прызна́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. прызнацца, прызнаць.

2. Словы, у якіх хто-н. прызнаецца ў чым-н.

Пачуць чыё-н. п.

3. Станоўчая ацэнка, адносіны з боку каго-, чаго-н.

Карыстацца агульным прызнаннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абогатвары́ць, ‑твару, ‑творыш, ‑творыць; зак., каго-што.

Аднесціся як да бажаства, прызнаць за бажаство; абысціся, як з бажаством. Абогатварыць паэта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отве́ргну́ть сов. (что-л.) адхілі́ць, адкі́нуць; не прыня́ць; (кого-л.) вы́рачыся; не прызна́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

повини́ться сов. (в чём) разг. прызна́цца (у чым), прызна́ць (сваю́) віну́; (покаяться) пака́яцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

uznać się

зак. прызнаць сябе;

uznać się za pokonanego — прызнаць сябе пераможаным

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

прыраўнава́ць¹, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак., каго-што і да каго-чаго.

Прыпадобніць да каго-, чаго-н., прызнаць роўным з кім-, чым-н.

Па таленце яго можна п. да лепшых спевакоў.

|| незак. прыраўно́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыскваліфікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., каго-што.

Кніжн. Пазбавіць (пазбаўляць) кваліфікацыі, прызнаць (прызнаваць) няздольным, непрыгодным для пэўнай работы, спецыяльнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сазна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. Усвядоміўшы няправільнасць свайго ўчынку, сказаць пра гэта.

С. ў сваёй памылцы.

2. Прызнаць сваю віну.

Пасля доўгага запірання злачынец сазнаўся.

|| незак. сазнава́цца, -наю́ся, -нае́шся, -нае́цца; -наёмся, -наяце́ся, -наю́цца.

|| наз. сазна́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

звінава́ціць, ‑вачу, ‑ваціш, ‑ваціць; зак., каго.

Прызнаць вінаватым; абвінаваціць. Не хачу звінаваціць у нядбайнасці і непавазе да мовы газетных работнікаў агулам. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забры́ць, ‑брыю, ‑брыеш, ‑брые; зак., каго.

Уст. Прызнаць годным да вайсковай службы; забраць у салдаты.

•••

Забрыць лоб каму — тое, што і забрыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)