прызвыча́іцца, -а́юся, -а́ішся, -а́іцца; зак.

1. Прывыкнуць да чаго-н. як да звычайнага; звыкнуцца.

П. да новых умоў.

П. да цемры.

2. Набыць навык да чаго-н., прывучыцца рабіць што-н.

П. да цяжкай працы.

|| незак. прызвыча́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прызвыча́іцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прызвыча́юся прызвыча́імся
2-я ас. прызвыча́ішся прызвыча́іцеся
3-я ас. прызвыча́іцца прызвыча́яцца
Прошлы час
м. прызвыча́іўся прызвыча́іліся
ж. прызвыча́ілася
н. прызвыча́ілася
Загадны лад
2-я ас. прызвыча́йся прызвыча́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час прызвыча́іўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прызвыча́іцца (да каго, чаго і с інф.) сов.

1. (приобрести привычку) привы́кнуть (к кому, чему и с инф.), приучи́ться (к чему и с инф.);

п. рабі́ць усё само́му — привы́кнуть (приучи́ться) де́лать всё самому́;

2. привы́кнуть (к кому, чему), свы́кнуться (с кем, чем);

3. (на новом месте, в новой среде) осво́иться, прижи́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прызвыча́іцца, ‑чаюся, ‑чаішся, ‑чаіцца; зак.

1. Прывыкнуць да чаго‑н. як да звычайнага, абавязковага. Часта .. [Манг] адлучаўся на некалькі дзён, і бацькі прызвычаіліся да гэтага і не пярэчылі. Маўр. Быстры, уладны і настойлівы, .. [Коля] заўсёды кіраваў іншымі і прызвычаіўся, каб яго паважалі і слухаліся. Мележ. [Цярэшка] прызвычаіўся да жыццёвага дабрабыту і не хацеў страціць яго. Мікуліч. // Адчуць сябе звычайна, нармальна ў якой‑н. абстаноўцы; асвойтацца, звыкнуцца. Ужо дні праз чатыры Віцька прызвычаіўся да работы. Паслядовіч. [Зіна] прызвычаілася да чужых людзей. Брыль. Пакрысе прызвычаіўшыся да цемры, Аўсееў стаў бачыць цьмяную лінію чыгункі. Быкаў.

2. Адчуць сімпатыю, прывязанасць да каго, чаго‑н. [Марыя:] Пажывуць далей-болей, паразумнеюць абое, прызвычаяцца адно да аднаго [дачка з мужам]. Пальчэўскі.

3. Набыць навык да чаго‑н., прывучыцца рабіць што‑н. У апошні час .. [Чыжык] прызвычаіўся не выказваць сваіх адносін да людзей і навін. Лупсякоў. Ніякай працы .. [Лабановіч] не баіцца, бо змалку прызвычаіўся да яе... Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поднаторе́ть сов., прост. прызвыча́іцца; налаўчы́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обвы́кнуть сов. прывы́кнуць, прызвыча́іцца, асво́іцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

приобвы́кнуть сов., прост. прывы́кнуць; (освоиться) прызвыча́іцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прызвыча́йвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прызвычаіцца.

2. Зал. да прызвычайваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

попривы́кнуть сов., разг. (тро́хі) прывы́кнуць; (тро́хі) прызвыча́іцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

привы́кнуть сов. прывы́кнуць, мног. папрывыка́ць; (освоиться) прызвыча́іцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)