Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ДАХО́Д,
грашовая сума, якая рэгулярна і законным шляхам паступае ў непасрэднае распараджэнне суб’екта эканомікі. Галоўныя крыніцы Д. — заработная плата, прадпрымальніцкі прыбытак, арэндная плата, асабістая дапаможная гаспадарка, розныя дзярж. выплаты і інш.Гл. таксама Дзяржаўныя даходы, Даходы насельніцтва, Даходы прадпрыемства, Нацыянальны даход.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прадпіса́ць, -пішу́, -пі́шаш, -пі́ша; -пішы́; -пі́саны; зак., каму што і з інф.
1. Аддаць распараджэнне, загадаць (афіц.).
П. выехаць.
2. Паставіць у абавязак выконваць што-н. (кніжн.).
П. строгую дыету.
|| незак.прадпі́сваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
МУНІЦЫПАЛІЗА́ЦЫЯ (франц. municipalisation ад лац. municipium самакіравальная абшчына),
прымусовая перадача дзярж. уладай уласнасці прыватных асоб (бязвыплатна або за выкуп) органам гар. і сельскага самакіравання. Аб’ектам М. звычайна з’яўляецца нерухомая маёмасць — зямля, пабудовы і да т.п., што перадаецца ў веданне мясц. органаў. Адрозніваецца ад нацыяналізацыі, пры якой маёмасць паступае ў распараджэннецэнтр. органаў улады.
У Сав. Расіі М. ажыццяўлялася ў 1918—21 на падставе дэкрэта ВЦВК ад 20.8.1918 «Аб адмене права ўласнасці на нерухомую маёмасць у гарадах», паводле якога ў распараджэннемясц. Саветаў перадаваліся канфіскаваныя ў прыватных асоб будынкі і прадпрыемствы, якія абслугоўвалі гар. гаспадарку, школы, тэатры і інш. У БССР паводле пастановы СНКБССР ад 10.5.1940 «Аб муніцыпалізацыі і нацыяналізацыі будынкаў на тэрыторыі заходніх абласцей БССР» муніцыпалізаваны ў жыллёвы фонд мясц. выканкомаў у гар. паселішчах домаўладанні вял. жылой плошчы, безгаспадарныя ўладанні, гандл. будынкі, а таксама пэўная нерухомая маёмасць у сельскіх мясцовасцях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫРКУЛЯ́Р (ням. Zirkular ад лац. circularis кругавы),
пісьмовае распараджэннедзярж. ці грамадскага органа або тлумачэнне аб парадку прымянення якога-н. прававога акта; рассылаецца падведамным установам, арг-цыям або падначаленым службовым асобам. У міжнар. праве існуе паняцце «цыркулярная нота» — афіц.дыпламат. пісьмовы зварот аднаго ўрада адначасова да некалькіх дзяржаў.