(фр. migraine, ад гр. hemikrania = палавіна чэрапа)
хвароба, якая суправаджаецца прыступамі галаўнога болю, звычайна ў адной палавіне галавы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Або́рт (БРС). Запазычанне праз рускую мову ў XX ст. (Крукоўскі, Уплыў, 88), дзе ў другой палавіне XIX ст. з лац.abortus. Гл. Шанскі, 1, А, 17.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паўвало́ка, ‑і, ДМ ‑лоцы, ж.
Уст. Былая мера зямлі, роўная палавіне валокі. — Я буду працаваць на той паўвалоцы зямлі, якую і буду прасіць вас пакінуць за мною...Чарот.Як бліжэйшыя сваякі, яны арандавалі Гарасімаву паўвалоку па чвэрці кожны.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛУШЧЫ́ЦКІ Іван Мікалаевіч (20.1.1907, в. Агароднікі Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 9.9.1973),
бел. філосаф. Чл.-кар.АН Беларусі (1969). Д-рфілас.н. (1952), праф. (1953). Засл. дз. нав. Беларусі (1971). Скончыў БДУ (1930). З 1934 у АН Беларусі, з 1947 нам. дырэктара, дырэктар, заг. сектара Ін-та філасофіі і права. З 1953 заг. кафедры БДУ. Даследаваў гісторыю філас. і сацыялагічнай думкі, грамадскія ідэі ў вуснай нар. творчасці. У працы «Нарысы па гісторыі грамадска-палітычнай і філасофскай думкі ў Беларусі ў другой палавіне XIX ст.» (1958) і інш. прааналізаваў светапогляды К.Каліноўскага, Ф.Багушэвіча, А.Гурыновіча, інш. дзеячаў нац.-вызв. руху, бел. культуры.
І.М.Лушчыцкі.
Тв.:
Общественная мысль в период восстания 1863 г. Кастусь Калиновский // Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
хія́зм, ‑у, м.
1. У анатоміі — перакрыжаванне зрокавых нерваў на ніжняй паверхні прамежкавага мозга хрыбетных.
2. У лінгвістыцы — від сінтаксічнага паралелізму, пры якім у другой палавіне фразы члены сказа стаяць у адваротным парадку.
3. У выяўленчым мастацтве — крыжападобнае, сіметрычнае размяшчэнне дэталей фігуры.
[Грэч. chiasmos — размяшчэнне ў выглядзе літары «х».]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мігрэнь ’боль галавы’ (ТСБМ). З рус.мигре́нь ’тс’, якое з франц.migraine < с.-лац.hemicrania < ст.-грэч.ἡμι ’палавіна’ + κρανίον ’чэрап’: пры мігрэні боль пачынаецца ў адной палавіне галавы’ (Голуб-Ліер, 313).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
СЯМЕ́ЎСКІ Васіль Іванавіч (6.1.1849, г. Полацк Віцебскай вобл. — 4.10.1916),
расійскі гісторык народніцкага кірунку, грамадскі дзеяч. Брат М.І.Сямеўскага. Праф. (1882), д-ррус. гісторыі (1889). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1872), у 1882—86 у ім прыват-дацэнт. Вывучаў гісторыю сялянства 18—19 ст. і рабочага класа ў Расіі, вызв. рух дзекабрыстаў і петрашэўцаў. Адзін са стваральнікаў партыі нар. сацыялістаў (1906), чл. яе ЦК. У працах С. «Сяляне ў цараванне імператрыцы Кацярыны II» (т. 1—2, 1881—1901), «Сялянскае пытанне ў Расіі ў XVIII і першай палавіне XIX ст.» (т. 1—2, 1888), «Рабочыя на сібірскіх залатых промыслах» (т. 1—2, 1898), «Палітычныя і грамадскія ідэі дзекабрыстаў» (1909), «М.В.Буташэвіч-Петрашэўскі і петрашэўцы» (ч. 1, 1922) багаты архіўны матэрыял. У 1913—16 адзін са стваральнікаў і рэдактар гіст.-літ. часопіса ліберальна-народніцкага кірунку «Голос минувшего».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пяцісце́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Вялікая хата, падзеленая на дзве часткі капітальнай сцяной. Хату, бачылі ўсе, [Васіль] стаўляў не абы-якую — пяцісценку, на два пакоі!Мележ.[Падпольшчыкі] змоўклі і ў гэты час пачулі голас Гарнага ў пярэдняй палавіне маляўкінай пяцісценкі.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Галёрка (БРС). Рус.галёрка, укр.гальорка. Першакрыніцай з’яўляецца рус.галёрка, якое ўзнікла тут у другой палавіне XIX ст. Па паходжанню гэта прастамоўнае ўтварэнне ад галерея. Бел. і ўкр. словы запазычаны з рус. у новыя часы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дэ́ндзі ’дэндзі’ (БРС). Рус.де́нди, укр.де́нді. У бел. мове, магчыма, з рус. Першакрыніцай з’яўляецца англ.dandy ’тс’. У рус. мове вядома ўжо ў першай палавіне XIX ст. Фасмер, 1, 498; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 70.