Рызава́ць ’ачышчаць зерне’ (Сл. Гродз.). Няясна. Магчыма, паланізм, параўн. польск. ryzować ’выразаць на дрэве’. Хутчэй да рыззё (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вядру́гі ’гразкая частка дарогі’ (Сцяшк. МГ). Няясна. Магчыма, паланізм. Параўн. польск. wydrążać ’выдоўбваць’. Спачатку вядру́гі мела значэнне ’калдобіны, выбаі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́мжа ’доўгае з шырокімі рукавамі адзенне рэлігійнага культу’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. польск. komża ’стыхар’ (там жа, 2, 498). Паланізм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяйсцовы ’стаячы (пра ваду)’ (паст., Сл. ПЗБ). Паланізм. З польск. miejscowy ’звязаны з адным і тым жа месцамі miejsce ’месца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прэ́чыць ’пярэчыць, не згаджацца’ (Нас.), прачка ’пярэчанне, спрэчка’; ’сварка’ (Нас.; Бяльк.). Паланізм, параўн. przeczyć, przeczka ’тс’ (Цвяткоў, Запіскі, 2, 63).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прапярэ́ня, прапярэшія. прапярэнне ’перагародка’ (трак., астра в., Сняшк. Сл. і Сл. ПЗБ). Фанетычна адаптаваны паланізм, параўн. польск. przepierzeń і е ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́рга ’пчаліны хлеб’ (гродз., Сцяшк. Сл.), пэрфа ’пярга’ (свісл., Сл. ПЗБ). “Абеларушаны” паланізм pierzga ’тс’ або pierzch ’пыл, луска’, гл. пярга.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вандзі́ць ’вэндзіць’, вандзоны ’вэнджаны’ (Шатал.). Паланізм, акцэнталагічна збліжаны з іншым дзеясловам (напрыклад, русізмам капціць). Да польск. wędzie (Кюнэ, Poln., 113; Брукнер, 608).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маленко́сць ’маленства, дзяцінства’ (ТС, Яруш.). Паланізм. Параўн. польск. maleńkość < maleńki. Параўн. таксама пераклад з польск. z maleńkościзэльв. з маленькага ’змалку’ (Сцяц.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Талёвы ’высокі, стройны чалавек’ (Жд. 3). Паланізм, параўн. taljowy, прым. ад talja ’талія, стан’ (гл. талія), параўн. талісты ’стройны, зграбны’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)