Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
праба́чыць, ‑бачу, ‑бачыш, ‑бачыць; зак.
1. Зняць віну за што‑н., не лічыць за віну што‑н. [Васіль:] — Ужо хай прабачыць Марына Мікалаеўна за такія турботы.Кавалёў.
2.заг.праба́ч(це). Ужываецца пры звароце да каго‑н. як выказванне шкадавання за прычыненыя турботы (часам у якасці пабочнага слова). — Але, прабачце, я не разумею, як вы наогул ставіцеся да завода?Карпаў.// Ужываецца для выражэння пратэсту, нязгоды з чым‑н. [Канькоў:] Партыя папраўляе, а ты, крытыкі спалохаўся. Не, брат, прабач.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перашко́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.
З’явіцца перашкодай для каго‑, чаго‑н.; не даць магчымасці здзейсніць што‑н.; не дапусціць чаго‑н. Скончыць інстытут перашкодзіла вайна. □ Цяжкая рана, атрыманая ў баях пад Керчу, перашкодзіла жанчыне застацца ў марскім флоце пасля вайны.Кулакоўскі.Хто перашкодзіць нам прабіць камення грань І долю казачную выткаць?Танк.[Насця:] — У вас тут гамонка, здаецца, вельмі душэўная была. Прабачце, калі перашкодзіла.Мележ.Андрэй Шыбянкоў, цяжка аддыхваючыся, вярнуўся назад з пахмурным выглядам чалавека, якому перашкодзілі зрабіць хоць і жорсткі, але высокасправядлівы ўчынак.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
та́ры-ба́ры, нескл.
Разм. Пустая размова, балбатня. Высокі, бялявы [хлопец] .. падыходзіць да цёткі, кланяецца ў пояс: — Прабачце, калі ласка. Тары-бары нам некалі разводзіць.. Мы шукаем гарманіста.Жычка.Трэба было сабраць усю сілу волі, каб не пачаць вось гэтак весці з ім [дзядзькам] тары-бары, і брацца за больш сур’ёзную справу.Карпюк.— Адчапіся! — лена махнула рукой гаспадыня. І да Марыхен: — А ты... ты не павінна тут разводзіць з .. [хлопцамі] свае дурныя тарыбары.Брыль.//узнач.вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. гаварыць, балбатаць. Яму — пра справу, а ён — тары-бары.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наказа́ць, ‑кажу, ‑кажаш, ‑кажа; зак., каму і без дап.
1. Паведаміць, сказаць што‑н. каму‑н. праз каго‑н. [Дзядзька Нічыпар:] — Калі спатрэбіцца фурманка, дык накажыце мне.Колас.Наказалі з дому, што захварэла маці.С. Александровіч.Змітрок наказаў праз паштальёна, каб да яго ўвечары прыйшоў Кірыл.Кавалёў.
2. Даць наказ, распараджэнне. Міхал наказаў падручнаму сачыць за печчу і падаўся ў лабараторыю.Карпаў.— Сачыце за параненай, — адышоўшыся, наказала Наталля Максімаўна дзяжурнай медсястры. — Калі яна адчуе сябе хоць крыху горш, клічце мяне.Дудо.
1. Моцна ахаладзіўшы, давесці да замярзання. Снежаньскі мароз, ступіўшы на гэтую зямлю, замарозіў не толькі жывыя стварэнні, але і гукі зямлі.Мікуліч.
2.Разм. Прымусіць азябнуць. — Прабачце мне, — вінавата сказаў Раман, папраўляючы шапку і збіраючыся ісці. — І праўда — замарозіў вас.Арабей.// Не ўберагчы ад холаду, даць азябнуць. Лыжнік замарозіў вушы.
3.перан. Спыніць жывое праяўленне чаго‑н., пазбавіць натуральнасці; скаваць. У голасе.. [начальніка] адчулася столькі афіцыйнага халадку, што яго хапіла б, каб замарозіць дзесяткі кліентаў.Лынькоў.
4.перан. Спыніць выкарыстанне або дзейнасць чаго‑н.; закансерваваць (у 2 знач.). Замарозіць сродкі. Замарозіць будаўніцтва.
5.Разм. Абязболіць які‑н. участак цела спецыяльнымі сродкамі. Замарозіць зуб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wander[ˈwɒndə]v.
1. (about, in, through) вандрава́ць; блука́ць;
wander about the world аб’е́здзіць уве́сь свет
2. (from/off) адхіля́цца (ад тэмы); заблы́твацца;
wander from the point адхіля́цца ад тэ́мы
3. быць няўва́жлівым;
I’m sorry, my mind was wandering.Прабачце, я задумаўся.
His wits are wandering. Ён загаворваецца.
4. выгіна́цца (пра рэчку, дарогу і да т.п.)
wander off[ˌwɒndərˈɒf]phr. v. заблудзі́ць; збі́цца з даро́гі;
wander off from one’s home пакі́нуць ро́дны кут
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Respékt
m -(e)s пава́га, паша́на;
~ vor j-m háben з пава́гай ста́віцца да каго́-н.;
j-m ~ zóllen паважа́ць каго́-н.;
mit schúldigem ~ з нале́жнай пава́гай;
mit ~ zu ságen з дазво́лу сказа́ць, праба́чце за выка́званне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
затрыма́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Застацца, прабыць дзе‑н. даўжэй, чым меркавалася. Паехалі ўсе, і толькі Іван затрымаўся ў Зарэччы, затрымаўся праз хваробу.Шахавец.— Я затрымаўся ў сталоўцы, каб паслухаць, пра што размаўляюць людзі.Шамякін.
2. Спыніўшы свой рух, застацца дзе‑н. на пэўны час. Шклянка пакацілася, затрымалася на самым краі.Шахавец.[Нэля] затрымалася на хвіліну перад люстрам у гардэробнай.Лупсякоў.// Спыніцца на чым‑н. (пра погляд, позірк і пад.). Позірк Паходні затрымаўся на рабаватым твары маладога трактарыста.Хадкевіч.//перан. Спыніцца, запаволіцца (пра ход, рост, развіццё чаго‑н.). Будаўніцтва дома затрымалася. З-за непагоды ўборка затрымалася.
3. Не зрабіць чаго‑н. у тэрмін; запазніцца з чым‑н. — Прабачце, што так затрымаўся з пісьмом.Карпаў.// Спазніцца, не прыйсці ў час. — Прабач, што затрымаўся, — вінавата сказаў ён Лене, зайшоўшы за шырму.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)