He was recognized as the lawful heir. Ён быў прызнаны законным наследнікам.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
discern
[dɪˈsɜ:rn]
v.t.
1) адро́зьніваць
2) заўважа́ць, ба́чыць; распазнава́ць
to discern no difference — ня ба́чыць нія́кай ро́зьніцы
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
АНТЫГЕ́НЫ [ад анты... + ген(ы)],
складаныя арган. рэчывы, якія пры паступленні ў арганізм чалавека і цеплакроўных жывёл выклікаюць спецыфічную імунную рэакцыю — утварэнне антыцелаў. Уласцівасцямі антыгенаў валодаюць чужародныя для дадзенага арганізма бялкі і поліцукрыды, асабліва высокамалекулярныя. Як антыгены яны могуць быць агульныя для ўсіх асобін пэўнага віду арганізмаў (відавыя антыгены) або толькі для іх часткі (групавыя антыгены). Ступень імунагеннасці антыгенаў, форма і вынік імуннага адказу, які яны выклікаюць (утварэнне антыцелаў, клетачны імунітэт, алергія, талерантнасць), залежаць ад ступені іх чужароднасці (філагенетычнай аддаленасці), хім. прыроды і малекулярнай будовы, дозы і формы ўвядзення ў арганізм і інш. фактараў. Імунная сістэма млекакормячых здольная распазнаваць да 106 антыгенаў. Вызначэнне відавой і групавой прыналежнасці антыгенаў выкарыстоўваецца пры ўстанаўленні ступені роднасці арганізмаў, распрацоўцы вакцын і сываратак, пераліванні крыві, перасадках тканак, дыягностыцы хвароб, у суд. медыцыне і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАНДЗІ́РАВАННЕ ЗЯМЛІ́,
вывучэнне наземных аб’ектаў на значнай адлегласці з паветра, космасу. Грунтуецца на выпрамяненні наземнымі аб’ектамі ўласнай энергіі або адлюстраванні сонечнага ці штучна накіраванага выпрамянення і іх рэгістрацыі апаратурай, якая бывае наземнай (у т. л. надводнай), паветранай, касмічнай. Размяшчаецца на самалётах, верталётах, аэрастатах, ракетах, штучных спадарожніках і інш. Аналіз спектральных характарыстык у розных дыяпазонах эл.-магн. выпрамянення дазваляе распазнаваць аб’екты і атрымаць інфармацыю пра іх памеры, шчыльнасць, хім. састаў, фіз. ўласцівасці і стан. Напр., для пошуку радыеактыўных руд і крыніц выкарыстоўваюць γ-дыяпазон, для вызначэння хім. саставу глеб і горных парод — ультрафіялетавую ч. спектра, для вывучэння глеб і расліннасці — светлавы дыяпазон, для ацэнкі т-р паверхні аб’ектаў — інфрачырвоны. Нясуць інфармацыю пра рэльеф паверхні, мінерал. састаў, вільготнасць, глыбінныя ўласцівасці прыродных утварэнняў і атм. слаі радыёхвалі. Гл. таксама Зандзіраванне атмасферы, Аэрафотаздымка, Аэраэлектраразведка, Касмічная здымка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фізіянамі́ст
(фр. physionomiste, ад гр. physis = прырода + gnomon = які ведае)
асоба, якая па міміцы твару ўмее распазнаваць характар і ўнутраны стан чалавека.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДЫЯГНО́СТЫКА (ад грэч. diagnōstikos здольны распазнаваць),
раздзел клінічнай медыцыны, які вывучае метады і прынцыпы распазнавання хваробы, пастаноўкі дыягназу, назначэння лячэння і правядзення прафілактычных мерапрыемстваў. Уключае 3 асн. раздзелы: семіётыку (вывучае сімптомы хваробы), метады дыягнастычнага абследавання хворага (дыягнастычную тэхніку), метадалагічныя асновы, якія вызначаюць тэорыю і метады дыягназу. Пры Д. нараўне з анамнезам, мед. аглядам аўскультацыяй, пальпацыяй, перкусіяй выкарыстоўваюць удасканаленыя тэхн. сродкі і метады — ангіяграфію, камп’ютэрную тамаграфію, рэнтгенаграфію, фонакардыяграфію, электракардыяграфію, электраэнцэфалаграфію, эндаскапію, радыеізатопную і ультрагукавую Д. і інш. З дапамогай эндаскапічных, рэнтгеналагічных, ультрагукавых метадаў даследавання, лапараскапіі праводзяць Д. захворванняў гінекалагічнага профілю. Ультрагук выкарыстоўваюць у акушэрстве для прэнатальнай Д. (дае магчымасць удакладніць стан плода, плацэнты, правесці Д. заган развіцця плода). Д. неабходная пры даследаванні нервовай, сардэчна-сасудзістай, дыхальнай, касцявой, мочавыдзяляльнай сістэм, органаў стрававання. Найб. важная ранняя Д. захворванняў, зыход якіх залежыць ад своечасовасці лячэння (напр., раку, туберкулёзу). Адным са шляхоў ранняй Д. з’яўляецца дыспансернае абследаванне практычна здаровых людзей. Гл. таксама Дыспансерызацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фізіянамі́ст
(фр. physionomiste, ад гр. physis = прырода + gnomon = які ведае)
той, хто па міміцы твару ўмее распазнаваць унутраны стан чалавека.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
enable[ɪˈneɪbl]v.
1. дава́ць магчы́масць; дазваля́ць;
The new test will enable doctors to detect the disease early. Новы тэст дазволіць урачам распазнаваць гэта захворванне на ранняй стадыі.
2. упаўнава́жваць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ірыдадыягно́стыка
(ад гр. iris, -idos = радуга, радужная абалонка + diagnostikos = здольны распазнаваць)
мед. распазнаванне хвароб у чалавека па радужнай абалонцы яго вачэй; «вочная» дыягностыка.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Ма́цаць, ма́цыць, ма́цатэ ’датыкаючыся, распазнаваць што-небудзь’, ’шукаць, абшукваць вобмацкам’, ’правяраць курыцу, ці яна з яйкам’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Бяльк., Растарг., Сл. ПЗБ, ТС; драг., КЭС). Укр.мацати ’тс’, рус.мацать на тэрыторыі, якая прылягае да бел. і ўкр.; польск.macać, мар.-славац., ляш.macati hmatami, чэш.makati, ганацк.mněkat, славац.macať, н.-луж.makaś, в.-луж.masać, н.-луж.smasaś ’тс’. З польск.macać (Кюнэ, 74). Да зах.-слав.⁺makati < і.-е.*mōk‑ (Шустэр–Шэўц, 12, 879–880). Неверагодна Махэк₂, 349, які macati выводзіць з mat‑s‑ati < (h)matati ’мацаць, шукаць’. Сюды ж мацацца ’марудзіць’ (карэліц., Нар. сл.) у выніку семантычнага пераносу ’(паволі) шукаць датыкаючыся’ > ’марудзіць’.