паме́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. памеркнуў, ‑нула і памерк, ‑ла; зак.

1. Страціць паступова яснасць, яркасць; пацямнець. Памерк дзень, пагас. Колас. Марознаю стынню паветра дрыжыць, Памеркла ад сцюжы гара... Кляшторны.

2. перан. Страціць жыццярадаснасць, весялосць. Рагатуха, якая так кідалася ў вочы здалёк сярод іншых дзяўчат, раптам памеркла, зрабілася сціплай і ціхай школьніцай. Карпюк.

3. перан. Страціць сэнс, значэнне. Жыццё неяк памеркла адразу, стала шэрым, панурым. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

счарне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Стаць чорным, пачарнець. Адліга. Капае са стрэх, І вецер дзьме вільготны з поўдня, Счарнеў і асядае снег. Грахоўскі. У нас — не змерзла ніводнага каліва, а ў беднага імянінніка нават бульбоўнік увесь счарнеў. Дубоўка. А бацька, стары ўжо чалавек, счарнеў увесь за гэтыя тыдні. Кулакоўскі.

2. Пацямнець. Неба над лесам зусім счарнела ад хмар. Быкаў. / у безас. ужыв. Наставала ноч. Пара было дамоў. Але Грыша яшчэ доўга стаяў на сваёй строме. Толькі калі зусім счарнела, ён нехаця пасунуўся на ціхія Паронькі. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перахо́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Прызначаны для пераходу куды‑н. Пераходны тунель. Пераходны люк.

2. Які з’яўляецца пераходам ад аднаго стану да другога; прамежкавы. Пераходны перыяд. Пераходныя гаворкі. □ Гэта была пераходная пара года: яшчэ не дыхаў зазімак, але і сівец, што кусціўся пад дубам, не паспеў пацямнець ад дажджоў. Даніленка. [Раіса] была ў тым пераходным узросце, калі забываюцца дзіцячыя гульні, калі дзяўчына лічыць сябе ўжо дарослай і баіцца, што цікавасць да малодшых будзе вытлумачана як уласная нясталасць. Шамякін.

3. Які перадаецца, пераходзіць ад аднаго да другога. Пераходны чырвоны сцяг. Пераходны вымпел.

4. Які пераходзіць, пераносіцца на наступны год. Пераходныя сумы. Пераходныя фонды. Пераходная тэма.

5. У граматыцы — якому ўласціва пераходнасць і які патрабуе пасля сябе дапаўнення ў вінавальным склоне без прыназоўніка (пра дзеяслоў). Пераходныя і непераходныя дзеясловы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сма́га1 ‘моцнае жаданне піць’, ‘недахоп вільгаці, суша, спёка’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Бяльк., Пятк. 2, Шат., Нік. Очерки, Касп., Байк. і Некр., ТС, Сл. ПЗБ), сма́га, сьмя́га ‘тамленне, млосць’, сма́га ‘белы згустак на губах’ (Ласт., Варл.), ‘засмягласць вуснаў пры гарачцы’, ‘іржа на збожжы’ (Арх. Федар.), ‘марыва ад спёкі’, ‘загар’ (Гарэц.), сма́гнуць ‘знемагаць, мучыцца ад смагі, гарачыні’, ‘перасыхаць, сохнуць (пра губы, горла, рот)’ (ТСБМ, Шат., Касп., Бяльк.; драг., З нар. сл.; пух., Сл. ПЗБ), ‘марнець’ (ганц., Сл. ПЗБ), сма́жыць ‘гатаваць на агні (мяса, рыбу, грыбы і пад.)’, безас. ‘пра сухасць у роце, выкліканую смагай’, ‘апякаць прамянямі, паліць (пра сонца)’ (ТСБМ, Нас., Байк., Шат., Сцяшк., ТС, Сл. ПЗБ, ЛА, 4). Укр. сма́га, сма́гнути, сма́жити ‘тс’, рус. зах., паўд. сма́га, сма́гнуть, смя́гнуть, сма́жить ‘тс’, стараж.-рус., ст.-рус., ц.-слав. смага ‘агонь; сухасць; гарачка’, ст.-польск. smaga ‘сухасць у роце’, smażyć ‘сушыць, падпякаць’, в.-луж. smaha ‘загар’, smahnyć, smažíc, н.-луж. smaga ‘апёк; поле пад парам’, smagnuś, smažyś, чэш. старое smaha, smáha ‘пах нечага спаленага’, smahnouti ‘сохнуць, сушыцца’, славац. smažiť ‘сушыць’ харв. дыял. smȁga ‘вялікая прагавітасць’, серб.-харв. сма̀гнутипацямнець, загарэць’, славен. smága ‘смуглая скура’, smágniti ‘тужыць’. Цяжка звесці да адной праформы. Прасл. *smaga выводзяць з *smažiti ‘сушыць на сонцы’ па тыпу *slava*slaviti (гл. Бязлай, 3, 268), параўноўваюць з літ. smogóti ‘сушыць’ (гл. Рэйзак, 584), дзе кароткая ступень вакалізму суадносіцца з *smagnǫti ‘тс’. Вакалізм славянскіх слоў тлумачыцца ўплывам *pražiti ‘пражыць’ і роднасных, аднак поўнасцю прыняць версію перашкаджаюць формы з каранёвым ‑o‑ (гл. смаголь). Махэк₂ (559) набліжае гэтыя словы да ням. schmachten ‘сохнуць, мучыцца смагай або голадам’. Гл. Фасмер, 3, 663 з іншай літ-рай, Шустар-Шэўц, 1317. Міклашыч (311) і Праабражэнскі (2, 333) адносяць сюды ж смуглы (гл.) з іншай ступенню чаргавання. Паводле Куркінай (Этимология–1985, 11), для праславянскага стану характэрна этымалагічнае гняздо з чаргаваннем асноў *smeg‑/*smog‑/*smaga. Гл. яшчэ смяга.

