талчая́ Прадпрыемства для апрацоўкі пянькі (с. Камаровічы і в. Задобрасць на р. Добрасці Крыч. староства Меер, 1786, 102).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Пуцня́ ’пук, вязка (пянькі, лык, ільну)’ (Нас., Мядзв.), ’старая мера льну, роўная 12 кг’ (іўеў., Сл. ПЗБ), пуценька, памянш. ад путня ’скрутак лазовай кары’ (ТС), пуцэнька ’пучок лык, дзесяць лык’ (Бяльк.), ’пучок змятай пянькі’ (Нас.), пуцэнічкі ’пучкі’ (паст., Сл. ПЗБ). Рэдкая паралель серб.-харв.рисепка ’пятля, пяцелька’, а таксама рисе ’гузік’, мн. л. риса ’путы на нагах авечак, кароў’, якія Скок (3, 65) выводзіць ад *poto (гл. пута), дае падставы бачыць у беларускім слове архаізм на базе першапачатковага дэмінутыва пу́тца (гл.), варыянт пу́цца з семантыкай ’нешта зблытанае’: nymii̯a > пуцэнька > пуірія, з аднаўленнем матывацыі — путня ’пук, вязка’ (гл.). Зрэшты, нельга выключыць магчымасць сувязі з пу́ца (гл.) з абагульненым значэннем ’нешта круглае, наджгае’, пра што сведчыць брэсц.пуцэнька ’таўстушка’ (Бел. мова і літ-pa ў ВНУ. Брэст, 1971, 202).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
па́кулле, ‑я, н.
1.зб. Кароткае грубае валакно, непрыгоднае для пражы, якое адходзіць пры апрацоўцы льну або канапель. Усе шчыліны заканапачаны пакуллем — ды так добра і гладка, што люба воку глянуць.Пестрак.Андрэй сунуў рукі ў вядро з нафтаю, патрымаў іх там крыху, потым пачаў выціраць пакуллем.Васілёнак.
2.Спец. Пучок пянькі або кудзелі для ўшчыльнення або заканапачвання чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АБО́РА,
1) традыцыйная гаспадарчая пабудова на Беларусі для кароў. У 16—пач. 20 ст. будавалі з бярвення ці дыляў («у вянок», «замётам у шулы»), часам сцены плялі з лазовых дубцоў і абмазвалі глінай. У сял. гаспадарках абора — вял.хлеў. У фальварках і маёнтках аборы будавалі звычайна на 4—8 памяшканняў (кожнае мела асобныя вароты), згрупаваных прамавугольнікам вакол двара і звязаных адно з адным у суцэльную забудову. Такі комплекс часта злучаўся варотамі з падвор’ем, гумнішчам. У аборах вылучаліся памяшканні для цельных кароў, маладняку, маглі ўваходзіць таксама птушнікі, стайні, жылыя і гасп. будынкі для парабкоў.
2) Загароджаная частка двара для дзённага ўтрымання хатняй жывёлы (дзяннік).
3) Загон для жывёлы на выпасах.
4) Вяровачка з пянькі, лёну ці раменны пасак для прымацоўвання лапця і анучы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДВО́ДАК,
частка надземнага сцябла з пупышкамі, якая на час укаранення не аддзяляецца ад мацярынскай расліны. Для атрымання вертыкальных адводак матачныя кусты абразаюць, пакідаючы пяньківыш. 2—3 см. Пасля дасягнення верт. парасткамі выш. 12—15 см кусты акучваюць вільготнай глебай 2—3 разы да ўтварэння пагорачкаў выш. 25—30 см на працягу росту расліны. Выкарыстоўваюць пры размнажэнні клонавых прышчэпаў яблыні і грушы. Размнажэнне гарызантальнымі адводкамі робіцца прышпільваннем парасткаў да зямлі і акучваннем. Выкарыстоўваюць для ягадных культур, айвы, шаўкоўніцы і інш. Дугападобныя (змеепадобныя) адводкі робяць пры размнажэнні цяжкаўкараняльных раслін з доўгім перыядам коранеўтварэння (напр., актынідыі).
