1. Адзін з чатырох напрамкаў свету, супрацьлеглы поўдню, у бок якога накіравана намагнічаная стрэлка компаса.
З поўначы дзьмуў халодны вецер.
2. Мясцовасць, што ляжыць у гэтым напрамку.
На поўначы Беларусі.
3. Мясцовасць з халодным, суровым кліматам.
Расліннасць поўначы.
|| прым.паўно́чны, -ая, -ае.
Паўночнае ззянне (палярнае).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паўно́чны1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да поўначы 1; які знаходзіцца на поўначы, размешчаны на поўнач ад чаго‑н. Паўночны полюс. Паўночнае паўшар’е. Паўночны напрамак. Паўночнае лета. □ Там .. [Туравец] даведаўся, што штаб брыгады знаходзіцца непадалёк, у гэтым жа лесе, на паўночнай ўскраіне.Мележ.// Які дзьме з поўначы (пра вецер). На дварэ дзьмуў рэзкі паўночны вецер.Якімовіч.// Уласцівы поўначы, характэрны для поўначы 1 (у 1 знач.). Паўночная расліннасць.
•••
Паўночнае ззяннегл. ззянне.
Паўночны захадгл. захад.
Паўночны ўсходгл. усход.
паўно́чны2, ‑ая, ‑ае.
Які адносіцца да поўначы 2; які адбываецца, бывае ў поўнач. Я прачнуўся паўночнай парой. — Зуб на зуб не трапляе.Куляшоў.І якое можна суцяшэнне Ў паўночны час прыдумаць мне.Пысін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
North American
1.
adj.
паўно́чнаамэрыка́нскі
2.
n.
жы́хар Паўно́чнае Амэ́рыкі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
АБРА́МАВА Антаніна Іванаўна (н. 1.3.1926, с. Канскае Прыморскага краю),
бел. мастак у галіне маст. шкла. Скончыла Ленінградскае вышэйшае маст.-прамысл. вучылішча імя Мухінай (1953). З 1959 на Барысаўскім хрусталёвым з-дзе. Карыстаецца пераважна халоднымі тэхнікамі дэкарыравання шкла — алмазнай і аптычнай гранямі, пескаструменнай апрацоўкай, траўленнем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ЗЕР (Weser),
рака ў ФРГ. Пачынаецца ад месца зліцця рэк Вера і Фульда. Даўж. 440 км, пл.бас. 46 тыс.км². Працякае па Паўн.-Германскай нізіне, упадае ў Паўночнаем., утварае эстуарый. Сярэдні расход вады 312 м³/с. Суднаходная. Злучана каналамі з рэкамі Эльба і Эмс. На Везеры гарады Гамельн, Міндэн, Брэмен, Нордэнгам; у вусці марскі порт Брэмергафен.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ся́йва ’ззянне’: паўночнае сяйва (Спадчына, 1995, 6, 256). Назоўнік ад *сяць ’ззяць’, параўн. укр.ся́ть ’тс’; гл. ззяць2; сюды ж сʼа́јнуты, сʼайнути ’бліснуць, успыхнуць, прагарэць’ (аб дровах)’ (Клім.; кобр., Горбач, Зах.-пол. гов.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГЁТА-КАНА́Л, Ёта-канал (Göta kanal),
водны шлях у Швецыі. Злучае Паўночнае і Балтыйскае моры. Агульная працягласць 420 км (ад г. Гётэбарг да г. Сёдэрчэпінг), глыб. 3—5 м. Пабудаваны ў 1810—30. Уключае р. Гёта-Эльв, азёры Венерн, Ветэрн і інш. і ўласна канал (даўж. 200 км). Выкарыстанне канала ў 2 разы скарачае шлях у параўнанні са шляхам па пралівах Катэгат, Скагерак, Эрэсун (паўд. край Скандынавіі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКВА́ТАР НЯБЕ́СНЫ,
акружнасць, па якой нябесную сферу перасякае плоскасць, што праходзіць праз яе цэнтр перпендыкулярна да восі свету. Падзяляе нябесную сферу на 2 паўшар’і — паўночнае і паўднёвае. Перасякаецца з матэм. гарызонтам у пунктах усходу і захаду. Плоскасць Э.н. паралельная плоскасці экватара зямнога і нахілена да плоскасці гарызонта пад вуглом 90°−φ, дзе φ — шырата месца назірання. Іл.гл. да арт.Нябесная сфера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭ́МЗА (Thames),
найбольшая рака ў Вялікабрытаніі. Даўж. 346 км, пл.бас. 15,3 тыс.км². Вытокі на ўзв. Котсуалд-Хілс, цячэ пераважна ў межах Лонданскага бас., упадае ў Паўночнаем., утварае эстуарый. Сярэдні расход вады 260 м³/с, павышаная воднасць зімой. На нізоўе Т. ўплываюць марскія прылівы. Суднаходная; марскія судны падымаюцца на 64 км (да Лондана). Т. злучана каналамі з Брыстольскім зал. і Ірландскім морам. На Т. — гарады Оксфард, Рэдынг, Лондан (працягваецца ўздоўж Т. і яе эстуарыя прыблізна на 60 км).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
скі́фы, ‑аў; адз. скіф, ‑а, м.
Агульная назва розных качавых плямён, якія насялялі Паўночнае Прычарнамор’е ў 7 ст. да н. э. — 3 ст. н. э. Можа гэта казка ці паданне Нашай фантастычнае зямлі... Паміж стэпаў у стагоддзях даўніх Скіфы легендарныя жылі.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)