Распаса́жыць ’праматаць, прагуляць’, распасо́жыць ’дарэмна растраціць’ (віл., Нар. сл.), распаса́чыць ’расходаваць’ (Касп.), распаса́дзіць (рыспыса́дзіць) ’растраціць, растранжырыць’ (Юрч.). Няясна; сувязь з пасаг (гл.) невыразная (’растраціць усё, уключна з жончыным пасагам’?). Магчыма, звязана з польск. pasożyt (*pasorzyt) ’паразіт, дармаед’, адносна якога гл. Брукнер, 399, 478.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

папрагу́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Прагуляць, праматаць усё, многае. Пракопа забірае злосць на Марыніча: сам папрагульваў усё сваё дабро ды яшчэ насміхаецца, што ён, Пракоп, захаваў сваю маёмасць і ў калгас прыйшоў, як маладая з заможнага дому ў сям’ю свайго мужа. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

schwänzen vt разм. прагу́льваць, прапуска́ць, ухіля́цца;

die Schle ~ прагуля́ць заня́ткі ў шко́ле

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

прайгра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. што і без дап. Пацярпець няўдачу ў гульні, спаборніцтве, спрэчцы і пад.

П. матч.

П. у спрэчцы.

2. што. Пазбавіцца чаго-н. у выніку азартнай гульні; прагуляць.

П. грошы.

3. што і без дап. Сыграць, выканаць.

П. пласцінку.

Аркестр прайграў уверцюру.

4. Правесці які-н. час, іграючы на чым-н.

П. дзве гадзіны на раялі.

|| незак. прайграва́ць, -раю́, -рае́ш, -рае́; -раём, -раяце́, -раю́ць (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Праяты́рыць ’прайграць грошы’ (Нас.). Магчыма, слова ўтворана на беларускай глебе ад польск. tyrać, terać ’губіць, знішчаць; траціць (час, годы і да т. п.)’ з дапамогай прыставак пра- і а‑ (гл. a2) з інтэрвакальным ‑j‑. Няясна, ці адносіцца сюды ж рус. паўн. проты́рить, проты́ркацьпрагуляць, прамантачыць’. Магчыма, апошняе да ты́ркаць, то́ркаць. Хутчэй за ўсё, да гукапераймальнага тырр, параўн.: грошы тырръ, и покацились (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

verbmmeln vt разм.

1) прагуля́ць (дзень, урок)

2) забы́цца, праваро́ніць, прапусці́ць

3) прамата́ць [праманта́чыць] (грошы)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

gamble2 [ˈgæmbl] v.

1. гуля́ць (у азартныя гульні, на скачках, біржы і да т.п.)

2. (on) рызыкава́ць

gamble away [ˌgæmbləˈweɪ] phr. v. прайгра́ць, прагуля́ць;

Нe gambled away all his fortune. Ён прайграў/прагуляў усё сваё багацце.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

паўднёўка, ‑і, ДМ ‑нёўцы; Р мн. ‑нёвак; ж.

Разм. Тое, што і паўдня ​1. У самую гарачую пару работы Мацвей раптам мог знікнуць і, забыўшыся пра ўсё, прагуляць дзе-небудзь цэлую паўднёўку. Лобан. — Двух цесляроў брыгадзір паставіў бы, і яны зрабілі б усё гэта за адзін дзень, а то нават за паўднёўку. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праце́рціся, пратруся, пратрэшся, пратрэцца; пратромся, пратрацося; пр. працёрся, ‑церлася; заг. пратрыся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прадрацца ад трэння. Локці рукавоў працерліся. □ [Раман] сціскае ў руцэ халодны кашалёк. Вынасілася скура, зрудзела, працерлася. Пташнікаў.

2. Разм. Патраціць марна, без карысці час; прагуляць. Зойдзе [Якаў] сабе да Крывіцкага, суседняга лесніка, з ім пратрэцца дзень, потым да другога. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

проигра́ть сов.

1. (в игре) прайгра́ць; прагуля́ць, мног. папрагу́льваць;

проигра́ть ша́хматную па́ртию прайгра́ць (прагуля́ць) ша́хматную па́ртыю;

проигра́ть немно́го де́нег прайгра́ць (прагуля́ць) тро́хі гро́шай;

2. (исполнить, сыграть) прайгра́ць;

проигра́ть вальс Шопе́на прайгра́ць вальс Шапэ́на;

3. (лишиться чего-л., утратить) прайгра́ць, прагада́ць;

проигра́ть суде́бный проце́сс прайгра́ць судо́вы працэ́с;

проигра́ть в чьём-л. мне́нии стра́ціць у чыі́х-не́будзь вача́х;

я ничего́ не проигра́л, отказа́вшись от ва́шего предложе́ния я нічо́га не прагада́ў, калі́ адмо́віўся ад ва́шай прапано́вы;

4. (играть некоторое время) прагуля́ць; (на музыкальном инструменте, на сцене) прайгра́ць;

де́ти весь день проигра́ли на у́лице дзе́ці ўвесь дзень прагуля́лі на ву́ліцы;

мы весь ве́чер проигра́ли в домино́ мы ўвесь ве́чар прагуля́лі ў даміно́;

проигра́ть весь ве́чер на роя́ле прайгра́ць уве́сь ве́чар на рая́лі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)