Размнажэнне прышчэпаў адводкамі: 1 — гарызантальныя адводкі (а — прышпільванне галін; б — выгляд куста восенню; в — аддзелены адводак. прыдатны для пасадкі); 2 — вертыкальныя адводкі (а — зрэзаны адводак; б — куст восенню пасля 2—3 акучванняў; в — той самы куст, разакучаны для аддзялення адводкаў; г — укаранёныя парасткі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вяро́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы; Рмн. ‑ровак; ж.
Звітыя, скручаныя ў выглядзе шнура пасмы (пянькі, лёну і пад.). Канапляныя вяроўкі. Увязаць воз вяроўкай.
•••
Біць вяроўкізкагогл. віць.
Вяроўка плачапакім — пра таго, хто заслугоўвае пакарання.
З ветру вяроўкі віцьгл. віць.
Загуляць на вяроўкахгл. загуляць.
І на вяроўцы не зацягнешкагогл. зацягнуць 1.
Сам на сябе вяроўку сучагл. сукаць.
Цягнуць на вяроўцыкагогл. цягнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пахлапе́нь ’лапаць, падшыты вяровачнай пляцёнкай’ (Нас.), пахлапні, похлапні ’плецяны абутак з вяровак’ (Малч., Дэмб. 2, Касп., Мат. Маг., Мат. Гом.; бых., Рам. 8), ’лапці касога пляцення, падплеценыя вітушкамі пянькі або тонкімі вяровачкамі’ (Бел. нар. адзенне, Мн., 1975, 70). Утворана ад хлоп, ахлопак ’касмык, шкумат, шматок’ (Нас., Бяльк.) пры дапамозе суфікса -ень (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38–39), да якога пад уплывам лексемы пасталы далучылася прыстаўка п(а)‑. Сюды ж пераноснае пихлапень ’неакуратны’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прапяка́нка ’від самаробнай стрэльбы’ (ТСБМ), прапе́ка ’тс’ (жлоб., Кошчанка, вусн. паведамл.). Паводле Кошчанкі, гэтай стрэльба уяўляла сабой металічную трубку, якая сплюшчвалася з аднаго боку. Там, дзе сплюшчана, прасвідроўвалася маленькая дзірачка; потым трубка прымацоўвалася да драўлянага бруска. У адтуліну з другога боку запіхвалі серу з запалак і пыж з моху або пянькі. Калі трэба было стрэліць, да дзірачкі падносіўся агонь і пыж ляцеў на пэўную адлегласць. Як відаць з апісання рэаліі — ад дзеяслова прапякаць (дзірку) (гл. пячы), хутчэй за ўсё, першапачаткова ў драўлянай дэталі стрэльбы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КАЛАЎРО́Т,
1) самапрадка, прылада для механізаванага прадзення лёну, пянькі і воўны ў хатніх умовах. Прыйшоў на змену верацяну. Вынайдзены каля 1530 Юргенсам у Германіі. На Беларусі К. з’явіліся ў 16 ст. на мануфактурных прадпрыемствах. У сял. побыце выкарыстоўваецца з сярэдзіны 19 ст. Вядомы 2 тыпы К. — стаяк (больш характэрны для зах. раёнаў) і ляжак (пераважаў ва ўсх. і паўн.-ўсх. раёнах).
2) Найпрасцейшае грузападымальнае прыстасаванне — вярчальны барабан (вал) з ручкай, на які намотваецца канат (ланцуг, вяроўка) з грузам на свабодным канцы. Бываюць дыферэнцыяльныя К. са ступеньчатым барабанам. Намаганне, якое прыкладаецца да ручкі пры вярчэнні К., у столькі разоў меншае за сілу цяжару грузу, у колькі разоў плячо ручкі большае за радыус барабана.
3) Прыстасаванне для вярчэння ўручную свердлаў, адвёртак і інш. інструментаў пры свідраванні адтулін, закручванні шруб, гаек і інш. Бывае К. з трашчоткай, якая можа ўключацца на правае і левае вярчэнне; выкарыстоўваецца ў выпадках, калі поўны абарот ручкі немагчымы.
Калаўрот: а — грузападымальнае прыстасаванне (1 — барабан радыусам г, 2 — рукаятка з плячом R, Q — сіла цяжару грузу, P — намаганне); б — прыстасаванне для вярчэння (1 — націскная галоўка, 2 — каленчаты стрыжань, 3 — ручка, 4 — кольца-пераключальнік, 5 — храпавы механізм, 6 — патрон).