спра́шивать несов.

1. (обращаться с вопросом) пыта́ць (каго), пыта́цца (у каго), запы́тваць (каго), запы́твацца (у каго);

2. (просить) прасі́ць;

3. (требовать) патрабава́ць; (взыскивать) спаганя́ць;

4. (вызывать) выкліка́ць; (звать) клі́каць; (требовать) патрабава́ць; см. спроси́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ask

[æsk]

1.

v.t.

1) пыта́ць, пыта́цца

to ask the way — пыта́цца даро́гі

Ask him how old he is — Спыта́йцеся ў яго́, ко́лькі яму́ гадо́ў

2) прасі́ць

to ask permission — прасі́ць дазво́лу

3) запро́шваць, дамага́цца

to ask too high a price — запро́шваць зана́дта высо́кую цану́

4) запраша́ць; зваць

She asked her friends to come to her house — Яна́ запрасі́ла сваі́х сябро́ў да сябе

5) вымага́ць, патрабава́ць

This job asks hard work — Гэ́тая паса́да вымага́е ця́жкае пра́цы

it asks for attention — Гэ́та вымага́е ўва́гі

2.

v.i.

1) прасі́ць

to ask for help — прасі́ць дапамо́гі

2) пыта́цца, даве́двацца

Did anyone ask for me? — Ці не́хта пыта́ўся пра мяне́?

- ask a riddle

- ask for it

- to ask for trouble

- ask out

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

while1 [waɪl] n. час, праме́жак ча́су;

for a while на не́йкі час;

in a little while ху́тка;

a little/long while ago няда́ўна/даўно́

once in a while ча́сам, і́ншы раз;

quite a while даво́лі до́ўга;

worth while : Іt isn’t worth your while asking him. Табе не варта нават і пытацца ў яго.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

nfragen vi (bei D, nach D, um, über A) даве́двацца, пыта́цца (у каго-н. пра што-н.); рабі́ць за́пыт;

bei j-m um Rat ~ прасі́ць у каго́-н. пара́ды

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

По́пыт ’патрабаванне на рабочую сілу, тавар, патрэба’ (ТСБМ, Гарэц., Байк. і Некр.), укр. по́пит ’запатрабаванне (тавару, асобы), патрэба; папулярнасць’, польск. popyt ’запатрабаванне (тавару, асобы), патрэба, папулярнасць’. Насуперак Банькоўскаму (2, 702), які лічыць польск. popyt калькай ням. Nachfrage ’тс’, можа разглядацца як самастойнае славянскае аддзеяслоўнае ўтварэнне з прыстаўкай по- і семантыкай выніковасці дзеяння ад пытацца (гл.), як і шэраг падобных утварэнняў, параўн. пабо́р, пада́так, паку́пка, рус. побо́р, поку́пка, по́дать, польск. pobór, podatek, ст.-польск. pokup, popłat, podaz, чэш. poptávka, славац. poplatok ’плата, збор’, славен. poprašanje ’запрос, пытанне, апытванне’, poplača ’заробак’, popúst ’зніжка’, якім адпавядаюць рознапрыставачныя, у тым ліку беспрыставачныя формы з ням. мовы: Kauf ’пакупка’, Lohn ’заробак’, Befrage ’запрос’, Unterlass ’зніжка’ і інш. У першасным значэнні попыт, імаверна, азначала ’запытанне, распытванне пра належнасць тавару’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

question2 [ˈkwestʃən] v.

1. пыта́ць, пыта́цца; задава́ць пыта́нні; распы́тваць;

question smb. (about/on smth.) распы́тваць каго́-н. (пра што-н.); дапы́тваць;

He was arrested and questioned about the missing money. Яго арыштавалі і дапытвалі пра грошы, што прапалі.

