Які мае адносіны да поўдня 1; які знаходзіцца, размяшчаецца на поўдні. Паўднёвы полюс. Паўднёвы горад. □ Яшчэ з вечара неба з паўднёвага боку засценьвалася дымнаю павалокаю лёгкіх воблакаў.Колас.Паўднёвы бераг [Дзвіны] больш адхонны, залесены.Асіпенка.// Які дзьме з поўдня (пра вецер). Паўднёвы вецер.// Уласцівы жыхару поўдня. Паўднёвы тэмперамент.
•••
Паўднёвы захадгл. захад.
Паўднёвы ўсходгл. усход.
паўднёвы2, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і паўдзённы 1. Ідуць часам яны з дзедам, — Месца слаўнае, цяпло, Час паўднёвы прад абедам.Колас.Заснула паўднёвым сном зямля. Ад вялікай спякоты і птушкі не спявалі.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
угамані́цца, ‑манюся, ‑монішся, ‑моніцца; зак.
Разм. Супакоіцца, уціхнуць. Позна вечарам астрог угаманіўся.Колас.Уночы ля высокага зыркага цяпла паляўнічыя доўга не маглі ўгаманіцца.Кірэенка.— Яна ж на сем гадоў за яго старэйшая. Дзе былі яго [Міколы] вочы? — не магла ўгаманіцца Абрамчыха.Прокша./ Пра птушак, жывёл. На Рымаравай ліпе раптам прачнуліся буслы, заляскалі дзюбамі і доўга не маглі ўгаманіцца.Лобан.// Стаць больш спакойным, ураўнаважаным. Угаманіцца з гадамі. □ [Віхура:] І калі вы ўжо ўгамоніцеся? Гора мне з вамі.Гурскі./ Пра думкі, пачуцці і пад. А думкі, як растрывожаны рой, ніяк не хочуць угаманіцца...Брыль.// Слабеючы, спыніцца. Мяцеліца к вечару ўгаманілася, перастаў ісці снег.Сіняўскі.Уразіў Адама і паўдзённы спакой ракі, такі па-летняму роўны, нібы рака спынілася, заснула... Толькі ў лукавінах ніяк не ўгамоніцца.Вышынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
meridian
[məˈrɪdiən]1.
n.
1) Geogr. мэрыдыя́н -а m.
2) зэні́т -у m.
3) вяршы́ня разьвіцьця́; ро́сквіт (жыцьця́)
2.
adj.
1) найвышэ́йшы, найбо́льшы
the meridian glory — найбо́льшая сла́ва
2) паўдзённы, паўднёвы
3) які́ стаі́ць у зэні́це (пра со́нца, ме́сяц)
the sun’s meridian beams — праме́ньні со́нца ў зэні́це
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)