МУРАВІ́ШЧЫНА, Муравішчынскі канал,

ручай у Слуцкім р-не Мінскай вобл., правы прыток р. Вял. Сліва (бас. р. Прыпяць). Даўж. 21,3 км. Пачынаецца за 2,5 км на У ад в. Амговічы. Прыток — ручай Сліўка (злева). Рэчышча каналізаванае.

т. 11, с. 28

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прыро́стак ’малады парастак расліны’ (ТСБМ), ’тое, што прырошчана’ (Ласт.), прыро́станы ’прырослы’ (ТС), сюды ж прыро́стокпрыток ракі, ручая’ (Клім.). Да прырасці́, гл. расці; параўн. рус. дыял. приро́сток ’цяля’, укр. приро́сток ’прыплод’, славен. prirástek ’прырост’, балг. прира́стък ’нешта прырослае, адростак’ і пад. Паводле БЕР (5, 731), агульнаславянскія аддзеяслоўныя ўтварэнні, спецыфічныя для асобных славянскіх моў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВЯ́ЗАЎКА,

рака ў Дзятлаўскім р-не Гродзенскай вобл., левы прыток Нёмана. Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 122 км².

Пачынаецца за 2 км на ПдУ ад в. Гірычы. Асн. прыток — Карыценка. На рацэ каля вёскі Нямковічы, Парэчча, Раманавічы створаны сажалкі.

т. 4, с. 340

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАРУДЗЕ́ЧА,

рака ў Глускім р-не Магілёўскай вобл., правы прыток р. Пціч (бас. р. Прыпяць). Даўж. 22,4 км. Пл. вадазбору 141 км². Пачынаецца за 3 км на ПнЗ ад в. Макавічы. Асн. прыток — ручай Камарынка (злева). Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.

т. 6, с. 539

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЛАТО́ЎКА,

рака ў Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл., правы прыток р. Мышанка (бас. р. Нёман). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 197 км². Пачынаецца каля в. Сваяшкі. Прытокр. Навасадка. На працягу 12 км каналізаваная. Створана сажалка. Прымае сцёк з меліярац. каналаў.

т. 10, с. 13

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗУ́БАР, Зубр,

рака ў Касцюковіцкім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р. Беседзь (бас. р. Дняпро). Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 206 км² Пачынаецца за 1,2 км на Пд ад в. Жукаўка. Асн. прыток р. Грэбля. Рэчышча на працягу 6 км каналізаванае.

т. 7, с. 115

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

О́КСНА,

рака ў Смаргонскім р-не Гродзенскай вобл., левы прыток р. Вілія. Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 104 км². Пачынаецца каля в. Глінна, цячэ па Ашмянскім узвышшы, праз г. Смаргонь, упадае ў Вілію на ПнЗ ад в. Перавозы. Асн. прытокр. Гервятка.

т. 11, с. 431

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЦЬ,

рака ў Смалявіцкім і Чэрвеньскім р-нах Мінскай вобл., левы прыток р. Волма (бас. Дняпра). Даўж. 29 км. Пл. вадазбору 210 км². Пачынаецца за 3 км на ПдУ ад в. Пяцігодка Смалявіцкага р-на. Асн. прытокр. Дыеўка. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.

т. 5, с. 95

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЖУ́ШКАЎСКІ КАНА́Л, Кажушковіцкі канал,

меліярацыйны канал у Хойніцкім р-не Гомельскай вобл., левы прыток р. Прыпяць. Даўж. 31,5 км. Пачынаецца каля паўд.-зах. ускраіны г. Хойнікі, упадае ў старарэчышча Казан на пойме Прыпяці за 1,4 км на ПнЗ ад в. Слабодка. Прыток — Стралічаўскі канал (злева).

т. 7, с. 410

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖАРДЗЯ́НКА,

рака ў Светлагорскім р-не Гомельскай вобл., правы прыток р. Бярэзіна (бас. р. Дняпро). Даўж. 25 км. Пл. вадазбору 375 км². Пачынаецца за 2 км на У ад в. Славань. Асн. прытокр. Чырка (злева). Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Рака жывіць Светлагорскае вадасх.

т. 6, с. 425

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)