Выкспэнсо́вывацьрасходаваць, выдаткоўваць’ (Нас.). Насовіч (84) параўноўвае з лац. expensare, але ў бел. мове, відавочна, запазычанне з польск. wyekspensować ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

экано́міць, -млю, -міш, -міць; незак.

1. што. Эканомна расходаваць.

Э. грошы.

2. на чым і без дап. Максімальна скарачаць выдаткі.

Э. на будматэрыялах.

Усё дарагое, даводзіцца э.

|| зак. зэкано́міць, -млю, -міш, -міць; -млены (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ухо́даць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак. (разм.).

1. каго (што). Пазбавіць жыцця, забіць.

2. каго (што). Змардаваць, змучыць.

Уходала яго хвароба.

Уходалі сіўку крутыя горкі (прымаўка).

3. што. Патраціць, расходаваць або з’есці.

У. многа грошай.

Уходалі гаршчок кашы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лімі́т, ‑у, М ‑міце, м.

Норма, у межах якой дазволена карыстацца чым‑н., расходаваць што‑н. Ліміт крэдыту. Ліміт правозу і вывазу тавараў.

[Ад лац. limes, limitis — мяжа. граніца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перастраля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

1. каго. Застрэліць, пастраляць усіх, многіх. Перастраляць усю дзічыну.

2. што. Расходаваць стральбою ўсё, многае. Перастраляць усе патроны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

verhizen vt спа́льваць; выдатко́ўваць, расхо́даваць на па́ліва

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

берагчы́, -рагу́, -ражэ́ш, -ражэ́; -ражо́м, -ражаце́, -рагу́ць; бяро́г, берагла́, -ло́; -ражы́; незак., каго-што.

1. Захоўваць, ашчадна расходаваць; марна не траціць.

Б. здароўе.

Б. кожную капейку.

2. Клапатліва ахоўваць каго-, што-н., засцерагаць ад чаго-н.

Б. тайну.

Б. дзіця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тра́ціцца, -а́чуся, -а́цішся, -а́ціцца; незак.

1. Расходаваць свае грошы, сродкі на якія-н. патрэбы.

Т. на дарогу.

2. перан. Знікаць, праходзіць, губляцца.

З гадамі здароўе траціцца.

|| зак. патра́ціцца, -а́чуся, -а́цішся, -а́ціцца (да 1 знач.).

|| наз. тра́та, -ы, ДМ тра́це, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пераша́нарыць (пырышяпорыты) ’перарыць’, ’расходаваць, растраціць’ (Клім.). Звязана з шапортаць (пры ад’ідэйцы і тарыць ’шукаць, перабіраючы прадметы’), якое узыходзіць да гукапераймання шоргату, шастання шапор‑шапор! (Насовіч, 706).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

zużywać

незак.

1. выкарыстоўваць;

2. расходаваць; выдаткоўваць;

3. зношваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)