Сма́га2, смага́ ‘налёт пылу, копаці’ (смарг., чэрв., Сл. ПЗБ). Семантычная кантамінацыя смага і смуга (гл.).

Сма́га3 ‘гора, бяда’, сма́гнуць ‘гараваць, бедаваць’ (слуц., Моўныя адзінкі і кантэкст, Мн., 1992, 268), сма́га ‘гора, бяда, няшчасце’ (Сл. рэг. лекс.). Параўн. укр. дыял. смага́ ‘бяда’. Няясна; магчыма, працяг семантычнага развіцця смага1 (гл.), сма́гнуць. Параўн. ЕСУМ, 5, 315.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

светI м.

1. святло́, -ла́ ср.; (освещение — ещё) асвятле́нне, -ння ср.; (рассвет — ещё) світа́нне, -ння ср., світа́нак, -нку м., до́світак, -тку м., дасве́цце, -цця ср.;

дневно́й свет дзённае святло́;

лече́ние си́ним све́том лячэ́нне сі́нім святло́м;

ско́рость све́та ху́ткасць святла́;

со́лнечный свет со́нечнае святло́;

электри́ческий свет электры́чнае святло́;

на свету́, в свету́ на святле́; (под влиянием освещения) ад святла́;

2. (источник освещения) святло́, -ла́ ср.;

погаси́ть свет патушы́ць святло́;

3. (освещённое пространство) святло́, -ла́ ср.;

вы́йти на свет вы́йсці на святло́;

до све́ту да світа́ння, на до́світку, на зо́лку;

ни свет ни заря́ яшчэ́ і на дзень не займа́лася;

в све́те (чего-л.) у святле́ (чаго-небудзь);

свет и́стины святло́ і́сціны;

све́ту не взви́деть (аж) стаць цёмна (пацямне́ць) у вача́х;

предста́вить в вы́годном све́те пада́ць у вы́гадным святле́;

ба́тюшки све́ты! ба́цюхны!

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

во́ка, ‑а; мн. во́чы, Р вачэ́й, Д вача́м Т вача́мі і вачы́ма, М аб вача́х; н.

1. Орган зроку. Анатомія вока. Заплюшчыць вочы. Хворыя вочы. // Позірк; погляд. Адвесці вочы. Сустрэцца вачамі. □ Тым часам дзядзька ненарокам Глядзеў на човен добрым вокам. Колас.

2. Здольнасць бачыць; зрок. Зоркія вочы. Слабыя вочы. Пільнае вока.

3. толькі адз. Здольнасць бачыць, набытая ў працэсе жыццёвага вопыту. Бывалае вока. Звыклае вока. Гаспадарчае вока. Вернае вока.

•••

Абвесці вачамі гл. абвесці.

Адбіраць вочы гл. адбіраць.

Адвесці вочы гл. адвесці.

Адкрыць вочы каму гл. адкрыць.

Адным вокам (глянуць, паглядзець, зірнуць і пад.) — мімалётна глянуць, убачыць каго‑, што‑н.

Аж вочы на лоб вылазяць (лезуць); вочы на лоб палезлі — вочы шырока адкрыліся, вытарашчыліся (ад здзіўлення, страху, пры падняцці цяжару).

Аж іскры з вачэй пасыпаліся гл. іскра.

Акінуць вокам (вачыма) гл. акінуць.

Бегчы за вачыма гл. бегчы.

Берагчы як (зрэнку) вока гл. берагчы.

Благія вочы — тое, што і ліхія вочы.

Валовыя вочы — вялікія, лупатыя, невыразныя вочы.

