1.(1і2ас.неўжыв.). Знаходзіцца ў адпаведнасці з кім‑, чым‑н.; узгадняцца. Версія не вяжацца з фактамі. □ Гэта была праўда, але праўда гэтая не вязалася з душой жанчыны.Чорны.// Ладзіцца, атрымлівацца. Гаворка не вязалася. Лявону больш не было чаго казаць.Чарнышэвіч.
2.Прыставаць, прывязвацца, чапляцца. — А ты таксама не вяжыся вельмі да людзей! — параіла Вычыха.Кулакоўскі.
3.Зал.да вязаць (у 1, 3 знач.).
•••
Вязацца слатою — прыставаць, чапляцца да каго‑н.
Вязацца ў сварку — умешвацца, увязвацца ў сварку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
molest
[məˈlest]
v.
1) дакуча́ць, назаля́ць; перашкаджа́ць
2) чапля́цца, прыстава́ць да каго́
to molest (sexually) — дакуча́ць сэксуа́льнымі дамага́ньнямі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
przyczepiać się
незак.
1. прычапляцца, прычэплівацца;
2.перан. чапляцца, прыставаць, прыдзірацца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Кня́ваць1 ’мяўкаць’, ’прасіць, прыставаць’ (Сл. паўн.-зах., ДАБМ). Ці не кантамінацыя ад кнаваць і канаць, канькаць (гл.), параўн. княгаць (гл.).
Кня́ваць2 ’ледзь ісці, ледзь жыць’ (Шат.). Да кляваць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лі́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. ліп, ‑ла; незак.
1.(1і2ас.неужыв.), дакаго-чаго. Прыставаць, прыліпаць. Мяккія пушынкі снегу ападалі на зямлю, ліплі да вопраткі, да твару.Кавалёў.На лоб налазяць і ліпнуць мокрыя валасы.Скрыган.
2.Разм. Шчыльна прыціскацца да чаго‑н. Было.. [гразі на вуліцы] столькі, што часта даходзіла да галовак колаў; людзі звычайна ліплі бліжэй да платоў.Мележ.//перан. Гарнуцца да каго‑н. Дзеці ліплі да дзеда. □ Як і даўней, хлопцы цураліся.. [Ігнася] і не любілі. Ігнась таксама не надта ліп да іх, больш адзін быў.Мурашка.//перан. Аблепліваць, усыпаць. Усё больш і больш назойліва лезлі да людзей камары. Яны ліплі да твару, да рук, да ног, усмоктваліся ў чалавечае цела.Галавач.
3.перан.Разм. Назойліва прыставаць да каго‑н. Вяртацца з пустымі рукамі было няёмка. Хоць што-небудзь ды трэба ўзяць. Абы для апраўдання, для адводу вачэй было. Каб не ліплі людзі, не выдумлялі лішняга.Кандрусевіч.
•••
Ліпнуць смалой — настойліва, надакучліва прыставаць да каго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
назаля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каму і без дап.
Часта прыставаць да каго‑н., турбаваць каго‑н., дакучаць каму‑н. Два дні хлопчыкі назалялі бацькам і суседзям сваімі роспытамі пра партызанаў.Паўлаў.Увечары над ракой было ціха, вельмі прыемна, і нават не назалялі камары.Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)