Жэ́ґліць ’паліць’ (шчуч., З нар. сл., 42). В.-луж. žehlic ’прасаваць’, ’мігцець’, žehlić so ’тлець’, чэш. žehliti ’прасаваць’, разм. ’скардзіцца’, славац. zehliť ’прасаваць’. Улічваючы выбухны характар ґ і геаграфію, відаць, з польск., дзе зафіксавана żeglić ’слаба паліцца, тлець’. Паходжанне слова звязана з жэгаць, жыгаць, жгаць (гл.), прычым, калі дапускаць рэдуплікацыю, магчыма гаварыць і аб варыянтнасці l‑r (параўн. серб.-харв. жа̏грити ’паліць’, рус. дыял. жа́грить ’моцна паліць печ’), падобнай да вар’іравання журацьжуляць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

polać się

pola|ć się

зак. паліцца; пацячы; заструменіць;

~ła się krew — палілася кроў;

~ły się łzy — пацяклі слёзы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

прагарэ́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

1. Зрабіцца дзіравым ад агню. Страха можа прагарэць, агонь возьме яе з сярэдзіны, і яна загарыцца адразу ўся. Пташнікаў.

2. Згарэць зусім, ператварыцца ў вуглі. Дровы ў печы прагарэлі. // Скончыць гарэць, паліцца. Печ прагарэла.

3. перан. Разм. Пацярпець няўдачу, абанкруціцца, разарыцца. [Біржа] няспынна паведамляе, хто сёння нечакана разбагацеў, а хто прагарэў. «Звязда».

4. Гарэць некаторы час. Ліхтар прагарэў усю ноч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жа́риться

1. (подвергаться действию жара) пячы́ся; сма́жыцца; сква́рыцца; пра́жыцца, прэ́гчыся;

2. (находясь в жарком месте) разг. пячы́ся;

3. страд. пячы́ся; сма́жыцца; сква́рыцца; пра́жыцца, прэ́гчыся; палі́цца; см. жа́рить 1, 2.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хлы́нуть сов., в разн. знач. хлы́нуць; (о дожде — ещё) лі́нуць; (о жидкости) лі́нуцца, палі́цца; (двинуться большой массой — ещё) ры́нуць, ры́нуцца, павалі́ць;

толпа́ хлы́нула на пло́щадь нато́ўп ры́нуў (ры́нуўся, павалі́ў) на пло́шчу.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

gush

[gʌʃ]

1.

v.i.

1) хлы́нуць; ры́нуцца; палі́цца (рапто́ўна), пацячы́ пато́кам

2) informal выліва́ць свае́ пачу́цьці, выліва́цца

2.

n.

1) мо́цны пато́к (вады́, на́фты, крыві́, сьлёзаў)

2) вы́бух -у m. (гне́ву)

3) informal шчы́рае прызна́ньне, шчы́рыя гу́таркі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

распалі́цца, ‑палюся, ‑палішся, ‑паліцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Моцна нагрэцца ад агню, жару, спёкі. Праз некалькі хвілін чыгунная печ гудзела на ўсю хату, а бляшаная труба распалілася аж дачырвана. Шашкоў. І хоць час быў яшчэ ранні, усё вакол паспела ладна пагрэцца. Асабліва распаліліся рэйкі, — гэта адчувалася нават праз абутак. Васілёнак.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць гарэць, разгарэцца. Дровы распаліліся.

3. перан. Моцна ўзрушыцца, расхвалявацца; разгневацца. Гендарсан распаліўся да таго, што гатовы быў сам біць мужыкоў. Чарнышэвіч. Лявон яшчэ больш распаліўся і, рвануўшы рукі ўніз і наперад, абшчапіў Ціханава тулава тугім абручом. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пралі́цца, ‑льецца і ‑ліецца; зак.

1. Пацячы, паліцца. Выпадае мокры снег ці пральецца дождж-абліваха, і стане зорка [на абеліску] чырвоная, такая, якой і павінна быць. Шашкоў. Густыя асеннія хмары, што вось-вось гатовы праліцца дробным нудным дажджом, нізка плылі над лесам. Няхай. Там, дзе пралілася кроў прыгажуні Аліі і смелага юнака Касыма, выраслі яркія пунсовыя макі. Даніленка. Горкіх матчыных слёз праліецца нямала, Бо сыноўняя кроў на пялёсткі упала. Бачыла.

2. перан. Распаўсюдзіцца, разнесціся (пра святло, пах і пад.). Павеяла з мора азёрным цяплом, І водар паўднёвы праліўся... Глебка. — Жыве! — пралілося гарачай радасцю па ўсім целе. Кулакоўскі. // перан. Паэт. Раздацца, пранесціся (пра гукі). Дзесьці песня пральецца, — Маці чуецца голас знаёмы. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Заю́шна ’заўзята’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. укр. заю́шитися ’станавіцца лютым’, заю́шитипаліцца (пра кроў)’, польск. zajuszyć ’заліць крывёй, раздражніць, раздражніцца’, ст.-польск. zajuszyć ’раз’юшыцца’, zajuszony ’раз’юшаны’, н.-луж. zajušyś ’запэцкаць гнаявой жыжкай (юшкай)’, чэш. zajíšiti ’развесці юшкай’. Параўн. юшыць ’біць па вушах’ (Нас.). Відаць, зыходным трэба лічыць юшка ’кроў’ < ’жыжка’, ’суп’, вядомае шэрагу слав. моў, а не uxo ’вуха’, дзе звычайна пратэтычнае v‑, а не j‑. Ст.-польск. juszyć ’крывавіць’ добра перадае пераходную семантычную ступень, адкуль і zajuszyć. Паколькі чэш. і серб.-луж. маюць іншую семантычную спецыялізацыю гэтага дзеяслова, можна меркаваць, што бел. і ўкр. словы з польск., прычым адрыў ад грунту вёў да далейшай спецыялізацыі значэння: ’ударыць да крыві’ > ’станавіцца лютым’. На базе дзеяслова *заюшыць утвараўся дзеепрыметнік заюшаны, як і разʼюшаны ад разʼюшыць. Гэты дзеепрыметнік мог потым фанетычна змяніцца ў заюшны ў выніку страты ненаціскнога а, адкуль і прыслоўе. Не выключана і прамое ўтварэнне прыметніка ад дзеяслова. Гл. заюха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

broil

I [brɔɪl]

1.

v.t.

1) сма́жыць, пячы́

2) палі́ць (ску́ру)

2.

v.i.

1) палі́цца, сма́жыцца, пячы́ся на со́нцы

2) Figur. кіпе́ць ад зло́сьці, за́йздрасьці; гарэ́ць ад нецярплі́васьці

3.

n.

1) мя́са, сма́жанае на агні́

2) Figur. кіпе́ньне n.

to be in a broil of indignation — кіпе́ць ад абурэ́ньня

II [brɔɪl]

1.

n.

сва́рка, бо́йка f.; крык, га́лас -у m.

2.

v.i.

свары́цца, ва́дзіцца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)