Вачэй не адарваць гл. адарваць.

Вачэй не звесці гл. звесці.

Вачэй не зводзіць гл. зводзіць.

Вачэй не паказваць гл. паказваць.

Вока (зуб) гарыць на што — пра моцнае жаданне мець, атрымаць што‑н. Шмат у каго гарэла вока на гэтае пыльнае месца, але не было за што зачапіцца, каб зняць чалавека і паставіць другога. Сабаленка.

Вока на вока; з вока на вока — без сведак, сам-насам.

Вока не запарушыць каму гл. запарушыць.

Вока не мець гл. мець.

Вока ў вока, вочы ў вочы — блізка адзін да другога.

Вокам не згледзець гл. згледзець.

Вокам не маргнуць гл. маргнуць.

Вон з вачэй — прэч.

Вочы адкрыліся ў каго — пра таго, хто зразумеў сутнасць чаго‑н., убачыў тое, чаго нейкі час не заўважаў.

Вочы б мае не бачылі — аб чым‑н. непрыемным, чаго не хочацца бачыць.

Вочы выбіраць гл. выбіраць.

Вочы драць гл. драць.

Вочы загарэліся (гараць) — пра таго, каму вельмі моцна нечага захацелася.

Вочы замазваць гл. замазваць.

Вочы на мокрым месцы — пра таго, хто часта плача.

Вочы на патыліцы — пра таго, хто патрэбнага не бачыць.

Вочы павылазілі — пра таго, хто не бачыць, не заўважае чаго‑н.

Вочы прагледзець гл. прагледзець.

Вочы прадраць гл. прадраць.

Вочы працерці гл. працерці.

Вочы разбягаюцца гл. разбягацца.

Выесці вочы гл. выесці.

Выкінуць на вока гл. выкінуць.

Вылупіць вочы (бельмы) гл. вылупіць.

Выплакаць (усе) вочы гл. выплакаць.

Вырасці на вачах гл. вырасці.

Вырасці ў чыіх‑н. вачах гл. вырасці.

Глядзець вачамі каго або чыімі гл. глядзець.

Глядзець другімі вачамі на каго-што гл. глядзець.

Глядзець нядобрым (косым) вокам гл. глядзець.

Глядзець прама ў вочы гл. глядзець.

Глядзець праўдзе ў вочы гл. глядзець.

Глядзець смерці ў вочы гл. глядзець.

Дваіцца ў вачах гл. дваіцца.

Дзе вочы падзець гл. падзець.

Для адводу вачэй гл. адвод.

Добрыя вочы — у забабонах — магічная сіла зроку, здольная прыносіць толькі дабро.

Есці вачамі гл. есці.

Жадзён на вока гл. жадзён.

З адкрытымі вачамі (рабіць што, ісці) — смела, адчуваючы сябе правым.

З завязанымі вачамі — неабачліва, не раздумваючы.

З п’яных вачэй — у стане ап’янення.

За вочы (абгаварыць, абазваць, назваць і пад.) — завочна, не ў прысутнасці. І называлі ўсе яго і за вочы і ў вочы — Міхаіл Іванавіч. Крапіва.

Забегалі вочы (вочкі) — пра сквапнага, зайздроснага чалавека або пра таго, хто гаворыць няпраўду.

Закаціць вочы гл. закаціць.

Закрыць вочы каму гл. закрыць.

Закрыць вочы на што гл. закрыць.

Заліць вочы гл. заліць.

Засціць вочы гл. засціць.

Затуманіць вочы гл. затуманіць.

Звесці вочы гл. звесці.

Змераць вокам (вачамі) гл. змераць.

Знікнуць з вачэй гл. знікнуць.

(Зрабіць) вялікія вочы — вельмі здзівіцца.

Каб мае вочы не бачылі — прагнаць каго‑н. або не жадаць бачыць што‑н.

Казеліць вочы гл. казеліць.

Калоць (у) вочы каму гл. калоць.

Кідацца ў вочы гл. кідацца.

Краем вока гл. край.

Куды вочы глядзяць — абы-куды, без пэўнай мэты.

Куды ні кінь вокам гл. кінуць.

Лашчыць вока гл. лашчыць.

Лезці сляпіцаю (асою) у вочы гл. лезці.

Лезці ў вочы гл. лезці.

Ліхія (благія) вочы — у забабонах — магічная сіла зроку, здольная прыносіць няшчасце.

Лыпаць вачамі гл. лыпаць.

Мазоліць (намазоліць) вочы гл. мазоліць.

Матылі ў вачах гл. матыль.

Мець (не мець) вока на каго гл. мець.

Мець на воку каго-што гл. мець.

Мець пільнае вока гл. мець.

Мець свае вочы і вушы гл. мець.

