kląć

незак. лаяцца, клясці, праклінаць;

kląć na czym świat stoi — лаяцца на чым свет стаіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Трыкля́ты ‘пракляты’ (Нас., Байк. і Некр.), ст.-бел. треклятый ‘тс’ (ГСБМ). З ц.-слав. трьклѧтъ, утворана з дапамогай прыстаўкі тры‑ < ц.-слав. трь‑, тре‑ са значэннем найвышэйшай ступені прыметнікаў, звязана з лічэбнікам тры (гл.), і ‑кляты < кля́сціпраклінаць’ (гл.); да семантыкі параўн. укр. дыял. трикля́тий ‘тройчы пракляты’ і рус. дыял. будь тро́е пракля́той (выраз абурэння). Гл. Фасмер, 4, 95, 97; ЕСУМ, 5, 637.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

клясці́ся, клянуся, клянешся, клянецца; клянёмся, кленяцеся; пр. кляўся, клялася, ‑лося; незак., чым і без дап.

1. Даваць клятву, урачыста абяцаць што‑н.; прысягаць. Клянёмся мы — Радзімы чэсць і славу Цераз баі дастойна пранясём! Бачыла. Сумленнем кляўся чыстым ён, Жыццём ён кляўся чыстым, — Любіць свой край да скону дзён, Як любяць камуністы. Бялевіч. // Разм. Настойліва запэўніваць, пераконваць у чым‑н. Спірыдон кляўся і бажыўся, што куфэрак абы-каму не адкрыць. Асіпенка.

2. Разм. Сварачыся, праклінаць адзін аднаго.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кля́сціпраклінаць’ (ТСБМ, Шат., ТС, Сл. паўн.-зах., Янк. II, Яруш., Гарэц., Сцяшк., Бяльк.). Укр. клясти, рус. клясть, ст.-рус. клѧти ’тс’, ст.-слав. клѧти, балг. кълка, макед. колне, серб.-харв. кље́ти, славен. kléti ’тс’, польск. kląć, чэш. klíti, славац. kliať, в.-луж. kleć, н.-луж. klěś ’тс’. Вядомая этымалогія (Брукнер, 232) звязвае klęti з kloniti (клятва давалася на каленях) (Трубачоў, Эт. сл., 10, 38).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліхатня́ ’дурнота, глупства’, ’непрыемны выпадак’, ’заблытанасць’ (Нас.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ня ад дзеяслова *ліхацець, параўн. укр. лихоти́тися ’рабіцца млосна’, лихоті́типраклінаць, клясці’, рус. урал., сіб., амур. лихо́ти́ть ’нудзіць’, с.-урал. лихоти́ться ’прыхварнуць’, ст.-рус. лихотный (XI ст.) ’шалапутны’, лихоть ’адхіленне’, ст.-польск. lichocić ’даводзіць да нэндзы, вынішчаць, аслабляць’ (XVI ст.), lichotny ’дрэнны, ганебны, незаконны, подлы’, в.-луж. lichoćić ’займацца ліхвярствам’, чэш. lichotiti ’ліслівіць, хваліць’, славац. lichotiť ’дагаджаць’. Паўн.-прасл. lixotiti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прокля́тие ср.

1. праклён, -ну м.;

преда́ть кого́-л. прокля́тию праклясці́;

осыпа́ть прокля́тиями пракліна́ць;

2. межд., разг. лі́ха на яго́ (яму́);

прокля́тие! опя́ть дождь! лі́ха на яго́! ізно́ў дождж!

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ban

[bæn]

1.

v.t., banned, banning

1) забараня́ць

2) пракліна́ць; кі́даць кля́тву на каго́

2.

n.

1) забаро́на f.

2) царко́ўны праклён, ана́тэма f.

3) прысу́д на выгна́ньне, пазбаўле́ньне право́ў

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ПРАКЛЁНЫ, кленічы, кляты,

устойлівыя па прынцыпах пабудовы і імправізацыйныя па рэалізацыі (адпаведна выпадку) формулы вербальнай (слоўнай) магіі шкадлівага характару. Адна з праяў архаічнай свядомасці чалавека, яго веры ў магічныя сродкі ўздзеяння на чалавека, жывёлу, аб’екты нежывой прыроды, а найперш у дзейсную сілу слова. Найчасцей выказваюцца ў адказ на рэальнае ці ўяўнае праяўленне агрэсіі, варожасці ў дзеяннях і словах. У іх назіраецца імкненне «адвярнуць» шкадлівае дзеянне на крыніцу яго спараджэння, магічным спосабам адпомсціць за нейкае зло, знішчыць крыўдзіцеля і яго род, дабрабыт і інш.

Разбурэнне міфалагічнай сістэмы ператварыла формулы П. у бясшкодныя выслоўі. Напр., забыты страх пра дэмана Кадука, што зжыраў немаўлят і тым асуджаў род на выміранне, ператварыў праклён «Каб на цябе Кадук» у нейтральны папрок, які бабулі часта адрасавалі дзецям (тыпу «А няхай вас качкі стопчуць!»). Для ўзмацнення дзейнасці П. выкарыстоўваліся магічныя атрыбуты, сакральныя мясціны, урочны час. Найб. моцнымі лічыліся матчыны П., бо яны павінны былі няўхільна споўніцца (іншыя можна было нейтралізаваць). Цывілізаванасць праяўлялася ў тым, што забаранялася праклінаць дзяцей непрыяцеля, хоць зацятасць спараджала П. на 10 пакаленняў. Матывы П. выкарыстоўваліся ў нар. творчасці, міфалагічных сюжэтах, баладах і інш. творах (у выніку П. моладзец ператвараецца ў явар, нявестка — у рабіну ці каліну, вяселле — у каменне ці ў ваўкалакаў). П. вымаўляліся часта ва ўзбуджаным стане, у парыве гневу, крыўды, жадання адпомсціць. Тады яны складваліся ў доўгія нізкі з пералічэннем усіх нягод непрыяцелю. Мова П. вызначаецца экспрэсіўнасцю, вобразнасцю, рытмічнасцю. У П. заўсёды прысутнічае параўнанне, узважванне шкоды і расплаты за яе. П. грунтуюцца на стараж. звычаёвым праве продкаў. Формаю яны блізкія да зневажальных выслоўяў.

Публ.: Выслоўі / Склад. М.​Я.​Грынблат. Мн., 1979.

Літ.:

Нікіфароўскі М.Я. Напаўпрыказкі-напаўпрымаўкі // Зап. аддз. гуманіт. навук. Кн. 4. Пр. катэдры этнаграфіі. Мн., 1928. Т. 1, сш. 1;

Federowski M. Lud białoluski. T. 1. Kraków, 1897;

Pietkiewicz Cz. Kultura duchowa Polesia Rzeczyckiego. Warszawa, 1938;

Moszyński K. Kultura ludowa słowian. T. 2: Kultura duchowa. Cz. 1. 2 wyd. Warszawa, 1967.

Л.​М.​Салавей.

т. 12, с. 546

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

przekleństwo

przekleństw|o

н.

1. часцей мн.~a — лаянка;

2. праклён;

rzucać na kogo ~a — пасылаць на каго праклёны; праклінаць каго

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

darn

I [dɑ:rn]

1.

v.

цырава́ць, зацыро́ўваць

2.

n.

1) цырава́ньне n.

2) цыро́ўка f. (зацырава́нае ме́сца)

II [dɑ:rn]

1.

informal, – v.

пракліна́ць

2.

adv.

ве́льмі; надзвыча́йна

a darn attractive girl — ве́льмі прыва́бная дзяўчы́на

3.

adj.

пракля́ты

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)