счака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачакаць некаторы час. [Васіль Бусыга:] — Не, трэба счакаць яшчэ: а ну ж з’явіцца Саўка з добраю навіною. Колас. [Капітан] .. трохі счакаў і затым цвёрдай рукой загадна штурхнуў [Турка] ў спіну. Быкаў. Мікалай Пятровіч счакаў, пакуль стане ціха, і ўрачыста загаварыў. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прачака́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., каго-чаго.

Доўга пачакаць; стаміцца ад доўгага чакання. Усе прачакаліся дзеда з Петрыкам і рашылі абедаць без іх. Місько. Гнецца пад вясеннім ветрам бэз, Стукаючы ў шыбіны табе, Ты ж чакаеш, прачакалася даўно, Каб, нарэшце, я пастукаў у акно. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засмуці́ць, ‑смучу, ‑смуціш, ‑смуціць; зак., каго-што.

Выклікаць у каго‑н. пачуццё смутку, маркоты. Уранні Леначка не захацела пачакаць, пакуль згатуецца снеданне. І гэта зноў засмуціла старую. Брыль. Усіх у атрадзе моцна засмуціла смерць дарагога таварыша. Сіняўскі. // Азмрочыць. На момант успамін засмуціў душу скрухаю. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

willing

[ˈwɪlɪŋ]

adj.

1) зго́дны

He is willing to wait — Ён зго́дзен пачака́ць

2) ахво́тны, ахво́чы

a willing worker — ахво́чы рабо́тнік

3) схі́льны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

згатава́цца, ‑туецца; зак.

Зварыцца, прыгатавацца (пра ежу). Вечарам гарыць дзе-небудзь на беразе агонь, сядзіш з Лявонам Песцікам пры вогнішчы і чакаеш, калі згатуецца ў кацялку юшка. Лупсякоў. Уранні Леначка не захацела пачакаць, пакуль згатуецца снеданне. І гэта зноў засмуціла старую. Брыль. // Закіпець (пра ваду). Чай згатаваўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

precisely [prɪˈsaɪsli] adv.

1. акура́тна

2. дакла́дна;

at 10 o’clock precisely роўна ў 10 гадзін

3. зусі́м пра́вільна, і́менна/менаві́та так, сапраўды́ (у адказе);

So you advise me to wait a little?Precisely. Дык вы параілі б пачакаць? – Іменна так.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

за́ўтра

1. нареч. за́втра;

2. в знач. сущ., нескл., ср. за́втра;

пачака́ць да з. — подожда́ть до за́втра;

не сёння, дык з.; не сяго́ння — з. — не сего́дня — за́втра

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Абрамяня́цьпачакаць’ (Шат.) да *аб‑верамяняць (гл. Мартынаў, БЛ, 1972, 2). Калі гэты дзеяслоў утвораны ад назоўніка вераме (Нас.), не характэрнага зараз для беларускага арэала, прэфіксацыю можна вытлумачыць на аснове такіх выразаў, як аб ноч, аб дзень. Тады павінна быць аб вераме (< ob vьrmę). Сляды гэтага праславянскага выразу знаходзім у ст.-польск. brzemie, серб.-харв. брјѐме ’час’ < ob vьrmę. Гл. Ільінскі, PF, 11, 193.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысто́іць, прысто́йваць ’ідучы, спыніцца, стаць на кароткі час’ (Гарэц., Бяльк., Жд.; чавус., Нар. сл.; ТСБМ), прыста́іваць ’спыняцца на кароткі час’; ’стаяць над тымі, хто працуе’; ’настойваць’ (Нас., Юрч.), прысто́яць ’прыпыніцца, пастаяць кароткі час’ (ТС), прыстояць ’затрымацца на хаду, прыпыніцца, пачакаць’ (Растарг.), ст.-бел. пристояти ’быць разам’: с молодци моими пристои (Альтбаўэр). Рус. смал. пристоя́ть ’спыніцца, зрабіць перадышку падчас хады’, укр. присто́яти ’пастаяць, чакаючы’. Да стая́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

gedlden

(sich) мець цярпе́нне

wllen Sie sich btte inen ugenblick ~ — прашу́ Вас хвілі́нку пачака́ць

~ Sie sich! — пачака́йце!, пацярпі́це!

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)