начле́жнік, ‑а, м.

1. Чалавек, які часова начуе дзе‑н. На вялікім куфры старой, на сенніку і з падушкай — усё як і трэба — спаў начлежнік. Брыль.

2. Той, хто пасе коней ноччу. Начлежнікі-канапасы, пазакручваўшыся ў кажухі, спалі, прытуліўшыся адзін да аднаго. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чаба́н, ‑а, м.

Пастух, які пасе авечы статак. І гнаў чабан свой статак летам На вадапой праз стэп сівы, А моцны вецер выў над стэпам, Сухі ламаючы кавыль. Прыходзька. У скалы мёд зносяць руплівыя пчолы, Чабан грае песню на зурне вясёлай. Купала.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цяля́ н. Kalb n -(e)s, Kälber;

◊

дзе Мака́р цяля́т не пасе́ разм. ≅ wo der Pféffer wächst; wo Fuchs und Háse einánder gute Nacht ságen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Па́стар 1, па́стыр ’пратэстанцкі святар’, ’кіраўнік паствы’ (ТСБМ, Яруш., Др.-Падб., Касп.), ст.-бел. пастеръ, пастэръ ’тс’ (1580 г.) запазычаны са ст.-польск. paster, якое праз ням. Pastor з лац. pastor ’які пасе, пастух’ — дзеепрыметніка ад дзеяслова pascere ’пасці’ (Праабражэнскі, 2, 24; Фасмер, 3, 214; Голуб-Ліер, 362; Булыка, Лекс. запазыч., 173).

П́астар 2 ’старэйшы пастух’ (браг., Шатал.). Да пасты́р (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ладу́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Уст.

1. Род патранташа ў кавалерыстаў, якім карысталіся да першай сусветнай вайны. // Сумка для пораху, шроту ў паляўнічых.

2. Набой для стрэльбы; трубачка ў форме гільзы з порахам і шротам для аднаго зараду. Надзеў [дзед Талаш] праз плячо паляўнічую .. торбу на шырокім пасе, дастаў ладункі з порахам. Колас.

[Ад польск. ładunek — зарад.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарапа́ха, ‑і, ДМ ‑пасе, ж.

1. Жывёліна атрада паўзуноў з касцявым панцырам, якая вельмі павольна рухаецца на кароткіх лапах, што разам з хвастом і галавой могуць уцягвацца ў панцыр. Балотная чарапаха. □ [Цётка:] — Пойдзем да нас. У нас ёсць папугайчык і чарапаха. Гарбук.

2. зб. Рагавыя шчыткі панцыра гэтай жывёліны, якія ідуць на дробныя вырабы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́свіць, пасу, пасеш, пасе; пасём, пасяце, пасуць і пасу, пасвіш, пасвіць; пасвім, пасвіце; пр. пасвіў, ‑віла; заг. пасі; незак., каго-што.

Наглядаць за жывёлай, птушкай у час знаходжання яе на пашы. Коней папраўдзе не трэба было пасвіць, толькі пільнаваць ад ваўкоў, якіх у Маргах вадзілася шмат. Чарнышэвіч. — Эге! — круціў стары Юрка сівой галавой, — а я, нябогі, яшчэ сам, як быў маладым хлопцам, пасвіў быдла пад Дубамі. Колас. // Выпускаць (жывёлу, птушку) на пашу, на падножны корм. Рыгор вядзе каня ў Паўлюкову віку, а Паўлюк у гэты ж час пасвіць кабылу ў Рыгоравай канюшыне. Казека. У зарасніку пачалі [суседзі] пасвіць сваіх коней ды цялят, куды ганялі іх з вёскі. Галавач.

•••

Дзе і Макар коз не пасе гл. дзе.

Спаць і курэй пасвіць гл. спаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цяля́ і цялё, ‑ляці; мн. ‑ляты, ‑лят; н.

1. Дзіцяня каровы. На пустых палянках у садзе пасвяцца цяляты. Бядуля. Недзе ў хляве сумавала ахрыплым голасам цялё. Чорны. // Дзіцяня ласіхі, аленя і пад. Следам за .. [зубрам] выходзіць на паляну ўвесь статак. Тут і маладыя зубры, і падлеткі, і дарослыя зубрыцы з цялятамі, падобнымі на буйных, калматых медзведзянят. В. Вольскі.

2. перан. Пра бязвольнага, безадказнага ці занадта прастадушнага, няхітрага чалавека. «Цяля!» — у думках вылаяў сябе Кулік. Гурскі.

•••

Гнілому цяляці хваста не адарве гл. адарваць.

Дзе і Макар цялят не пасе — тое, што і дзе і Макар коз не пасе (гл. дзе).

У бога цяля ўкрасці гл. украсці.

Цяляты язык аджавалі (ад’елі) каму, у каго — пра таго, хто не можа або не хоча сказаць што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпа́свіць, ‑пасу, ‑пасеш, ‑пасе; ‑пасём, ‑пасяце і ‑пасу, ‑пасвіш, ‑пасвіць; ‑пасвім, ‑пасвіце; пр. прыпасвіў, ‑віла; заг. прыпасі; зак., каго-што.

Разм.

1. Папасвіць дадаткова. Сёння мы з Міхасём пастараліся вельмі ўдала, — прыпасвілі сваіх кароў на панскім лузе. Брыль.

2. Трохі спасвіць, патравіць. [Тонік] ужо трэці дзень асцерагаўся Сямёна Мокуця. Летась ён гэтак выратаваўся ад Мартына Корсака, калі прыпасвіў яго авёс. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пасту́х ’той, хто пасе статак’ (ТСБМ, Яруш., Юрч., Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ), ’статак’ (Юрч.). Укр., рус. пасту́х, польск. pastuch, чэш. pastuch(a) > балг. пастух ’пастух’; славен. pastúh ’каварны чалавек’; ’жарабец’, серб.-харв. па̀стух, макед. пастув, н.-луж. устар. pastuch ’тс’, ст.-слав. пастоухъ ’пастух, правадыр’. Прасл. pastuxъ утворана ад дзеяслова pasti ’пільнаваць, даглядаць скаціну на пашы’ і pasti ’coire (cum equa)’ пры дапамозе суфікса ‑uxъ, пашыранага экспрэсіўным якое паходзіць ад дзеясловаў на ‑tati, ‑ъtati, напрыклад, šepъtati ∼ рус. шепту́ха (Слаўскі, SP, 1, 74). Мсцісл. пасту́х, пусту́х ’статак’ звязваецца са значэннем ’жарабец (як самец, правадыр статку)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)