Рабо́тнік ’рабочы, працаўнік’ (Гарэц., Шат., Стан.). Вытворнае ад работа (гл.), параўн. робо́тны ’працавіты, старанны’ (ТС). Не выключана запазычанне праз польск. robotnik ’наёмны працаўнік’ (Віткоўскі, Зб. Русэку, 247) з чэш. robotník ’тс’ (параўн. Басай, Сяткоўскі, SFPS, 14, 5). Гл. таксама Станкевіч, Зб. тв., 1, 32.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стаха́навец, -наўца, мн. -наўцы, -наўцаў, м.

1. У СССР у 1930—1940 гг.: рабочы — наватар вытворчасці, які дабіўся высокай прадукцыйнасці працы.

2. Перадавы працаўнік (разм.).

|| ж. стаха́наўка, -і, ДМ -наўцы, мн. -і, -навак.

|| прым. стаха́наўскі, -ая, -ае.

С. рух.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рабаця́га ’старанны, шчыры працаўнік’ (ТСБМ, Нас.; шальч., Сл. ПЗБ), робогця́га ’тс’ (ТС), рабацяќа ’працаўнік’ (Ян.), ст.-бел. (склонавыя формы) роботягу, роботягомъ (Сл. Скар.), роботяговъ, укр. роботя́га ’працавіты чалавек’. Утворана ад рабо́та (гл.) з экспр. суф. ‑аг‑а, параўн. Карскі (2–3, 34) адносна роботѧга (XVI ст., Скарына).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

работнік, працаўнік, супрацоўнік

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ветэра́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Стары, бывалы воін.

В.

Грамадзянскай вайны.

2. перан., чаго. Стары, заслужаны працаўнік, дзеяч у якой-н. галіне.

В. працы.

В. навукі.

|| ж. ветэра́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак (разм.).

|| прым. ветэра́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ківа́ла ’чалавек, якому даручана сцерагчы што-небудзь і даваць знак іншым’, ’кепскі працаўнік’ (Нас.). Да ківаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Árbeiter m -s, - рабо́чы, рабо́тнік, працаўні́к;

úngelernter ~ чорнарабо́чы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

стаха́навец, ‑наўца, м.

Рабочы — наватар вытворчасці, які дабіўся высокай прадукцыйнасці працы (назва, пашыраная ў СССР у 30–40 гг.). // Перадавы працаўнік. Ніканор — адзін з лепшых стаханаўцаў у калгасе. Бядуля.

[Ад уласн. імя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

niesumienny

нядобрасумленны, несумленны;

niesumienny pracownik — нядобрасумленны работнік (працаўнік)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

асна́ч, ‑а, м.

Уст. Працаўнік на сплаве лесу; плытагон. Дзьме вецер у твар аснача маладога... Удалеч імкнецца Дзвіна. Зарыцкі. Каля кроснаў — ткачы, На плытах — асначы, На палях за плугамі — аратыя. Дзяргай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)