1.Пісьмовая просьба, складзеная па ўстаноўленай форме. Падаць заяву. □ На заяве была напісана рэзалюцыя: «Даць разлік».Дадзіёмаў.
2. Чыё‑н. выказванне, паведамленне, звычайна катэгарычнае, рашучае. Зрабіць заяву. Выступіць з заявай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
paperwork
[ˈpeɪpərwɜ:rk]
n.
1) пісані́на ды і́ншая канцыля́рская пра́ца
2) пісьмо́вая пра́ца ву́чня
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
аса́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.
1. Паступовае апусканне, асяданне (збудавання, грунту і пад.).
А. снегу.
А. дома.
2. Глыбіня апускання судна ў ваду (спец.).
Глыбокая а.
3. Тое, што і асада² (у 2 і 3 знач.).
Нож з дарагой асадкай.
Партрэт у новай асадцы.
4.Пісьмовая прылада, ручка.
Пісаць асадкай.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ру́чка1 памянш.-ласк. ’рука’, ’дзяржанне’, ’пісьмовая прылада’ (ТСБМ), сюды ж ру́чку звяза́ць ’павянчаць, абручыць’ (брасл., Нар. сл.), ру́чкі ’драбіны ў возе’ (міёр., Нар. сл.; Маслен.), ру́чыца ’ручка, дзяржанне’ (ТС). Усё з метанімічным пераносам да рука (гл.).
Слоўная, пісьмовая або вусная, абмалёўка каго‑, чаго‑н. Трэцяе апавяданне пачынаецца апісаннем вечара: як заходзіла сонца, як узнімаўся туман, як пахлі веснавыя дрэвы.Чорны.Тут пачну я апісанне, Як пішацца ў казках, Бо іначай не выходзіць — Слухайце, хто ласкаў!Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗАЯ́ВА,
афіцыйнае паведамленне ў вуснай форме; пісьмовая просьба аб чым-небудзь. З. могуць падаваць як фіз., так і юрыд. асобы. Пісьмовая заява, пададзеная з захаваннем пэўных правіл справаводства, набывае сілу афіц. дакумента і падлягае разгляду ў вызначаныя заканадаўствам тэрміны. Вядомы З. і ў міжнар. праве ад імя дзяржаў і іх паўнамоцных прадстаўнікоў.
«ЗАЯ́ВА 32-х»,
даклад, накіраваны 1.2.1921 у Цэнтр. Бюро КП(б)Б 32 беларусамі-камуністамі [С.Г.Булат, П.В.Ільючонак, Я.П.Каранеўскі, А.С.Кудзелька, М.С.Кудзелька (М.Чарот), і інш.]. Быў спробай выпрацаваць праграму адраджэння Беларусі ва ўмовах пераходу ад грамадз. вайны да мірнага развіцця, улічваючы захоп Польшчай Зах. Беларусі, прапаноўвалася сабраць бел. землі ў межах адзінага вытв.-гасп. і этнагр. арганізма і перадаць БССР тэрыторыі, якія засталіся ў складзе РСФСР у час грамадзянскай вайны. Эканам. адносіны з Сав. Расіяй меркавалася будаваць на аснове адзінага гасп. плана, з улікам гіст. асаблівасцей, рэсурса-сыравіннага забеспячэння Беларусі. Значная частка даклада прысвечана нац.-культ. пытанням: развіццю нац. асветы, школы, кнігавыдавецтва, фарміраванню нац. кадраў, пашырэнню ўжывання бел. мовы. Адначасова з дакладам яго аўтары звярнуліся 14.1.1921 з дакладной запіскай у ЦК РКП(б). У 1930-я г. ў час кампаніі супраць т.зв. нацдэмаў «Заява 32-х» была пастаўлена ў віну яе аўтарам як «контррэвалюцыйны акт», «нацыянал-дэмакратычны катэхізіс», «платформа, спісаная ў эсэраўскай арганізацыі» і большасць з іх рэпрэсіравана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дыкта́нт
(ад лац. dictare = дыктаваць)
вучэбная або праверачная пісьмовая работа па правапісу, што ўяўляе сабой запісванне тэксту пад дыктоўку з далейшым аналізам правільнасці яго напісання.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЛІСТ,
агульная назва ў ВКЛзаканад. актаў, кодэксаў права, распарадчых і суд. дакументаў, прыватнаправавых актаў, пасланняў і інш. Вядомы: Л. ваенны — прадпісанне шляхце на мабілізацыю; Л. вываланы — дакумент аб пазбаўленні пэўнай асобы грамадзянскіх правоў і выгнанні з краіны; Л. глейтоўны — дакумент пра адтэрміноўку выканання суд. прыгавору да разгляду справы ў велікакняжацкім судзе; Л. жалезны — дакумент пра адтэрміноўку выплаты даўгоў або прыцягнення да суд. адказнасці за даўгі; Л. заручны — пісьмовая гарантыя аховы жыцця, здароўя і маёмасці адной асобы ад замахаў другой; Л. сеймавы — распараджэнне пра скліканне сейма, сеймікаў, а таксама паведамленне аб прынятых на сейме рашэннях і інш.