Муляць вочы каму гл. муляць.

Набіць вока гл. набіць.

На вачах чыіх ці каго — а) на віду, у прысутнасці каго‑н.; б) увачавідкі. [Трахім Пятровіч:] — Вясна на вачах сушыць поле. Краўчанка.

На вока (вызначыць, прыкінуць і пад.) — прыблізна.

На воку (вачах) — пад наглядам, на відавоку.

На вочы лезці гл. лезці.

На вочы не напускаць каго гл. напускаць.

На вочы не пападацца (не паказвацца) — не сустракацца сам-насам, не быць на віду.

На свае (ўласныя) вочы бачыць гл. бачыць.

На свежае вока — вокам пабочнай асобы.

Не акінуць вокам гл. акінуць.

Не ведаць (не знаць), куды (дзе) вочы дзець (надзець) гл. ведаць.

Не верыць сваім вачам гл. верыць.

Не глядзець ні вока ні бока гл. глядзець.

Не спускаць вока (вачэй) з каго-чаго гл. спускаць.

Не ў воку — у няміласці. Ганька.. злуецца на таго, хто ў маткі не ў воку. Васілевіч.

Не ўзняць вачэй гл. узняць.

Некуды вачэй дзець гл. дзець.

Ні на вочы — не цярпець, не хацець бачыць каго‑, чаго‑н.

Няма вока за кім гл. няма.

Няма дзе вачэй схаваць (ад сораму) гл. схаваць.

Па вачах бачыць гл. бачыць.

Падняць вочы гл. падняць.

Паказацца на вочы гл. паказацца.

Паказаць вочы гл. паказаць.

Папасціся (трапіць) на вочы (вока) каму гл. папасціся.

Папова вока — пра зайздроснага чалавека.

Паставіць вочы на каго гл. паставіць.

Перавесці вочы гл. перавесці.

Песціць вочы гл. песціць.

Пляваць у вочы гл. пляваць.

Прабегчы вачамі гл. прабегчы.

Правесці вокам (вачамі) гл. правесці.

Прадраць вочы гл. прадраць.

Пранізаць вачамі гл. пранізаць.

Прапасці з вачэй гл. прапасці.

Праўда вочы коле гл. праўда.

Праўду-матку ў вочы рэзаць гл. рэзаць.

Працерці вочы гл. працерці.

Прыкінуць вокам гл. прыкінуць.

Пусціць дым (туман) у вочы гл. пусціць.

Рабіць вялікія вочы гл. рабіць.

Гадаваць вока гл. радаваць.

Раса вочы выесць гл. раса.

Раскрыць вочы каму гл. раскрыць.

Свежае вока — чалавек (звычайна супрацоўнік рэдакцыі газеты), які чытае паласу з мэтай выяўлення ў яе матэрыялах моўных недакладнасцей і якому матэрыялы гэтага нумару газеты незнаёмы.

Свяціць вачыма гл. свяціць.

Соль табе ў вочы гл. соль.

Спаць адным вокам гл. спаць.

Стаяць на вачах гл. стаяць.

Стаяць (паўстаць) перад вачамі (у вачах) гл. стаяць.

Страляць вачамі гл. страляць.

Стрыгчы вачамі гл. стрыгчы.

Сысці з вачэй гл. сысці.

Сячы ў вочы гл. сячы.

Таропіць вочы гл. таропіць.

Тыкаць (тыцкаць) у вочы гл. тыкаць.

У вачах пацямнела гл. пацямнець.

У вачах чыіх — у думках, уяўленні каго‑н.

У вочы не бачыць гл. бачыць.

У вочы сказаць (казаць) гл. сказаць.

У сабакі вачэй пазычыць (пазычыўшы) гл. пазычыць.

Узяць на вока гл. узяць.

Упасці (укінуцца) у вока — запомніцца, спадабацца.

Упіцца вачамі гл. упіцца.

Ускінуць вочы гл. ускінуць.

Уставіць вочы гл. уставіць.

Хаваць вочы гл. хаваць.

Хоць ты ў вочы плюнь гл. плюнуць.

Цешыць (пацяшаць) вока гл. цешыць.

(Цёмна) хоць вока выкалі — вельмі цёмна, нічога не відно.

Чортава вока — вельмі глыбокае, бяздоннае месца на балоце.

Чытаць у вачах гл. чытаць.

Чэзнуць на вачах гл. чэзнуць.

Шукаць вачамі гл. шукаць.

(Як) бяльмо на воку гл. бяльмо.

Як вока схопіць — як толькі можна ўбачыць, як толькі далёка бачыць вока.

Як вокам ахапіць (акінуць, згледзець, скінуць) гл. ахапіць.

Як вокам маргнуць гл. маргнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)