прытулі́цца, -улю́ся, -у́лішся, -у́ліцца; зак.

1. да каго-чаго. Шчыльна прыціснуцца, прыхіліцца.

П. да маці.

П. да сцяны.

2. Знайсці прытулак (у 1 знач.).

П. ў родных.

Каля лесу прытулілася хатка (перан.).

|| незак. прыту́львацца, -аюся, -аешся, -аецца і прытуля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прытулі́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прытулю́ся прыту́лімся
2-я ас. прыту́лішся прыту́ліцеся
3-я ас. прыту́ліцца прыту́ляцца
Прошлы час
м. прытулі́ўся прытулі́ліся
ж. прытулі́лася
н. прытулі́лася
Загадны лад
2-я ас. прытулі́ся прытулі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час прытулі́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прытулі́цца сов.

1. (да каго, чаго) прижа́ться (к кому, чему), прильну́ть (к кому, чему), прини́кнуть (к кому, чему), припа́сть (к кому, чему); прислони́ться (к чему);

дзяўчы́нка ~лі́лася да ма́ці — де́вочка прижа́лась (прильну́ла) к ма́тери;

п. да сцяны́ — прислони́ться к стене́;

2. прям., перен. приюти́ться;

ла́стаўка ~лі́лася пад страхо́й — ла́сточка приюти́лась под кры́шей;

ля ракі́ ~лася мале́нькая ха́тка — у реки́ приюти́лась ма́ленькая избу́шка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прытулі́цца, ‑тулюся, ‑тулішся, ‑туліцца; зак.

1. Прыгарнуцца, прыхіліцца да каго‑, чаго‑н. з ласкай, пяшчотай. Ліда сустрэла настаўніка, паздароўкалася, абняла яго руку, прытулілася да яе, як даверлівае дзіця. Колас. Малое насупілася, недаверліва паглядзела на незнаёмага дзядзьку і прытулілася да дзеда. Дуброўскі. [Мікола] прытуліўся да мяне, і, засынаючы, я чуў ягоны шэпт і адчуваў шчасліва роднае сяброўскае цяпло. Брыль. // Шчыльна прыціснуцца, прыпасці да каго‑, чаго‑н. Адно толькі жаданне было ў Казіка: узлезці на печ, прытуліцца да яе акалелым целам. Чарнышэвіч. Прытуліўся [Мікола] лбом да шурпатай дошкі, прыжмурыў адно вока.. На срэбнай пласцінцы выціснута яго імя і прозвішча. Б. Стральцоў.

2. Знайсці сабе прытулак, прыстанішча. Калгасны жывёлавод Яшчын, у хаце якога жыве Паходня, дзе цяпер прытуліўся і я, расказваў мне неяк увечары, што толькі пры яго памяці Старыца знішчалася дашчэнту тройчы. Хадкевіч. // Прыладзіцца, прымасціцца дзе‑н. Хлопцы прытуліліся пад кустом, пакінулі на галаву плашч-палатку і пры ліхтарыку пачалі пісаць. Казлоў.

3. перан. Размясціцца дзе‑н. у зацішным месцы, пад аховай чаго‑н. Амаль у самым канцы вуліцы Карла Маркса прытулілася невялічкая хатка. С. Александровіч. [Аўтар] адразу ж зачароўвае чытача хараством роднай вёскі Пасынкі, што прытулілася над Ціхменню-ракой недзе ў Заходняй Беларусі. Юрэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прытуліцца, прыхінуцца, прыхіліцца, прыперціся, прыгарнуцца, прыльнуць, прыціснуцца

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

притули́ться прытулі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыці́снуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ні́ся; зак., да каго-чаго.

Шчыльна наблізіцца, прытуліцца.

П. да сцяны.

|| незак. прыціска́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыгарну́цца, -арну́ся, -о́рнешся, -о́рнецца; -арніся; зак., да каго-чаго.

3 ласкаю, пяшчотай прытуліцца.

П. да шчакі маці.

|| незак. прыго́ртвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прытуля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца.

Незак. да прытуліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыцю́цькаццапрытуліцца, прылашчыцца’ (полац., Нар. лекс.). Рус. варонеж. притютюкатьсяпрытуліцца; сцішыцца, супакоіцца’. Гукаперайманне; у аснове дзеяслоў, што ўзыходзіць да выклічніка цю‑цю (падзыўныя словы для сабакі), або назоўнік цюцька (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)