near the bone

а) ве́льмі патрабава́льны

б) ама́ль непрысто́йны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

overnice

[,oʊvərˈnaɪs]

adj.

а) празьме́рна вы́танчаны

б) празьме́рна патрабава́льны, прыдзі́рлівы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

slave driver

1) нагля́днік над раба́мі

2) ве́льмі патрабава́льны працада́вец

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

прэтэнцыёзны

(рус. претенциозный, ад фр. pretentieux = патрабавальны)

1) надуманы, манерны (напр. п-ая архітэктура);

2) які прэтэндуе на значнасць, арыгінальнасць (напр. п-ыя паводзіны).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

НАРАЎЧА́ТАЎ (Сяргей Сяргеевіч) (3.10.1919, г. Хвалынск Саратаўскай вобл., Расія — 22.7.1981),

рускі паэт. Герой Сац. Працы (1979). Скончыў Маскоўскі ін-т філасофіі, л-ры, гісторыі і Літ. ін-т імя М.​Горкага (абодва 1941). Гал. рэдактар час. «Новый мир» (з 1974). Паэт. зб-кі «Касцёр» (1948), «Салдаты свабоды» (1952), «Патрабавальны падарожнік» (1963) пераважна на ваен. тэматыку. У кн. «Чвэрць стагоддзя», «Пёс, дзяўчо і паэт» (абедзве 1965), «Шыр» (1979) вершы, звернутыя да гісторыі і сучаснасці Айчыны, матывы пераемнасці пакаленняў, філас. роздум пра перажытае. Аўтар паэм «Праліў Екацярыны» (1956), «Васіль Буслаеў» (цалкам апубл. 1973), «Франтавая вясёлка» (1979), апавяданняў, літ.-крытычных кн. «Лірыка Лермантава. Нататкі паэта» (1964), «Паэзія ў руху» (1966), «Незвычайнае літаратуразнаўства» (1970), «Жывая рака» (1974), успамінаў «Мы ўваходзім у жыццё» (1978) і інш. Творчасць Н. адметная грамадзянскасцю, яснасцю і прастатой стылю. На бел. мову асобныя яго вершы пераклаў С.​Гаўрусёў.

Тв.:

Собр. соч. Т. 1—3. М., 1977—78;

Избр. произв. Т. 1.—2. М., 1988.

Літ.:

Грудцова О.М. Сергей Наровчатов. М., 1971.

С.С.Нараўчатаў.

т. 11, с. 148

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

разбо́рлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, які лёгка разабраць, успрыняць на слых, зрокам і пад.; выразны. Разборлівы почырк.

2. Патрабавальны, строгі ў выбары або ацэнцы каго‑, чаго‑н. Больш разборлівыя танцоры, якім надакучыць прасіць прабачэння за штуршкі, пакідаюць залу з жалем, уздыхаючы: — Эх, нават і сёння не дадуць патанцаваць. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

critical [ˈkrɪtɪkl] adj.

1. крыты́чны;

a critical analysis крыты́чны ана́ліз;

be critical of smb. крытыкава́ць каго́-н.

2. выраша́льны, перало́мны, крыты́чны;

a critical moment крыты́чны мо́мант

3. патрабава́льны, перабо́рлівы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

перабо́рлівы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Вельмі патрабавальны, капрызны пры выбары каго‑, чаго‑н. Пераборлівы да яды. □ Неяк адна пераборлівая пакупніца патрабавала, каб ёй выбралі самыя лепшыя апельсіны. Прокша. — [Дзікі] не пераборлівыя, — кажа Дзямід, — і на апетыт паскардзіцца не могуць. В. Вольскі. [Таня:] — Відаць, вы пераборлівы вельмі, калі да гэтага часу жонкі не знайшлі сабе па густу. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

fastidious

[fæˈstɪdiəs]

adj.

1) патрабава́льны; перабо́рлівы

2) вы́танчаны

a fastidious mind or taste — вы́танчаны ро́зум або́ густ

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

precise

[prɪˈsaɪs]

adj.

1) дакла́дны; выра́зны; азна́чаны, акрэ́сьлены

2) акура́тны, выра́зны, я́сны (по́чырк)

3) патрабава́льны, пэданты́чны, пі́льны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)