плытаво́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Параход, які вядзе плыты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

parostatek, ~ku

parostat|ek

м. параход

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

трансакія́нскі, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з рухам цераз акіян. Трансакіянскі параход.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

барка́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Вялікая шматвёславая лодка.

2. Невялікі параход або цеплаход, які буксіруе грузавыя судны.

3. У гарбарнай і футравай вытворчасці: цыліндрычны бак для перамешвання скур у вадкасці.

|| прым. барка́сны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Überseedampfer

m -s, - акіцнскі парахо́д, ла́йнер

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Schlppdampfer

m -s, - буксі́р, буксі́рны парахо́д

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

трамва́й, -я, мн. -і, -яў, м.

Гарадская наземная электрычная чыгунка, а таксама поезд гэтай чыгункі, які складаецца з аднаго або некалькіх вагонаў.

Рачны трамвай — невялікі пасажырскі параход, які курсіруе па рацэ ў межах горада.

|| прым. трамва́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запе́ніць сов. запе́нить; вспе́нить;

парахо́д ~ніў ваду́ — парохо́д запе́нил (вспе́нил) во́ду

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Перахо́д1 ’эпідэмія якой-небудзь няцяжкай хваробы’ (стаўб., З нар. сл.), піряхо́д ’пераход часу пасля прымятага’ (Юрч. СНЛ), сюды ж перэхо́дзіць ’перахадзіць за тэрмін (аб карове)’, ’пераходзіць з аднаго месца на другое, у другі стан’ (ТС), пераходка ’брод’ (добр., Мат. Гом.). Да пера- і хадзі́ць, ісці (гл.).

Пераход2параход’ (Некр., ТС). Пад уплывам народнай этымалогіі з параход (гл.) — пры ад’ідэацыі лексемы пераход — як ’сродак, пры дапамозе якога можна пераправіцца з аднаго месца ў іншае’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трансакія́нскі

(ад транс- + акіян)

які перасякае акіян (напр. т. параход, т-ая кабельная лінія сувязі).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)