2.Спец.Розніца паміж сапраўднай велічынёю чаго‑н. і велічынёю, атрыманай пры вымярэнні; адхіленне ад зададзенай велічыні; недакладнасць. Абсалютная хібнасць. Адносная хібнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прынцыпо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Звязаны з прынцыпамі, заснаваны на прынцыпах. Прынцыповая розніца. Прынцыповае пытанне. Прынцыповае рашэнне. Прынцыповая спрэчка.
2. Які строга прытрымліваецца прынцыпаў, кіруецца імі ў сваіх паводзінах. Прынцыповая палітыка. Прынцыповы чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗАВО́Д,
1) прамысл. прадпрыемства; у палітэканоміі тое, што фабрыка. Першапачаткова розніца паміж імі была ў характары апрацоўкі: механічная — на заводах, хімічная — на ф-ках. З развіццём навукі і тэхнікі на З. і на ф-ках выкарыстоўваецца мех. і хім. апрацоўка. Але па традыцыі адны прамысл. прадпрыемствы, пераважна машынабудавання і металаапрацоўкі, называюць З., другія, у асноўным лёгкай прамысловасці, — ф-камі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ПОЛІГЕНІ́ЗМ (ад полі... +грэч. genos род, паходжанне),
антрапалагічная тэорыя, паводле якой розніца паміж расамі чалавека настолькі вялікая, што яны з’яўляюцца рознымі біял. відамі, якія ўзніклі незалежна адзін ад аднаго ў розных частках зямнога шара ад розных форм гамінідаў; процілегласць монагенізму. Негрунтоўнасць (памылковасць) П. даказана падабенствам рас сучаснага чалавецтва па комплексе важнейшых адзнак (будова рукі, ступні, галаўнога мозга, біяхім. паказчыкі і інш.) і неабмежаванымі магчымасцямі змешвання рас паміж сабой.