Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
парахо́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
Судна з паравым рухавіком.
Плысці на параходзе.
|| прым.парахо́дны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
парахо́дм. парохо́д
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
парахо́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Судна, якое прыводзіцца ў рух паравым рухавіком, паравой турбінай. Папыхваючы дымком, да прыстані набліжаўся параход.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Параход 2/151, 460; 8/107; 10/109; 11/105
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАХО́Д, паравое судна,
марское або рачное самаходнае судна, якое прыводзіцца ў рух паравой машынай ці паравой турбінай.
П. з паравой машынай Дж.Уата пабудаваны ў 1802 у Вялікабрытаніі. У 1807 у ЗША Р.Фултан пабудаваў колавы рачны П. У Расіі першае судна з паравой машынай (землечарпалка) створана ў 1810; марскі П. («Елізавета», для зносін паміж Пецярбургам і Кранштатам) — у 1815. Напачатку П. былі колавыя, з 1840-х г. — з грабным вінтом. З сярэдзіны 20 ст. П. выцясняюцца больш эканамічнымі цеплаходамі (з рухавіком унутр. згарання). У СССР з 1958 буд-ва П. спынена. Сучасныя П. з паравой (або газавай) турбінай наз. турбаходамі, турбаэлектраходамі (гл.Электраход).
Параходы: 1 — буксір з грабным колам (1801; Шатландыя); 2 — рачны пасажырскі (19 ст., ЗША).
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Параход ’судна, якое прыводзіцца ў рух паравым рухавіком, паравой турбінай’ (ТСБМ). З рус.парохо́д ’тс’, якое, магчыма, утворана ад пар і ходить паводле пешеход, самоход і не з’яўляецца калькай зах.-еўрап. назваў (гл. Трубачоў у Фасмера, 3, 209).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
двухгадзі́нны, -ая, -ае.
1. Які працягваецца дзве гадзіны.
Д. даклад.
2. Які прыбывае ці ад’язджае ў дзве гадзіны (пра цягнік, параході пад.; разм.).
Д. параход.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
двухпа́лубны, -ая, -ае.
Які мае дзве палубы (пра карабель, самалёт).
Д. параход.
Д. аэробус.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)