прагуля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак.

1. Правесці некаторы час у гулянні (у 1—3, 5 і 7 знач.)

П. гадзіну на свежым паветры.

Паўдня прагулялі ў шашкі.

2. што. З-за гульні прапусціць што-н., пазбавіцца чаго-н. (разм.).

П. вячэру.

3. што і без дап. Не з’явіцца на работу, зрабіць прагул.

П. заняткі.

4. што. Патраціць на гулянне, п’янства (разм.).

П. многа грошай.

5. каго-што. Пацярпець паражэнне ў гульні або прайграць каго-, што-н.

П. шахматную партыю.

|| незак. прагу́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прагуля́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прагуля́ю прагуля́ем
2-я ас. прагуля́еш прагуля́еце
3-я ас. прагуля́е прагуля́юць
Прошлы час
м. прагуля́ў прагуля́лі
ж. прагуля́ла
н. прагуля́ла
Загадны лад
2-я ас. прагуля́й прагуля́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час прагуля́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прагуля́ць сов.

1. в разн. знач. прогуля́ть; (потратить на кутежи — ещё) прокути́ть;

п. абе́д — прогуля́ть обе́д;

п. два дні — прогуля́ть два дня;

п. гро́шы — прогуля́ть (прокути́ть) де́ньги;

2. (нек-рое время) прогуля́ть;

3. (потерпеть поражение в игре) проигра́ть;

п. ша́хматную па́ртыю — проигра́ть ша́хматную па́ртию;

4. (провести нек-рое время в игре) проигра́ть;

п. дзве гадзі́ны ў валейбо́л — проигра́ть два часа́ в волейбо́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прагуля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

1. Правесці некаторы час гуляючы. Прагуляць гадзіну на свежым паветры. // Пралодарнічаць, прагультаяваць. [Шэмет:] — Прагулялі лета, а цяпер дроў шукаеце? Лобан.

2. што і без дап. З-за гульні прапусціць што‑н., пазбавіцца чаго‑н. Прагуляць абед. □ — Ды і рагатку, відаць, прагуляў недзе, — глянуў .. [Сакоўскі] на Алешкавы рукі. Якімовіч.

3. што і без дап. Зрабіць прагул, не пайсці на работу.

4. што. Патраціць на гулянне, п’янства. Багаты ў мінулым, .. [Анупрэй] прагуляў большую палавіну свайго хутара. Пестрак.

5. Правесці некаторы час у п’янстве, гулянках.

6. Пацярпець паражэнне ў гульні. // каго-што. Прайграць каго‑, што‑н. Цівун ухмыльнуўся тоўстымі губамі: — Мусіць, заслужыў, калі пан прагуляў цябе... Добрага работніка не прагуляў бы! Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагу́льваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. гл. прагуляць.

2. каго (што). Вадзіць, гуляючы (разм.).

П. сабаку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прогуля́тьI сов., разг. прагуля́ць;

прогуля́ть уро́к прагуля́ць уро́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прогуля́тьII сов.

1. (провести время, гуляя, на прогулке) прагуля́ць;

прогуля́ть до ве́чера прагуля́ць да ве́чара;

прогуля́ть обе́д прагуля́ць абе́д;

2. (истратить на развлечения, гульбу) разг. прагуля́ць, мног. папрагу́льваць;

прогуля́ть все де́ньги прагуля́ць усе́ гро́шы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прагу́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прагуляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамарцава́ць

прагуляць (пра кошку вясной)’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. прамарцу́е прамарцу́юць
Прошлы час
м. прамарцава́ў прамарцава́лі
ж. прамарцава́ла
н. прамарцава́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час прамарцава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прокути́ть сов.

1. (какое-л. время) прагуля́ць, прап’я́нстваваць;

2. (истратить на кутежи) прагуля́ць, прапі́ць, мног. папрапіва́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)