low

[loʊ]

1.

adj.

1) ні́зкі, нізкі́, невысо́кі

2)

а) плы́ткі, малаво́дны (пра сту́дню, рэ́чку)

б) зь вялікім дэкальтэ́ (пра суке́нку)

в) недастатко́вы

low supplies — недастатко́выя прыпа́сы

3) ні́зкі, ці́хі

a low whisper — ці́хі шэпт

4) Biol. ніжэ́йшы, са́мы про́сты

Bacteria are low organisms — Бактэ́рыі зьяўля́юцца ніжэ́йшымі аргані́змамі

5)

а) ні́зкі, по́длы

б) про́сты, вульга́рны

6) слабы́, кво́лы

a low state of health — слабы́ стан здаро́ўя

2.

adv.

1) ні́зка

to bow low — ні́зка кла́няцца

2) ці́ха, паці́ху

to speak low — гавары́ць ці́ха

- lay low

- lie low

- run low

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Мел1 ’мяккі белы вапняк, які ўжываецца для пабелкі, чысткі, пісання’ (ТСБМ, Бяльк., ТС, Ян.; слаўг., Яшк.), слаўг. ме́ла ’тс’ (Яшк., Бяльк.)., мел ’гліна’ (Ян.). Рус. мел, ст.-рус. мѣлъ ’мел’, ’пыл, пясок’; польск. miał ’тс’, miałkiплыткі’, ’дробны’, н.-луж. měł ’крухмал’, в.-луж. mjeł, měł, н.-луж. rěcny mił ’плывун у рацэ’, mělny ’тонкі, дробны’, ст.-чэш. měl ’прыбярэжны пясок’, валаш. měľ ’дробная мука, соль’, ст.-серб. мѣль, істрыйск. melj ’дробны пясок’, ’урадлівая зямля’, славен. mȇl, mil ’пясок, рачны пясок’, ’друз’, балг. мел ’сыпкая скала, пясчаная глеба’, мель ’роў’, ст.-слав. мѣлъ ’вапна, вапняк’. Прасл. mělъ доўгая ступень чаргавання галоснай ад mělti ’малоць’. Генетычна блізкімі з’яўляюцца літ. smėlỹs, smiltìs ’пясок’, лат. smẽlis ’тс’ і літ. smilỹnė ’пяскі’, ’меліна’, гоц. smals ’дробны’, нарв. smola ’пакрышаны, раздроблены’, ірл. smal ’пыл’ (Бернекер, 2, 48; Мес, MSL, 14, 373, Брукнер; 329; Фасмер, 2, 594; Бязлай, 2, 176; Шустар-Шэўц, 12, 896–897; 921 і 922; БЕР, 3, 724–725). Паводле Скока (2, 403), няясна, адкуль з’явілася ě ў аснове: прымаючы да ўвагі значэнне ’дробны’, прасл. mělъ можна вывесці і з і.-е. *mei‑ (> ст.-слав. мьньи, лац. minus). Параўн., аднак, Махэк₂ (349), які тлумачыць гэта другаснай даўжынёй галоснай і параўноўвае з malъ.

Мел2 ’вадкі раствор з аўсянай мукі, з якога варыцца кісель’ (стол., Вешт.). Да мел1. Параўн. н.-луж. měł, měłk ’крухмал’, в.-луж. měłk, woměłk, womjełk ’канцэнтраваны корм для кароў’, н.-луж. mił ’бульбяная мука’, miel ’змесціва зярнят, мука’, рус. вяц., кастр. мел ’закваска для хлебнага цеста’, паўн. ’дрожджы’.

Мел3 ’млын’ (паўн.-усх., КЭС). Няясна. Магчыма, з ням. Mehl ’мука’ ў выніку пераносу значэння.

Мел4 (м. род) ’мель’ (ТС). Да мель1 (гл.). Мена канчатка (і роду), як у бел. пылрус. пыль.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

character

[ˈkærəktər]

n.

1) хара́ктар -у m.; нату́ра f.

a man of character — чалаве́к з хара́ктарам

a shallow, changeable character — плы́ткі, няста́лы хара́ктар

2) мара́льная сі́ла, самаапанава́насьць, сумле́ннасьць f.

3) рэпута́цыя f.; до́брая рэпута́цыя

4)

ры́са, асаблі́васьць f.

5) пазы́цыя, я́касьць, фу́нкцыя f.

to serve in the character of secretary — выко́нваць фу́нкцыю сакратара́

6) геро́й -я m., ро́ля f.; дзе́йная асо́ба; акто́р -а m., акто́рка f.

7)

а) асо́ба -ы m. & f., індывідуа́льнасьць f.

б) дзіва́к -а́ m., тып -а m.

a bad character — цёмны тып

8) знак -а m., лі́тара, лі́чба f.; гіерогліф -а m.

9) по́чырк -у m.

10) сты́лі дру́ку або́ пісьма́ (напр. кіры́ліца, лаці́нка)

11)

а) характары́стыка f.

б) пісьмо́вая рэкамэ́ндацыя

- in character

- out of character

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

flat

I [flæt]

1.

adj. flatter, flattest

1) пло́скі, ро́ўны, гла́дкі; пляска́ты; прыплю́снуты

flat land — раўні́на f.

flat nose — пляска́ты, прыплю́снуты нос

flat tire — зьдзьму́тая шы́на

flat hand — дало́нь

2) плы́ткі (тале́рка)

3) катэгары́чны, неаспрэ́чны

a flat refusal — катэгары́чная адмо́ва

4) ста́лы, нязьме́нны, заўсёды адно́лькавы

flat rate — ста́лая (заўсёды адно́лькавая) ра́та (апла́ты, пада́тку)

5) ну́дны, неціка́вы; манато́нны, мля́вы; без жыцьця́, неэнэргі́чны; бяз сма́ку (пра е́жу)

6) ма́тавы, бяз бля́ску; без адце́ньняў, аднакаляро́вы

flat color — аднато́нны ко́лер

7) Mus. бэмо́льны, міно́рны

2.

n.

1) ро́ўнядзь, раўні́на f.; нізі́на f., во́дмель f.; бало́та n.

2) вялі́кая пласкадо́нная ло́дка

3) за́днік -а m. (сцэ́ны)

4) Mus. бэмо́ль -я m.

5) ду́рань -ня m., дурні́ца -ы m. & f.

3.

adv.

1) Mus. на паўто́на ніжэ́й

2) ро́ўна; пляска́та; пака́та, неглыбо́ка

3) пла́зам (упа́сьці)

He laid me flat on the ground — Ён паваліў мяне́ пла́зам на зямлю́

4) informal дашчэ́нту; зусі́м

flat broke — без граша́

5) Finance без працэ́нту

6) катэгары́чна (пярэ́чыць)

4.

v.t.

1) сплю́шчваць (рабі́ць пляска́тым), плю́шчыць

2) Mus. паніжа́ць но́ту на паўто́на

5.

v.i.

1) сплю́шчвацца

2) апада́ць

3) не ўдава́цца; зава́львацца, права́львацца

II [flæt]

Brit.

паме́шканьне n., гаспо́да f.; кватэ́ра (на адны́м паве́рсе)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)