Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Корх ’мера даўжыні на шырыню далоні, кулак’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Мат. Гом., ТС, Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг., ЭШ). Укр.корх, рус.корх ’тс’ (Фасмер, 2, 340). Аднак, зыходзячы з бел.прыкархнуць ’прытуліцца, заснуць’, рус.прикорхнутися ’нахіліцца, сагнуцца’, можна меркаваць, што першасным значэннем для корх было ’нешта сагнутае, скурчанае’ (> ’кулак’). Калі прыняць гэту гіпотэзу, мэтазгодна суаднесці корх з рус.корг ’кулак’, корга ’крывое дрэва’ (гл. корга). Фрыкатыўнае г магло перайсці ў х. Іншыя спробы этымалогіі зусім ненадзейныя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прыста́нішча, ‑а, н.
Месца, дзе можна прыстаць, прытуліцца, прыпыніцца; часовае жыллё. Драпеза загадаў патушыць усе пячуркі ў зямлянках, каб іх дым не выдаваў ворагу партызанскага прыстанішча.Паслядовіч.Стогнуць Бусліныя сосны: даўганосыя птахі сёлета занялі ў Грынях .. нечае шматгадовае прыстанішча.Пташнікаў.Па дарозе на горад выцягнуўся абоз у пошуках новага прыстанішча.Лобан.//перан. Пра таго (тое), хто (што) служыць аховай, абаронай. Абстрактная мара часам была адзіным прыстанішчам ад кашмараў жыцця.Перкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыці́снуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. Шчыльна наблізіцца, прытуліцца да каго‑, чаго‑н. [Цімошка] залез на печ, скурчыўся, прыціснуўся спінай да гарачага коміна і накрыўся кажушком.Хомчанка.Абодва хлопцы прыціснулася да дна [лодкі] і не толькі хістацца, але і дыхаць перасталі.Маўр.[Параска] ўзяла разбэрсала .. [Андрушку] валасы, потым абхапіла за шыю, прыціснулася.Лобан.
2. Размясціцца на вельмі блізкай адлегласці ад чаго‑н.; наблізіцца да чаго‑н. Натоўп замоўк, прыціснуўся да ганка.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маскіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Рмн. ‑ровак; ж.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. маскіраваць і маскіравацца. Шафёры выціскалі з .. [машын] апошняе, каб хутчэй ўскочыць у вёску, а там дзе-небудзь прытуліцца, навесці маскіроўку.Кулакоўскі.[Вера і Рамір] глядзелі адзін аднаму ў вочы і добра разумелі, што далікатныя прабачэнні не што іншае, як маскіроўка збянтэжанасці.Асіпенка.
2. Тое, чым маскіруюць, маскіруюцца. Вечарамі на вокнах вісела яшчэ цубкая чорная маскіроўка з папяровых аркушаў.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыста́нак, прыста́нішча, прыста́нне ’месца, дзе можна прыстаць, прытуліцца; часовае жыллё’ (парыц., Некр.; Бяльк., ТСБМ), прыста́нак ’чыгуначны прыпынак’ (Жд. 2), прыста́н ’прыпынак, прытулак’ (Бяльк.), прыстані́вка ’пабудова са сценамі для гаспадарчых прылад’ (жыт., ДАБМ). Дэрываты ад асновы цяп. часу дзеясловаў прыста́ць і прыста́ну (гл. стаць). Шматлікія вытворныя і ў іншых славянскіх мовах, параўн. рус.приста́нище ’прыстанак, прытулак’, харв.prìstan, prìstanište ’прыстань, порт’, славен.pristȃn, pristanišče ’прыстань, порт’, балг.при́стан ’прыстань, прытулак’, пристанище ’порт’, ст.-слав.пристаниште ’прытулак’. Найбольш дакладная паралель у польск.przystanek ’прыпынак’. Варбат (Слав. языкозн., IX, 70) мяркуе пра магчымае прасл.*pristanъ/ь. Гл. таксама Сной₂, 579.
2.страд. прижима́ться; прислоня́ться; пригрева́ться; укрыва́ться; см. прыту́льваць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адзе́цца, адзенуся, адзенешся, адзенецца; зак.
1. Надзець на сябе вопратку. [Лабановіч] кінуў скрыпку на стол.. і, момант падумаўшы, адзеўся, узяў палку і пайшоў.Колас.Гушка прыйшоў у хату, сеў, радасна адчуваючы спачын, пасля вымыўся, адзеўся ў лепшую адзежыну.Чорны.// Апрануцца кім‑н. Адзецца дзедам-марозам.
2. Набыць сабе неабходнае адзенне. Хто ж адзецца, пракарміцца Паможа? Дзе падзецца, прытуліцца, Мой божа?Купала.
3.перан. Пакрыцца чым‑н. (звычайна — лісцем, травой і пад.). Лес з раніцы адзеўся ў казачную квецень інею.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)