ВАСЮКО́ВА (Галіна Георгіеўна) (н. 21.3.1927, г. Барысаў Мінскай вобл.),

руская пісьменніца. Скончыла Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1967). У 1944 вывезена ў Германію, з сак. 1945 у атрадзе Супраціўлення ў Чэхаславакіі. Друкуецца з 1957. Аўтар кніг апавяданняў, аповесцяў і вершаў для дзяцей («Старэйшы брат», 1959; «Розныя гісторыі», 1966; «Лялькаград», 1970; «Трывожныя дні», 1983, і інш.). У яе творах добрае веданне дзіцячай псіхалогіі, уменне даходліва, з гумарам расказаць пра з’явы рэчаіснасці, падзеі вайны.

т. 4, с. 35

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

streścić się

зак. скараціцца; расказаць сцісла

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

изложи́ть сов. вы́класці; (выразить) вы́казаць; (рассказать) расказа́ць; (объяснить) вы́тлумачыць; см. излага́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перевра́ть сов., разг. сказі́ць; няпра́вільна расказа́ць (паўтары́ць, назва́ць, пада́ць); см. перевира́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наві́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Што-н. новае, што нядаўна з’явілася.

Навінкі тэхнікі.

Кніжныя навінкі.

2. Тое, што і навіна (у 1 знач.; разм.).

Расказаць навінку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пераве́рзці ’сказаць, няправільна расказаць’ (Яруш.; Нас.), пераве́рзць, перавярза́ць ’у перакручаным выглядзе перадаваць што-небудзь’ (Растарг.). Да пера- і вярзці́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

схлусі́ць kine Whrheit sgen, (vor)lügen* vt; ufschneiden* vi (расказаць небыліцу)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

нараска́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Расказаць шмат чаго‑н. Нарасказваць казак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разжава́ць, -жую́, -жуе́ш, -жуе́; -жуём, -жуяце́, -жую́ць; -жу́й; -жава́ны; зак., што.

1. Размяць, раздрабніць зубамі.

Р. хлеб.

2. перан. Вельмі падрабязна растлумачыць, расказаць (разм.).

Р. і гатовае ў рот пакласці.

|| незак. разжо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абсмакта́ць, -макчу́, -мо́кчаш, -мо́кча; -макчы́; -макта́ны; зак., што.

1. Пасмактаць з усіх бакоў.

А. цукерку.

2. перан. Усебакова вывучыць, абдумаць; смакуючы, падрабязна расказаць аб чым-н. (разм.).

А. усё да дробязей.

|| незак. абсмо́ктваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)