але́невыя ро́гі Hírschgeweih n -(e)s, -e, Réntiergeweih n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
паадпада́ць, ‑ае; зак.
Адпасці, адваліцца ад чаго‑н. у многіх месцах; адпасці ва ўсіх, многіх. Паадпадаў тынк. У аленяў паадпадалі рогі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́нты
(манг. pant)
маладыя, неакасцянелыя рогі высакародных або плямістых аленяў, якія выкарыстоўваюцца для вырабу лекавых сродкаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
апу́шына, ‑ы, ж.
Дошка каля краю даху, страхі. І тануць асверы, пярэплаты, Рогі апушын За пылам дарожным, За шэрым пакатам гары.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПА́НТЫ,
маладыя, растучыя, неакасцянелыя рогі дарослых самцоў аленя плямістага і сібірскіх падвідаў аленя высакароднага (ізюбр, марал). Укрыты скурай з кароткім, мяккім, аксаміцістым воласам. Знімаюць з жывых або забітых жывёл, кансервуюць варкай і сушкай. Сыравіна для атрымання лек. сродку — пантакрыну. Для атрымання П. з канца 19 ст. пантавых аленяў гадуюць у няволі.
согну́ть (скрути́ть)(кого-л.)в бара́ний рог сагну́ць (скруці́ць) (каго-небудзь) у барано́ў рог;
наста́вить рога́(кому) наста́віць ро́гі(каму);
у чёрта на рога́х у чо́рта на рага́х.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АНТЫЛО́ПЫ,
групы жывёл атр. парнакапытных сям. пустарогіх за выключэннем быкоў, буйвалаў, казлоў і бараноў. Пашыраны ў Афрыцы, Еўразіі, Паўн. Амерыцы. 30 родаў, каля 80 відаў. Да роду антылоп (Antilope) належыць толькі індыйская антылопа гарна. У стэпах і саваннах Афрыкі жывуць буйныя каровіны антылопы — гну і бубалы, горная антылопа (Hippotragus niger). Паўпустыні і пустыні Афрыкі насяляюць конскія антылопы (Hippotragus), орыксы, адакс (Addax nasomaculatus). У пустынях, стэпах і лесастэпах Афрыкі і Азіі жывуць газелі, да якіх належаць джэйран і дзерэн. Спосаб жыцця стадны. Многія занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Выш. ў карку ад 25 см (карлікавыя антылопы — Neotraginae) да 180 см (антылопа Кана — Taurotragus oryx), маса ад 8 кг да 1000 кг. Рогі прамыя і кароткія (ад 1,5 см) або доўгія (да 150 см) і выгнутыя ў выглядзе дугі або штопара. Афарбоўка ад светлай жоўта-пясчанай да шэра-блакітнай або амаль чорнай. Нараджаюць 1—3 цялят. Кормяцца травяністай расліннасцю, радзей лісцем дрэў. Аб’екты палявання; выкарыстоўваюцца мяса, скура, рогі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РАГА́ЛЯ»,
прыватнаўласніцкі герб, якім карысталася больш за 150 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т. л. Ажахоўскія, Завадскія, Іваноўскія, Красіцкія. Шчыт герба падзелены вертыкальна напалам, у 1-м, чырв. полі сярэбраны аленевы рог з 4 адросткамі, у 2-м, сярэбраным полі чырв. буйвалавы рог. Клейнод — над прылбіцай з каронай такія ж самыя рогі. Вядомы з сярэдзіны 13 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ла́кі, ла́кы (мн.) ’рогі драўляных віл, прызначаных для сена або саломы’ (пін., Нар. лекс.) — усечаная форма з відлакі, якое з польск.widłaki.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
таўстаро́г, ‑а, м.
Парнакапытная жывёліна сямейства пустарогіх, якая мае вялікія рогі і дасягае 140 кг вагі, водзіцца ў Паўночна-Усходняй Азіі і Паўночнай Амерыцы; снежны баран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)