размясці́ць, -мяшчу́, -ме́сціш, -ме́сціць; -ме́шчаны; зак., каго-што.

1. Расставіць або раскласці па месцах у пэўным парадку; даць кожнаму месца.

Р. тавары на паліцах.

Р. пасажыраў у вагоне.

2. Размеркаваць паміж многімі.

Р. латарэйныя білеты.

|| незак. размяшча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. размяшчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расстано́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

1. гл. расставіць.

2. Р мн.о́вак. Парадак, паслядоўнасць у размяшчэнні чаго-н.

Правільная р. знакаў прыпынку.

3. Р мн.о́вак. Кароткая паўза пры размове, пры выкананні чаго-н.

Чытаць верш з расстаноўкай.

|| прым. расстано́вачны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зачы́н, ‑у, м.

1. Разм. Пачатак чаго‑н., пачын. Язэп выцер пот. Зачын быў зроблены. Цяпер трэба было расставіць жанчын па дзялянцы. Асіпенка.

2. Пачатак песні, казкі, быліны, які характарызуецца своеасаблівым складам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расты́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Уторкнуць, уваткнуць у розныя месцы ўсё, многае. Растыкаць палкі. // перан. Размясціць, расставіць каго‑, што‑н. у беспарадку, абы-як.

растыка́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да расты́каць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разгара́чыцца ’раскірачыцца’, разгара́ка ’раскірака’ (слонім., Нар. словатв.), розґара́ґа ’скрыўлены ад хваробы чалавек’ (драг., Нар. лекс.), разгіра́чыцца ’шырока расставіць ногі’ (ваўк., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.), ’расхінуцца’ (Сцяшк.). Не зусім яснае слова. Хутчэй за ўсё, гэта фанетычны варыянт слова раскара́чыцца ’шырока расставіць ногі’, раскара́ка ’чалавек з няўклюдна расстаўленымі нагамі’, ’нешта няўклюднае, нязграбна выгнутае, растапыранае’ (гл.) са зменай кг у інтэрвакальным становішчы. Сюды ж розґірэ́йда ’чалавек вуглаваты, няскладны, з крывымі нагамі’ (драг., Нар. лекс., пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 271), разґірэ́ка ’раскірэка’ (ваўк., Сл. ПЗБ), разгірэ́ня ’разявака’ (Сцяшк.), разгірэ́к ’беспарадак’ (Юрч. СНЛ). Гл. разгірака.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дрэйф, -у, м.

Адхіленне судна, самалёта ў час руху ад курсу пад уздзеяннем ветру, цячэння і пад., а таксама наогул адвольнае перамяшчэнне пад знешнім уздзеяннем.

Д. айсбергаў.

Легчы ў дрэйфрасставіць парусы так, каб судна заставалася на месцы.

Зняцца з дрэйфу — пачаць рух, змяніўшы расстаноўку парусоў пасля таго, як судна ляжала ў дрэйфе.

|| прым. дрэ́йфавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Раскірэ́ка (раскире́ка) ’крываногі’ (Нас., Касп., ТСБМ), раскіра́ка (рыськіра́ка) ’тс’ (Бяльк., Сл. ПЗБ). Дыялектна абмежаваны фаналагічны карэлят, магчыма, пад балтыйскім уплывам, параўн. раскірэ́йда ’тс’ (Варл.), да раскара́ка (гл.). Дэвербатыў ад раскірэ́чыць ’шырока расставіць ногі’ (Нас.), раскіра́чыцца ’тс’ (Ян.) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жэ́рґаць, жа́рґаць, жы́рґаць ’пераступаць, пералазіць, скакаць, крочыць’ (Сл. паўн.-зах., мядз., Нар. словатв.). Зважаючы на выбухное ґ і распаўсюджанне, з літ. žer̃gti, žir̃gtiрасставіць ногі; сесці на каня’, аб якіх гл. Фрэнкель, 1301, 1303, 1291. Гл. Сл. паўн.-зах., 2, 173.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

rozłożyć

зак.

1. раскласці; размясціць; разлажыць;

2. раскінуць; рассунуць; расставіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пастро́іць, ‑строю, ‑строіш, ‑строіць; зак., каго-што.

Паставіць у строй, расставіць у пэўным парадку. Пастроіць у калону. Пастроіць у шарэнгу. □ Лясніцкі пастроіў разведчыкаў і падзякаваў ім за паспяховае выкананне задання. Шамякін. Перад самым адыходам Мошкін пастроіў свой атрад. Кулакоўскі. На пероне пастроілі .. [зняволеных] чацвёркамі, акружылі з усіх бакоў жандарамі і павялі. Мядзёлка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)