Разм. Ціха гаварыць, размаўляць. [Кума і баба] пачаставаліся ды сядзяць сабе, дудукаюць пра сёе, пра тое, а Жэнька дзіця купае.Крапіва.На прызбах пад хатамі сядзяць, дудукаюць дзяўчаткі і хлопцы-падлеткі.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпіёнскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да шпіёна, шпіёнства; які належыць шпіёну. Прыйдзе ўвечары Наўмыснік, прынясе шпіёнскія матэрыялы.Чорны.Гледачу было зразумела, што толькі так можна размаўляць у абставінах паліцэйскага нагляду, шпіёнскага сыску.Рамановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Дуду́каць ’нягучна размаўляць’ (БРС, Сл. паўн.-зах.), ’размаўляць’ (Касп.), ’глуха і павольна гаварыць’ (Янк. III). Відавочна, гукапераймальнае. Параўн. і рус.дуду́ка ’той, хто ўвесь час балбоча’, дуду́кать ’дудзець, выдаваць гук, як гук дудкі’, дуду́чыть ’гаварыць увесь час, балбатаць абы-што’ (СРНГ, 8, 251). Параўн. і літ.dudénti ’нягучна размаўляць’ (аб гэтым гл. Фрэнкель, 1, 84). Звяртае ўвагу, што бел. і літ. мовы ўтвараюць тут пэўную ізаглосную тэрыторыю (дакладней, літ. мова і паўн.-зах. гаворкі бел. мовы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
gruff[grʌf]adj.
1. няве́тлівы, гру́бы (асабліва пра манеру размаўляць);
a gruff reply гру́бы адка́з
2. гру́бы, рэ́зкі; хры́плы (пра голас)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
мі́гі,
У выразах: на мігі, на мігах (гаварыць, перагаворвацца і пад.) — размаўляць пры дапамозе жэстаў, знакаў. Кулік на мігах паказаў, што трэба падабраць уцекача.Гурскі.Тацяна тым часам паказвала [Галілею] на мігі, каб ён пайшоў, кінуў іх адных.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
валапю́к
(ад англ. world = свет + speak = размаўляць)
1) штучная міжнародная мова, якую стварыў у 1879 г. Й. Шлеер;
2) перан. набор незразумелых слоў, тарабаршчына.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АНТРАПАСАЦЫЯГЕНЕ́З,
інтэгральнае паняцце, выпрацаванае тэарэтычным навук. мысленнем для цэласнага разумення чалавека ў яго гіст. і індывід, развіцці. Дае магчымасць: пазбегнуць аднабаковых тлумачэнняў паходжання чалавека (з пазіцый антрапа- і сацыягенезу, біялагізатарства, расізму, нацыяналізму); разглядаць пачатак чалавечай гісторыі ў дынаміцы эвалюцыйна-біял. перадумоў і матэрыяльна-дзейнасных фактараў гамінізацыі; зразумець прыроду як «неарганічнае цела» чалавека, што фарміруецца ў гіст. працэсе грамадства.
Выкарыстанне прынцыпу гістарызму да антрапалагічных праблем дае магчымасць раскрыць сац. сутнасць матэрыяльнага (фізічнага, біялагічнага) цела чалавека на ўзроўні яго філа- і антагенезу. Вял. мозг, рукі, здольнасць прама хадзіць, мысліць, гаварыць і інш. ўласцівыя чалавеку рысы — усё гэта жывая матэрыя, прырода. У той жа час гэта прырода чалавека фарміруецца самім соцыумам у працэсе яго гіст. развіцця. Дзіця пры нараджэнні атрымлівае ў спадчыну матэрыяльныя формы і задаткі чалавека, але самі па сабе яны яшчэ не робяць яго чалавекам. Ці стане мысліць і гаварыць дзіця, аб чым яно будзе мысліць і на якой мове размаўляць — усё залежыць ад сац. умоў жыцця. Антрапасацыягенез мае на мэце і даследаванне перспектыў змены матэрыяльных формаў і патэнцый чалавека ў працэсе натуральна-гіст. развіцця соцыуму, яго дэфармацыі і дэградацыі.
Літ.:
Ефимов Ю.И. Философские проблемы теории антропосоциогенеза. Л., 1981;
Проблемы современной антропологии. Мн., 1983;
Поршнев Б.Ф. О начале человеческой истории. М., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Райдо́ліць ’гаварыць недарэчнае’, ’гаварыць лухту, бязглуздзіцу’ (Сл. ПЗБ), рэ́йдаць ’тс’ (Сл. ПЗБ; шчуч., Нар. сл.): баба рэйдае (Сл. ПЗБ). Параўн. укр.райдати ’пляткарыць’, польск. экспр. rajdać ’доўга размаўляць з добра знаёмым, пляткарыць’, польск. жарт. rajdać ’раіць’. Курцова выводзіць польскія формы, якія могуць мець сувязь з адпаведнымі ўкраінскімі, з ням.reden ’гаварыць, размаўляць’ (Курцова, Polszczyzna, 223). Гл. рэйдаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
rádebrechenvtнеаддз. скажа́ць мо́ву;
Deutsch ~размаўля́ць на ло́манай няме́цкай мо́ве
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)