ВА́РТАСЦЬ,

увасобленая ў тавары і арэчаўленая ў ім праца таваравытворцаў; грамадская ўласцівасць тавару, якая выяўляецца ва ўмовах таварнай вытв-сці пры абмене аднаго тавару на іншы; аснова цаны тавару. Адрозніваюць спажывецкую і менавую вартасць. Спажывецкая вартасць — каштоўнасць рэчы, яе здольнасць задавальняць чалавечыя патрэбы непасрэдна (хлеб, адзенне, жыллё) і ўскосна (машыны, станкі, сыравіна). Усе тавары — розныя як спажывецкія вартасці (па якасці), але аднолькавыя як вартасць, бо ствараюцца ў вытв-сці і з’яўляюцца прадуктам працы. Велічыня вартасці тавару залежыць ад колькасці рабочага часу, неабходнага для вырабу гэтага тавару. Розныя таваравытворцы затрачваюць на вытв-сць аднаго і таго ж тавару неаднолькавую колькасць працы (часу), таму тавары маюць розную індывід. вартасць. Але яна не можа вызначаць грамадскую (рыначную) вартасць. Таваравытворцы звязаны паміж сабой сістэмай грамадскага падзелу працы і таму вырабляюць тавары на продаж (адзін для аднаго), у выніку чаго іх праца набывае грамадскі характар. Таму грамадская (рыначная) вартасць вызначаецца грамадска неабходным рабочым часам, ці часам, які затрачваецца на вытв-сць асн. масы тавараў гэтага віду. Формай выяўлення вартасці на рынку з’яўляецца менавая вартасцьпрапорцыя, у якой адны тавары абменьваюцца на іншыя. Яна вызначаецца законам, які патрабуе абмену таварамі паводле іх грамадскай (рыначнай), а не індывідуальнай вартасці. Гэты закон выступае гал. рэгулятарам таварнай вытв-сці, эканам. адносін паміж таваравытворцамі. Ён вымушае прадпрымальнікаў змяншаць індывідуальны рабочы час да ўзроўню грамадска неабходнага, а яшчэ лепш — ніжэй за яго, што гарантуе перамогу ў канкурэнтнай барацьбе і прыбытковасць вытв.-гасп. дзейнасці. Тым самым ён стымулюе навук.-тэхн. прагрэс, удасканаленне вытв-сці, павышэнне прадукцыйнасці працы. Пачатак тэорыі працоўнай вартасці паклалі У.Пеці, А.Сміт, Д.Рыкарда, навук. абгрунтаваў яе К.Маркс. Некаторыя вучоныя-эканамісты лічаць, што менавыя прапорцыі вартасці тавараў вызначаюцца не затрачанай на іх выраб грамадскай працай, а іх спажывецкай вартасцю (каштоўнасцю); на гэтай канцэпцыі заснавана гранічнай карыснасці тэорыя. Існуе таксама прадукцыйнасці тэорыя, паводле якой вартасць — вынік дзеяння 3 фактараў вытв-сці — працы, зямлі і капіталу.

У гіст. развіцці вартасць прайшла наступныя формы ў працэсе абмену: простую, адзінкавую, ці выпадковую (тавары — на тавар), поўную, ці разгорнутую (адзін тавар — на многія тавары), усеагульную (усе тавары — на тавар-эквівалент) і грашовую (усе тавары — на грошы). Грашовая форма вартасці дала прастор развіццю таварнай вытв-сці, ініцыятывы прадпрымальнікаў, гандл. сувязяў. У гэтых умовах грошы сталі асновай узнікнення капіталу.

С.​Я.​Янчанка.

т. 4, с. 13

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Verhältnis n -ses, -se

1) суадно́сіны, прапо́рцыя; машта́б, каэфіцые́нт;

mgekehrtes ~ матэм. адваро́тная прапо́рцыя;

chmisches ~ хімі́чная ўласці́васць;

im ~ zu etw. (D) у параўна́нні з чым-н.

2) (zu D) адно́сіны (да каго-н., чаго-н.); су́вязь (з кім-н., чым-н.);

nniges ~ це́сная су́вязь;

ein ~ ingehen* [nknüpfen] завяза́ць адно́сіны

3) pl вару́нкі, абста́віны; стано́вішча;

er lebt in ärmlichen [dürftigen] ~sen ён жыве́ ў дрэ́нных умо́вах;

bei uns legen die ~se nders у нас умо́вы [вару́нкі] і́ншыя;

die näheren ~se дэта́лі, падрабя́знасці

4) сро́дкі, магчы́масці;

über sine ~se lben жыць не па сро́дках;

für mine ~se па маі́х сро́дках [магчы́масцях]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

адваро́тны

1. (не лицевой) обра́тный, оборо́тный;

адваро́тны бок — обра́тная (оборо́тная) сторона́;

2. (противоположный) обра́тный;

адваро́тны сэнс — обра́тный смысл;

раскла́сці ў адваро́тным пара́дку — расположи́ть в обра́тном поря́дке;

3. мат. обра́тный;

адваро́тная велічыня́ — обра́тная величина́;

4. разг. (отвратительный) проти́вный, отвра́тный;

адваро́тная прапо́рцыя — обра́тная пропо́рция;

адваро́тная сі́ла зако́наюр. обра́тная си́ла зако́на;

у адваро́тным вы́падку — в проти́вном слу́чае;

адваро́тны бок медаля́ — обра́тная сторона́ меда́ли

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)