2. сумнява́цца, падвярга́ць сумне́нню;

question a decision сумнява́цца ў пра́вільнасці рашэ́ння;

I question whether he is right. Я не ўпэўнены, што ён мае рацыю.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ply

I [plaɪ]

v., -plied, -plying

1) займа́цца

2) шчы́ра працава́ць, наляга́ць на што

3) дапы́твацца, шмат пыта́цца

4) рэгуля́рна курсава́ць (пра аўто́бус)

II [plaɪ]

n., pl. plies

таўшчыня́ f.; пласт -у, слой -ю m., сто́лка f.

three-ply rope — вяро́ўка з трох па́смаў

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

спра́шиваться

1. (просить разрешения) пыта́цца (у каго); см. спроси́ться;

2. безл. / спра́шивается а) паўстае́ пыта́нне, трэ́ба запыта́цца; б) (в математических задачах) трэ́ба адказа́ць;

спра́шивается, ско́лько дней вы бу́дете э́то перепи́сывать паўстае́ пыта́нне (трэ́ба запыта́цца), ко́лькі дзён вы бу́дзеце гэ́та перапі́сваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Іска́ць ’шукаць’ (Бяльк., Юрч. Сін., Сл. паўн.-зах.), іска́ць, іска́цца ’шукаць у галаве’ (Шат., Касп.). У літ. мове выціснута агульнабел. шукаць. Рус. иска́ть ’шукаць’, дыял. иска́ться ’шукаць у галаве’, укр. дыял. ська́ти ’шукаць у галаве’, польск. iskać ’шукаць вошы’, ст.-чэш. jíiskati ’шукаць’, славац. ískať ’шукаць у галаве’, славен. iskáti ’шукаць’, серб.-харв. ѝскати ’жадаць’, ’шукаць’, балг. и́скам ’жадаць’, ’прасіць’, ’патрабаваць’, макед. дыял. иска ’хацець’. Ст.-слав. искати ’шукаць’, ’імкнуцца, хацець’, ’прасіць’, ст.-рус. искати ’шукаць’, ’імкнуцца, хацець’, ’дамагацца’, ’прасіць’, ст.-бел. искати ’шукаць’. Прасл. *jьskati працягвае і.-е. *ais‑ ’жадаць, хацець, шукаць, патрабаваць’ (Покарны, 1, 16); параўн. літ. ieškóti ’шукаць’, лат. iẽskât ’шукаць вошы’, ст.-інд. iccháti, авест. isaiti ’шукаць, жадаць’, ст.-в.-ням. eiskōn, ням. heischen ’патрабаваць’, англа-сакс. āscian, англ. to askпытацца’. Гл. Фасмер, 2, 139–140; Слаўскі, 1, 729–730; Безлай, 1, 212; Трубачоў, Эт. сл., 8, 238–239, дзе агляд літ-ры.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́пліць ’марудзіць, марудна прымацца за справу’ (Нас.), ’марудна рабіць’ (Шымк. Собр.), пытацца ’марудзіць’ (Бяльк.), сюды ж пепліць ’тс’, пеплецца ’паволі рабіць’, піплівы ’карпатлівы, нудны (пра работу)’: ваша такая піпліваяработа, піша і піша (ашм., LKK, 16, 186). Традыцыйна параўноўваюць з балтыйскімі адпаведнікамі: лат. pipelėties ’корпацца, марудзіць’ (Блесэ, SB, 5, 18; Кіпарскі, Лекс. балтызмы, 14), літ. piplioti ’карпатліва, старанна працаваць’, pyplys ’слабы, нядужы чалавек’ (Грынавяцкене і інш., LKK, 16, 186), pėpti ’слабець, чэзнуць’, pepis ’вялы чалавек, мямля, размазня’ (Санька, Kryu̯ja, 1996, 1, 91), што дае падставы адносіць беларускія словы да балтызмаў. Аднак балг. пьпля ’поўзаць (пра насякомых, малых жывёлах), рухацца паволі, з цяжкасцю, чуць варушыцца; рабіць нешта, але безвыніку’ (Младэнаў, 538: інтэрпрэтуе як слова з няпоўнай рэдуплікацыяй) прымушае прыняць гукапераймальнае паходжанне (таксама Фасмер, 3, 419, адносна беларускіх слоў); паводле Сноя (гл. Бязлай, 3, 38), у аснове самастойных утварэнняў — рэдуплікацыя імітатыўнага кораня і.-е. *ρϊ‑ρ‑, параўн. польск. дыял. рурііс ’мяць, рабіць нядбала, дрэнна, корпацца’, в.-луж. piplić ’саматужнічаць; калупацца ў носе’, н.-луж. pimplis ’марудна рабіць, корпацца’, чэш. piplat ’рабіць марудна, корпацца, калупацца’, слава іх. piplať sa ’марудзіць, рабіць паволі і нерашуча’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)