транспартны (грузавы) самалёт. Створаны ў 1964 у КБсав. авіяканструктара А.К.Антонава. Мае 4 турбавінтавыя рухавікі магутнасцю 11 МВт кожны. Узлётная маса 250 т, скорасць 740 км/гадз, далёкасць палётаў 5—11 тыс.км. Перавозіць груз да 80 т на адлегласць 5 тыс.км. На «Антэі» ўстаноўлена 15 сусв. рэкордаў.
2. Месца пераправы цераз раку, возера на пароме, лодцы і пад. Прыціх натоўп на перавозе: шафёры, цеслі, рыбакі.Вялюгін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ры́кша ’чалавек, які запрогшыся ў каляску, перавозіць седакоў і грузы’ (ТСБМ). З япон. (dzin) rikisia праз пасрэдніцтва рускай, параўн. рус.ри́кша ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
herǘberführenvt
1) пераво́дзіць
2) пераво́зіць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
транспартава́ць
(лац. transportare)
перавозіць з аднаго месца ў другое (напр. т. жывёлу, т. фрукты).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
вазні́ца, ‑ы, м.
Той, хто перавозіць на конях пасажыраў; рамізнік, фурман. Вазніца паглядзеў на седака і шыбчэй пагнаў каняку.Гартны.Левандоўскі наняў вазніцу, яшчэ дапамог мне залезці ў фаэтон, і мы адправіліся.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«БО́ІНГ»,
агульная назва самалётаў авіяц. карпарацыі ЗША «Боінг». Сярод іх шырокафюзеляжны пасажырскі самалёт B-747 (выпускаецца з 1983). Мае 4 турбарэактыўныя двухконтурныя рухавікі з цягай па 244 кН кожны. Перавозіць да 660 пасажыраў. Крэйсерская скорасць да 940 км/гадз, узлётная маса каля 380 т, далёкасць палёту без дазапраўкі да 13,5 тыс.км. B-747 «Джумба Джэт» — на 386 пасажыраў, узлётная маса каля 400 т, далёкасць палёту каля 13 тыс.км. Самалёты «Боінг» вызначаюцца надзейнасцю і эканамічнасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБ, дубок,
выдзеўбаная дубовая лодка, вял.човен. Рабілі пераважна ў бас. Дняпра і Прыпяці, дзе яны хадзілі да канца 19 ст. Памеры залежалі ад дыяметра ствала дрэва і прызначэння. Выкарыстоўваўся для перавозкі грузаў і людзей, рэгулявання сплаву лесу (плытоў), у якасці платформы для парома. Прыпяцкія Д. ў час разліву замянялі паромы, маглі перавозіць 2 параконныя вазы. З-за драпежнага вынішчэння гаёў у 2-й пал. 19 ст. рабілі дашчаныя Д. з хвоі і асіны.