палаві́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. палаві́на палаві́ны
Р. палаві́ны палаві́н
Д. палаві́не палаві́нам
В. палаві́ну палаві́ны
Т. палаві́най
палаві́наю
палаві́намі
М. палаві́не палаві́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мігрэ́нь, -і, ж.

Прыступ болю ў адной палавіне галавы.

|| прым. мігрэ́невы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бу́рса, -ы, мн. -ы, -аў, ж. (гіст.).

Назва духоўных навучальных устаноў з інтэрнатамі ў 18—1-й палавіне 19 ст.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наро́дніцтва, -а, н.

Грамадска-палітычны рух у Расіі ў 2-й палавіне 19 ст., які ідэалізаваў сялянскую абшчыну і імкнуўся цераз яе ажыццявіць ідэі сялянскай дэмакратыі і пераходу да сацыялізму, мінуючы капіталізм.

|| прым. наро́дніцкі, -ая,-ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўдзесяці́ны, ж.

Уст. Былая мера зямлі, роўная палавіне дзесяціны. Усёй зямлі ў .. [Дразда] было толькі паўдзесяціны. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няско́нчаны, ‑ая, ‑ае.

Які не даведзены да канца; незавершаны. Андрэй лёг адпачываць у няскончанай палавіне хаты. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўква́рта, ‑ы, ДМ ‑рце, ж.

Разм. Даўнейшая мера вадкіх і сыпкіх рэчываў, роўная палавіне кварты (прыблізна 0,35 літра).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заво́дны, ‑ая, ‑ае.

Добрага заводу; пародзісты. У другой палавіне хлява — цяляты заводнай пароды. Баранавых. Заводнае стада пасвілася ў лагчыне. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нялётны, ‑ая, ‑ае.

Неспрыяльны для палёту (пра надвор’е, час і пад.). Надвор’е ў першай палавіне дня было хмурнае, амаль нялётнае. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўімперыя́л, ‑а, м.

Залатая манета ў дарэвалюцыйнай Расіі, роўная палавіне імперыяла (вартасцю 5 рублёў, а пасля 1897 г. — 7 рублёў 50 капеек).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)