Асталява́цца ’абсталявацца, прызвычаіцца’ (Гарэц., Др.-Падб., Янк. Мат., Жд.). Утворана з прэфіксам а‑ і суфіксам ‑ява‑ на базе прыметніка сталы ’пастаянны’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыстака́ніцца ’прыжыцца; прывыкнуць, прызвычаіцца’; ’прыладзіцца’; ’далучыцца, прысуседзіцца’ (рагач., Мат. Гом.; в.-дзв., шуміл., круп., Сл. ПЗБ). Да стакана́, стакані́цца (гл.) з пашырэннем семантыкі пад уплывам рус. стака́н (гарэлкі).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
спана́трыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., з інф. і без дап.
Абл. Прывыкнуць, прызвычаіцца рабіць што‑н. Летась былі спанатрылі ластаўкі ляпіць гняздо над самай галавой Хрыста, пакрысе залепліваючы яе граззю. Пташнікаў. [Цётка:] — А то спанатрыў [хлопчык]: абы-што, дык у слёзы. Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прынараві́цца, ‑раўлюся, ‑ровішся, ‑ровіцца; зак.
Прызвычаіцца, прыстасавацца да чаго‑н. З цягам часу ўсё ўвайшло ў свой звычай. Галя прынаравілася, прыплакалася да новай маткі, а Параска прызвычаілася да чужой дачкі. Сабаленка. [Сымон:] — Пажывём, мо як і прынаровімся да нечага лепшага, новага. Нікановіч. З цяжкасцю [Валера] прынаравіўся да дарогі, прыбавіў скорасць. Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
oswoić się
зак. прывыкнуць; прызвычаіцца; абвыкнуць; абвыкнуцца;
oswoić się z myślą o czym — прызвычаіцца да думкі аб чым (пра што);
oswoić się z niebezpieczeństwem — прывыкнуць да небяспекі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
наловчи́ться сов., разг. налаўчы́цца, напрактыкава́цца, прызвыча́іцца (да чаго); (приобрести навык в работе) налажы́цца; (набить руку) набі́ць руку́ (на чым).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Налажы́цца ’прывучыцца, прыстасавацца’ (Нас.), ’прызвычаіцца, прывыкнуць’: Ты хлопец цэпкі, скора наложышся рабіць як трэба (Кудравец), параўн. польск. nałożyć się ’тс’, параўн. рус. наложи́ть ’шчыра працаваць, займацца чым-небудзь’. Ад налажы́ць ’схіліць, прывучыць’, параўн. з іншым вакалізмам наляга́ць, нале́гчы ’рабіць намаганне; насядаць’. Гл. налог, налога.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыго́ўтацца (прыго́ўтаціса) ’супакоіцца’ (пруж., Сл. ПЗБ). Прэфіксальнае ўтварэнне ад незафіксаванага *го́ўтацца. Няясна. Цікава, што арэал распаўсюджання роднасных форм (верагодна, агульны) — паўднёварускі і ўкраінскі: кур., арл., разан., варонеж. прыголта́ться ’прызвычаіцца, асвоіцца; прыцярпецца’, варонеж. ’налажыцца; прыстасавацца’, укр. приго́втатися ’асвоіцца, азнаёміцца’ < приго́втати ’прывучыць; асвоіць, азнаёміць’. Параўн. аго́ўтацца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прыцярпе́цца, ‑цярплюся, ‑церпішся, ‑церпіцца; зак.
Прывыкнуць, прызвычаіцца да чаго‑н. непрыемнага, непажаданага; звыкнуцца з чым‑н. Спачатку не па сэрцы была .. [Кулінчыку] гэта праца. Але з часам прыцярпеўся і здавалася яму, што жыве ён цяпер не так ужо кепска. Сіняўскі. Абвыкся, прыцярпеўся б Васіль у турме, калі б балела яму толькі тое, што арыштант. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
понаторе́ть сов., прост. налажы́цца (да чаго); (наловчиться) напрактыкава́цца (у чым), прызвыча́іцца (да чаго); налаўчы́цца; (набить руку) набі́ць руку́ (на чым).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)