджае з месца на месца.

Р. лазарэт.

3. Які можа змяняцца ў залежнасці ад умоў; які хутка развіваецца, мяняецца.

Рухомыя формы арганізацыі.

Рухомая з’ява.

Рухомая маёмасць (спец.) — такая, якая можа быць перамешчана з месца на месца.

Рухомы састаў — сукупнасць сродкаў аўтамабільнага, чыгуначнага і іншых відаў транспарту.

|| наз. рухо́масць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рухля́вы ’рухавы’ (саліг., Нар. словатв.; Сл. Брэс.), рухля́вый ’рухавы’ (Сл. Брэс.). Магчыма, кантамінацыя рухавы і рухлівы, гл. рухаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́гаць ’утвараць спакойныя гукі (пра свіней)’, ро́хкаць, ро́хаць, ру́хаць, ру́хкаць, кру́хаць, кро́хаць (віц., маг., брэсц., гом., ЛА, 1). Гукаперайманні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Не́варуш, нёворуш ’неруш, бязлюднае месца’ (ТС). Да варушыць ’кратаць’, параўн. неворушэны ’некрануты’ (там жа), паралельнае ўтварэнне неруш (ад рухаць ’кратаць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ёудзіцца ’ўладжвацца, уладкоўвацца’ (Мядзв.). Няяснае слова. Да рус. ёлзать ’неспакойна сядзець’? Ці з балтыйскай (параўн. літ. jáudytis ’сваволіць’, лат. jaudîtрухаць, варушыць’)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́катам, прысл.

1. Адзін каля аднаго, без асобага парадку (ляжаць, спаць і пад.). Начавалі [студэнты] покатам на сене ў вялікай пуні. Грахоўскі. Покатам ляжалі выносныя сосны, ляжалі ўдоўж і накрыж. Пестрак.

2. Коцячы (рухаць, перамяшчаць і пад.). Два калгаснікі канём.. вытралёўвалі бярвенн[е] да дарогі і тут жа покатам грузілі на машыны. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)